ГРОДНА
Нядзеля,
21 красавіка
2024 года
 

30 чэрвеня 2019 года

Ад шчырага сэрца

ТРАКЕЛЬСКАЯ МБ

❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Шанчуку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, апекі Панны Марыі на кожны дзень. Няхай радасць, любоў, супакой і дабрыня заўсёды жывуць у Вашым сэрцы. Дзякуем за ахвярную працу, мудрыя словы і бацькоўскі клопат пра сваіх парафіян.
Вернікі з парафіі Гожа
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Пятру Кубелю з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, няспыннай апекі Маці Божай і Анёла- ахоўніка, стойкасці на святарскім шляху, які вызначыў Вам усемагутны Бог, а таксама людской дабрыні. Мы схіляем нізка галовы, дзякуючы Вам за абвяшчэнне Божага слова, ахвярную працу, цярплівасць, дабрыню і веліч сэрца.
Вернікі з Крупава
❧✿❧
Паважанаму Айцу Паўлу Раманчуку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, цярплівасці ў душпастырскай працы, апекі Маці Божай і святога Заступніка, дароў Святога Духа, патрэбных ласкаў ад Усемагутнага. Няхай Бог адорвае Вас сваёй любоўю і бласлаўленнем, людская дабрыня і зычлівасць заўсёды спадарожнічаюць, а кожны дзень працы прыносіць шчодры плён.
Рыцарства Беззаганнай і Кола адарацыі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Калесніку з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем добрага здароўя, радасці, усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны прамянямі Божай міласэрнасці.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жодзішкаў
❧✿❧
Дарагі Ксёндз Пробашч Юрый Бяганскі! З нагоды 1-ай гадавіны паслугі ў нашай парафіі ад усяго сэрца дзякуем Вам за цудоўную службу на душпастырскай ніве, эфектыўнае кіраванне парафіяй і працу на карысць святыні і парафіяльнага дома. Складаем сардэчнае “аддзяч, Божа!” за час, пры- свечаны яднанню нас з Панам у сакраманце пакаяння, за малітву, бласлаўленне, удзеленыя сакраманты і ўсе ласкі, якія праз Вашу паслугу мы атрымалі ад Пана. Жадаем, каб Усемагутны блаславіў у кожнай справе, Маці Божая Тракельская, наша Заступніца, выпрошвала патрэбныя ласкі, а Святы Дух напаўняў моцай, неабходнай, каб супрацьстаяць новым выклікам на хвалу Езуса Хрыста.
Вернікі з парафіі Наведвання НПМ у Тракелях
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Астукевічу з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, стойкасці на святарскім шляху. Няхай Пан Езус прытуляе Вас да свайго сэрца і асвячае прамянямі міласэрнасці, а Маці Божая кіруе Вамі кожны дзень.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Індуры
❧✿❧
Паважанаму Айцу Пятру Марцінцу з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай здароўе спрыяе, аптымізм ніколі не пакідае сэрца, побач будуць добразычлівыя людзі, святы Заступнік ахінае сваёй апекай, а Божы Провід вядзе па сцежках гэтага жыцця і дапаможа дайсці да Нябеснага Валадарства. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Азёраў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Шанчуку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай святы Заступнік заўсёды будзе побач, штодзённа апекуецца Вамі і ўзносіць свае малітвы да Божага трона, каб Усемагутны нястомна адорваў Вас здароўем, радасцю, надзеяй і моцай.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Гожы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Беланосу з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, нястомнай апекі Маці Божай і святога Заступніка. Няхай кожны дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Макараўцаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Лазоўскаму з нагоды Імянін ад усёй душы жадаем здароўя, радасці, святла. Няхай Пан Бог дасць сілы, каб паслуга была плённай і здзяйсняліся ўсе планы ды задумы. Няхай Святы Дух заўжды дапамагае, а Анёл-ахоўнік аберагае ад непрыемнасцей. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Струбніцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пятру-Паўлу Кубелю з нагоды Імянін сардэчна жадаем здароўя, сілы, надзеі, жыццёвай мудрасці, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення, апекі Панны Марыі і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай кожны пражыты дзень прыносіць сілу і радасць для выканання душпастырскай працы. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Крупава і Валдацішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, няспыннай апекі Маці Божай, заступніцтва св. апостала Паўла, стойкасці на святарскім шляху, які вызначыў Вам усемагутны Бог, і людской дабрыні. Мы шчаслівыя, што Вы з намі, і ўдзячны Вам за працу ў нашай парафіі, цярплівасць да нас, за прыгожыя, мудрыя, павучальныя казанні, дабрыню і сціпласць, клопат пра людзей і чулае сэрца.
