ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (190)

Слова для Жыцця

papiez franciszek 2019Папа Францішак
   Тыя, хто ідзе за Хрыстом, закліканы сувымяраць сябе з Ім. Евангеліст Лука прапануе нам трох герояў – так бы мовіць, тры выпадкі паклікання – якія падкрэсліваюць, што патрабуецца ад тых, хто хоча да канца ісці за Езусам.
    Першы герой абяцае Яму: “Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў” (Лк 9, 57).
    Вельмі шчодра! Але Езус адказвае, што Сын Чалавечы, у адрозненне ад ліс, якія маюць норы, і птушак нябесных, у якіх ёсць гнёзды, “не мае, дзе схіліць галаву” (Лк 9, 58). Абсалютная беднасць Хрыста! Ён, па сутнасці, пакінуў бацькоўскі дом і адмовіўся ад бяспекі на карысць абвяшчэння Божага Валадарства для згубленых авечак свайго народа. Такім чынам, Езус прадэманстраваў нам, што місія Яго вучняў у свеце не можа быць статычнай – яна з’яўляецца вандроўнай. Хрысціянін – гэта вандроўнік.
Другая асоба, з якой сустракаецца Езус, атрымлівае заклік непасрэдна ад Яго, але адказвае: “Пане, дазволь мне спачатку пайсці і пахаваць айца майго” (Лк 9, 59). Гэта законная просьба, заснаваная на запаведзі пашаны да бацькі і маці (параўн. Зых 20, 12). Аднак Езус адказвае: “Пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых” (Лк 9, 60). З дапамогай гэтых наўмысна правакацыйных слоў Ён мае намер пацвердзіць першынства прытрымлівання і абвяшчэння Божага Валадарства нават перад самымі важнымі рэчамі, такімі як сям’я. Неабходнасць распаўсюджвання Евангелля, якое парушае ланцуг смерці і адкрывае вечнае жыццё, не прызнае затрымак, але патрабуе гатоўнасці. Таму Касцёл не з’яўляецца пасіўным. І дзейнічаць хутка, цяпер, не чакаючы – мае для яго вырашальнае значэнне.
    Трэці чалавек таксама хоча ісці за Езусам, але пры адной умове: ён зробіць гэта пасля развітання з роднымі. І Настаўнік кажа так: “Ніводзін, хто паклаў руку сваю на плуг і азіраецца назад, не надаецца да Валадарства Божага” (Лк 9, 62).
    Касцёл, для таго, каб ісці за Езусам, павінен быць вандроўным, дзейнічаць неадкладна, спешна і рашуча. Гэтыя ўмовы ўстаноўлены Збаўцам – вандроўнасць, гатоўнасць і рашучасць, – тут не можа быць ніякіх “не” для добрых і важных рэчаў у жыцці. Акцэнт, хутчэй, павінен быць зроблены на галоўнай мэце: стаць вучнем Хрыста! Гаворка ідзе пра свабодны і свядомы выбар, зроблены з любові, узаемна да бясцэннай ласкі Божай, а не як спосаб прасоўвання сябе. Гора тым, хто думае, што яны ідуць за Езусам, каб зрабіць кар’еру, адчуць сябе важнымі або заняць прэстыжнае месца. Хрыстос хоча, каб мы захапляліся Ім і Евангеллем.
    Фрагмент прамовы перад малітвай “Анёл Панскі” ў Ватыкане, 30.06.2019

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.