ГРОДНА
Субота,
30 верасня 2023 года |
Старэйшае пакаленне – скарб грамадства

Вучаць, выхоўваюць, перадаюць веру і любоў
У адной са сваіх гамілій Святы Айцец Францішак прыгадаў, што старэйшыя асобы – гэта тыя, хто пакідае пэўнае наследдзе: перадае веру, гісторыю, вопыт і мудрасць. Як старое віно, яны маюць унутраную сілу, каб перадаць высакародную спадчыну. “Пажылыя людзі з’яўляюцца для маладых крыніцай мудрасці. Калі бацькоў не было дома або яны вызнавалі дзіўныя ідэалогіі, якія некалі навязваліся палітычнымі ўладамі, менавіта бабулі перадавалі ўнукам веру”, – сцвярджае Папа. Доказам гэтаму могуць быць гісторыі многіх дарослых асоб, якія мелі шчасце ў дзяцінстве выхоўвацца пры дзядулі і бабулі.†
“Сваіх дзядулю Яна і бабулю Стэфанію Крыніцкіх я лічу асаблівымі, – расказвае Вольга Кісель. – Калі была малой дзяўчынкай, яны рабілі ўсё, што ў іх сілах, каб усмешка не сыходзіла з майго твару. Можна нават сказаць, спаборнічалі паміж сабой, хто «аддасць больш сябе». Навучылі мяне годным адносінам да прыроды, жывёл, паказалі цяжкую працу ў гаспадарцы. Ад іх я атрымала «буквар» веры”. Спадарыня Вольга адзначае, што яе бацькі не хадзілі ў касцёл, паколькі належалі да камуністычнай партыі. А дзядуля і бабуля былі практыкуючымі католікамі. “Калі я прыязджала ў вёску на выхадныя ці канікулы, першай кніжкай, якую яны давалі мне ў рукі, быў стары малітоўнік, – расказвае жанчына. – Я не магла яшчэ сама чытаць, таму прасіла бабулю. Да гэтай пары памятаю «здраваські» і «Анёл Панскі», якія мы разам адгаворвалі ў вячэрняй цішыні. Малітва бабулі гучала, як песня, а я старалася паўтараць за ёй. Калі стала старэйшай, дзядуля і бабуля паклапаціліся аб тым, каб я прыступіла да споведзі і Першай Камуніі. Бязмежна ім удзячна за атрыманую ў спадчыну і ўмацаваную веру, якая ўжо на працягу столькіх гадоў дапамагае мне ў штодзённых жыццёвых цяжкасцях”.
Сёння спадарыня Вольга сама ўжо бабуля. Яна таксама стараецца быць памяркоўнай, клапатлівай, цярплівай і поўнай любові да сваіх унукаў. “Лічу, што не важна закідваць дзяцей каштоўнымі падарункамі. Самае галоўнае – даваць сведчанне веры, а таксама выхоўваць у іх чалавечнасць і дзяліцца любоўю”, – дадае жанчына.
Пачуццё ўдзячнасці
Некалькі гадоў таму Цэнтр даследавання грамадскай думкі ў Польшчы правёў цікавае апытанне на тэму “Адносіны грамадства да пажылых асоб”. Аказалася, што 56% палякаў заўважаюць у сваім жыцці пазітыўны ўплыў дзядуль ды бабуль і адчуваюць, што чымсьці ім абавязаны. Супрацьлеглай думкі прытрымліваецца толькі чвэрць апытаных.
З даследаванняў вынікае, што малодшыя асобы (ва ўзросце 18–35 гадоў) абавязаны дядулям і бабулям нашмат большым, чым старэйшыя. Сярод іх самую шматлікую групу складаюць вучні і студэнты, а таксама асобы, якія займаюць кіруючыя пасады. 61% удзельнікаў апытання заявілі аб удзячнасці дзядулям і бабулям за пачуццё таго, што яны любімыя. Больш за палову праанкетаваных сцвердзілі, што вера і маральныя прынцыпы былі ім перададзены менавіта дзядулямі і бабулямі.
Псіхолаг Аліна Палубочка адзначае, што многія з нас абавязаны старэйшаму пакаленню сапраўды многім. Дзядулі і бабулі з’яўляюцца дасканалай крыніцай ведаў – яны расказваюць сваім унукам гісторыю сям’і, выхоўваюць у іх пэўныя рысы характару, такія як самадысцыпліна, працавітасць, абавязковасць. Акрамя таго, калі запрацаваныя бацькі не маюць часу, дзядулі і бабулі іх замяняюць, забяспечваючы ўнукам апеку.
“Сёння бацькі ўсё больш паглынуты працай, маюць больш абавязкаў. Вельмі часта дзецьмі займаюцца менавіта дзядулі і бабулі. Яны вучаць унукаў практычным навыкам, прышчэпліваюць ім маральныя каштоўнасці і прынцыпы, перадаюць жыццёвую мудрасць і, самае галоўнае, дораць безумоўную любоў, – гаворыць спадарыня Аліна. – Хто, калі не дзядуля ці бабуля, раскажа ўнукам найлепшыя казкі? Хто, калі не яны, будзе баяць ім каляровыя гісторыі з мінулых дзён, у тым ліку сямейныя? Дзядулі і бабулі, якія здольны даць добрую параду, ахвяраваць час, дапамогу і малітву, проста незаменныя. Гэта сапраўдны скарб! Іх роля ў выхаванні ўнукаў бясцэнная”.
Удзячнасць і павагу старэйшаму пакаленню належыць выказваць кожны дзень. Гэта можна зрабіць усмешкай, пацісканнем далоні, падтрыманнем на духу ў хвіліну смутку ці кубачкам гарбаты пасля стомнага дня. Варта таксама чэрпаць з жыццёвага досведу дзядуль і бабуль, быць з імі, слухаць тое, што хочуць сказаць. Мы павінны нястомна даручаць іх заступніцтву святых Яўхіма і Ганны, а таксама не забывацца маліцца за душы тых, каго ўжо няма побач.

|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 93 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.