З малітвай і павагай вернікі з парафіі св. Юрыя ў Варнянах і капліцы ў Вароне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Раманоўскаму з нагоды Імянін складаем сардэчныя віншаванні. Няхай Пан Езус будзе шчодрым на свае ласкі, а Яго вялікае добрае сэрца адорвае Вас спакоем. Няхай Усемагутны ўзнагародзіць Вас моцным здароўем, стойкасцю і святлом, каб святарскі шлях быў шчаслівы і бласлаўлёны, а кожны дзень – ясны і радасны. Няхай Маці Божая ахінае Вас апекай, а Святы Дух нястомна жыве ў Вашым сэрцы і ніколі не дазволіць забыцца пра тое, што ў святарскім жыцці самае важнае.
Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, Апостальства вечнай малітвы за святароў “Маргарытка” і вернікі з Радуні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды Імянін і Дня нараджэння складаем цёплыя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Няхай Усемагутны і Маці Божая заўсёды трымаюць Вас у сваёй апецы, а Святы Дух натхняе на добрыя і годная справы. Жадаем, каб святы Заступнік моцна трымаў Вас за руку і дапамагаў у розных складаных жыццёвых сітуацыях. Шчасці Божа!
Парафіяне з Галынкі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Алегу Яновiчу з нагоды Дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Пан адорвае патрэбнымi ласкамi, Мацi Божая апекуецца Вамi, а святы Заступнiк заўсёды будзе побач у складаныя жыццёвыя моманты. Жадаем нязгаснага запалу ў душпастырскай працы, усмешкi на твары, сiл i натхнення ў служэннi Богу i людзям. Дзякуем за добрыя словы, уважлiвасць i чуласць.
З удзячнасцю i павагай вернікі з парафіі св. Яна Паўла II, Смаргонь
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Пузыну, Яну Варанецкаму і Паўлу Паўлюкевічу з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, спакою, Божай ласкі і апекі святога Заступніка. Бог даў Вам мудрасць, цярплівасць, любоў і сваю апеку. Дзякуем за добрае сэрца, зычлівасць, малітву, павучальныя казанні і за тое, што Вы з намі і для нас.
Вернікі з парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Адамовічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, радасці, людской добразычлівасці, а таксама Божага бласлаўлення ў кожную хвіліну жыцця. Няхай Маці Божая і святы Заступнік ахоўваюць і дапамагаюць, а Святы Дух дадае сіл, стойкасці на выбраным шляху і натхнення для здзяйснення ўсіх мар.
Вернікі з в. Салтанішкі парафіі Нача
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Сарэлу з нагоды Імянін шчыра жадаем усіх ласкаў ад усемагутнага Бога, апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай здароўе заўсёды спрыяе, радасць і моц ніколі не пакідаюць, а побач будуць добразычлівыя людзі. Няхай Езус Хрыстус падтрымлівае ў кожнай справе, а святы Заступнік нястомна чувае над Вамі.
Люцыя Лабэцкая і Станіслава Сідаровіч з парафіі Волпа
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Беланосу з нагоды Імянін жадаем сіл, цярплівасці і стойкасці ў свя- тарскай паслузе. Будзьце сапраўднай зброяй у руках Хрыста, навяртайце людзей да Бога, а таксама сваім жыццём і прыкладам давайце сведчанне аб Яго любові і штодзённай прысутнасці. Няхай Бог дапамагае Вам у гэтым сваімі ласкамі і дарамі Святога Духа, а Найсвяцейшая Маці няхай клапоціцца пра Вас.
