ГРОДНА
Нядзеля,
19 студзеня 2025 года |
З каталіцкіх СМІ (191)
Ватыўныя свечкі
ў Будславе
Воск для свечак нарыхтоўвалі пчаляры з розных куткоў Беларусі, у тым ліку і з ваколіц Будслава, а формы для адліўкі зрабіў сам мясцовы пробашч кс. Дзмітрый Дубовік. Набываючы такую свечку, вернік ахвяруе сродкі на аднаўленне і ўтрыманне будслаўскай святыні. †
ў Будславе
Удзельнікам сёлетніх урачыстасцей у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай прапануецца запаліць “ватыўныя свечкі”.
Са свечкай у выглядзе ватыўнага сэрца можна будзе прайсці ў традыцыйнай працэсіі, з якой пачынаецца св. Імша апоўначы. Яе таксама можна набыць у якасці рэлігійнага сувеніра і запальваць у доме падчас малітвы на знак духоўнай апекі Маці Божай.Воск для свечак нарыхтоўвалі пчаляры з розных куткоў Беларусі, у тым ліку і з ваколіц Будслава, а формы для адліўкі зрабіў сам мясцовы пробашч кс. Дзмітрый Дубовік. Набываючы такую свечку, вернік ахвяруе сродкі на аднаўленне і ўтрыманне будслаўскай святыні. †
Новая святыня
на Мадагаскары
Касцёл і школу ў краіне пабудуе Шчэцінска-Каменская архідыяцэзія (Польшча) як вотум удзячнасці за надыходзячае 50-годдзе свайго заснавання.
Як адзначыў дырэктар Папскіх місійных таварыстваў кс. д-р Павел Плачэк, акцыя падтрымае айцоў аблатаў, якія ўжо на працягу 30-ці гадоў служаць сярод убогіх у Афрыцы. “Гэта будзе дар сэрца і адначасова вяртанне годнасці дзецям, якія жывуць у Касцёле першай евангелізацыі”, – падкрэсліў святар. Кансэкрацыя касцёла і адкрыццё будынка школы плануецца на 2022 год.Пакаранне за
вытрымку з Бібліі
Вядомы аўстралійскі рэгбіст Ізраэль Фолау асуджаны за цытаванне Святога Пісання на сваёй старонцы ў Instagram.
Спартсмен размясціў у сацыяльнай сетцы наступную цытату: “ні распуснікі, ні ідалапаклоннікі, ні чужаложнікі, ні блуднікі, ні мужаложнікі, ні злодзеі, ні хціўцы, ні п’яніцы, ні паклёпнікі, ні рабаўнікі не атрымаюць у спадчыну Валадарства Божае” (1 Кар 6, 9–10). З-за гэтага вядучы рэгбіст страціў 4-гадовы кантракт з “Rugby Australia” на некалькі мільёнаў долараў. Кіраўніцтва прафсаюза вырашыла пакараць яго нібыта за парушэнне стандартаў паводзін. Такі прысуд выклікаў бурную дыскусію ў Аўстраліі. Большасць жыхароў краіны выступілі супраць пакарання спартсмена. Сам рэгбіст ужо падаў іскавую заяву ў суд.< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 347 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.