Удзячныя парафіяне з Макараўцаў
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Паўлу Безляповічу і Паўлу Мазану з нагоды Імянін шчыра жадаем моцнага здароўя, неабходных сіл у святарскім служэнні, душэўнага супакою і Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця. Няхай усе мары і задумы здзяйсняюцца, а міласцівы Бог адорвае сваёю любоўю, дабрынёй і цяплом.
Вернікі з Макараўцаў
❧✿❧
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды 32-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад шчырага сэрца жадаем шмат радасці і душэўнага супакою, сіл і цярплівасці ў штодзённай паслузе, а таксама добрых і зычлівых людзей навокал. Няхай Пан Бог штодзённа Вас бласлаўляе, Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай і любоўю, а Святы Дух спасылае шчодрыя дары.
Яна, Вераніка, Валерый
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пятру Вішнеўскаму з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог узнагародзіць моцным здароўем на доўгія гады і адорвае стойкасцю ў паслузе, Езус Хрыстус асвячае шлях, а Найсвяцейшая Маці заўсёды ахінае апекай.
Удзячныя парафіяне з касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Шылавічах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Гавэцкаму з нагоды Імянін шчыра жадаем моцнага здароўя, бясконцых творчых сіл і штодзённай радасці ад плёну душпастырскай працы. Няхай Езус заўсёды будзе Сябрам, Святы Дух апраменьвае сваім святлом, Маці Божая трымае пад сваёй апекай, а святы Заступнік будзе побач. Няхай агеньчык аптымізму ніколі не гасне ў сэрцы і кожны Ваш дзень будзе асвечаны любоўю, міласэрнасцю, супакоем, шчасцем, верай ды надзеяй.
Легіён Марыі, апостальства “Маргарытка” з парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Алегу Яновічу з нагоды 30-годдзя і Імянін жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, усмешкі на твары, Божай дапамогі ў спаўненні ўсіх задум, як мага больш адкрытых і шчырых людскіх сэрцаў навокал, безупыннай надзеі, радасці ад паклікання і Хрыстовай любові, каб кожны Ваш дзень быў сонечны і шчаслівы.
Легіён Марыі, апостальства “Маргарытка” з парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Імянін і Дня нараджэння жадаем шмат Божых ласкаў, моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, ажыццяўлення планаў і мар. Шчыра дзякуем за Божае слова, якое праз Вас становіцца жывым і рэальным, а трапляючы ў сэрцы вернікаў распальвае агонь веры ў Бога. Няхай Святы Дух няспынна спасылае на Вас свае шчодрыя дары, Найсвяцейшая Панна Марыя і святы Заступнік нястомна апекуецца, а Анёл-ахоўнік чувае і вядзе да святасці. Мы заўсёды памятаем пра Вас у малітве.
Малітоўная група МБ Кангрэгацкай
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Шанчуку з нагоды Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў: добрага здароўя, цярплівасці, стойкасці на святарскім шляху і задавальнення ад выконваемай паслугі. Няхай Пан Бог штодзённа адорвае Вас сваімі ласкамі, Найсвяцейшая Маці Божая і святы Заступнік нястомна апекуюцца, а Анёл-ахоўнік чувае і дапамагае годна перажываць кожны дзень. Дзякуем Вам за шчырую малітву і адданую працу ў нашай парафіі.
Вернікі з парафіі Маці Божай Шкаплернай, в. Прывалка
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Паўлу Урбану, Паўлу Звяжынскаму, Паўлу Гардзейчыку і Паўлу Раманоўскаму з нагоды Імянін сардэчна жадаем моцнага здароўя і штодзённай радасці. Няхай дарога, якую Вы абралі, будзе шчаслівай і добрай, каб маглі з радасцю служыць Богу і людзям. Няхай Вамі заўсёды апекуюцца Бог Айцец, Божы Сын і Святы Дух, а Найсвяцейшая Маці прытуляе да свайго сэрца і дапамагае ў цяжкія хвіліны жыцця.
З малітвай і павагай вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Савіцкаму з нагоды Дня нараджэння і Імянін складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, поспехаў і добразычлівых людзей побач. Няхай святарскае жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, Пан Бог адорвае шчодрымі ласкамі, а святы Заступнік мае ў сваёй апецы.
Ружанцовае кола і вернікі з капліцы Вінцукі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Дня нараджэння шчыра жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, людской зычлівасці, а таксама ўсіх Божых ласкаў, апекі Панны Марыі і святога Заступніка. Дзякуем за адкрытае сэрца, адданае служэнне, мудрыя казанні і парады, клопат пра нас і святыню. Шчасці Божа!
Касцёльны камітэт і парафіяльны хор з Начы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Дня нараджэння, Імянін і юбілею святарскіх пасвячэнняў складаем сардэчныя пажаданнi: здароўя, стойкасці ў душпастырскай працы, людской зычлівасці, павагі ад парафіян. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы, а кожны дзень прыносiць радасць, задавальненне і шчодры плён. Няхай Бог, якому Вы даверыліся да канца жыцця, бласлаўляе Вас у цяжкай і адказнай святарскай працы, а Найсвяцейшая Панна Марыя і святы Заступнік няспынна апекуюцца Вамі.
З малітвай апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Безляповiчу з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, сілы, душэўнага супакою, нязгаснага запалу і шчодрага плёну ў працы, моцы Святога Духа, пазнання ўсяго, што з’яўляецца добрым, прыгожым і высакародным. Няхай сэрца цешыцца з маладосці і павагі людзей, якія знаходзяцца побач, а радасць назаўсёды паселіцца ў Вашым сэрцы.
З малітвай апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды Імянін перасылаем найлепшыя пажаданні: моцнага здароўя, шчырых людзей побач, вялікай ласкі ад Пана і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці. Жадаем такой моцнай веры, як найбольшы дыямент, такой нязгаснай радасці, як гарачае летняе сонца, такой вялікай Божай любові, як цэлы Сусвет. Няхай Пан асвячае Ваш жыццёвы шлях, узмацняе сэрца, каб прамоўленае Вамі слова станавілася моцай нашай веры, дадае сіл, каб вытрымалі ўсе цяжкасці ў будаванні касцёла. Дзякуем за спагадлівасць, клопат аб парафіянах і святыні, мудрыя казанні і добрае сэрца.
Касцёльны камітэт, Ружанцовыя колы і вернікі з парафіі Каробчыцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Зянону Рамейку з нагоды свята Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, Імянін і Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог дадае Вам моцы, Святы Дух адорвае мудрасцю і спакоем, а Маці Божая і святы Заступнік заўсёды аберагаюць. Выражаем пашану і ўдзячнасць за натхнёную працу на ніве Пана і за мудрыя навучанні, якія дапамагаюць нам быць сапраўднымі хрысціянамі, а таксама за тое, што набліжаеце нас да Бога. Просім Усемагутнага аб патрэбных ласках для Вас, а таксама аб дары здароўя, такога неабходнага для паслугі.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з Астрыны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пятру Вішнеўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: патрэбных ласкаў ад Езуса Хрыста, здароўя на доўгія гады, мноства радасных дзён, душэўнага супакою і цішыні ў сэрцы. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы Заступнік ахінаюць Вас сваёй апекай, а Анёлахоўнік заўсёды аберагае ад зла.
Парафіяне з касцёла св. сястры Фаўстыны ў Субачах і Косіна
❧✿❧
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку складаю выразы шчырага жалю і спачування ў сувязі са смерцю таты Юзафа. Яднаюся з Вамі ў малітве аб вечным супакоі для памерлага.
Парафіянка Яніна
❧✿❧
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку перасылаем словы шчырага жалю і спачування ў сувязі з адыходам у вечнасць бацькі. Няхай міласэрны Бог як мага хутчэй прыме душу памерлага ў сваё Валадарства.
Студэнты Тэалагічнага каледжа імя св. Казіміра ў Гродне

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  255

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.