ГРОДНА
Серада,
29 сакавіка 2023 года |
Варта ведаць (147)
☞ З даклада Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў вынікае, што ва ўсім свеце налічваецца больш за 70 мільёнаў бежанцаў, перасяленцаў і тых, хто шукае прытулку. Самай шматлікай, 41,3-мільённай групай з’яўляюцца т. зв. унутраныя бежанцы, у межах сваіх родных краін. 20,4 мільёнаў чалавек пакінулі сваю краіну як бежанцы па прычыне войнаў і праследавання. Больш таго, 5,5 мільёнаў асоб знаходзяцца пад мандатам Праграмы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па аказанні дапамогі палестынскім бежанцам на Блізкім Усходзе. І яшчэ 3,5 мільёны чалавек надалей чакаюць рашэння па хадайніцтве аб прадастаўленні прытулку.†
☞ Кангрэгацыя каталіцкай адукацыі абнародавала дакумент пад назвай “Стварыў мужчыну і жанчыну. Шляхам дыялогу адносна гендэрнага пытання ў адукацыі”. У ім праводзіцца аналіз гісторыі гендэрнага пытання і прапануецца яго хрысціянскаантрапалагічнае бачанне. Тэкст будзе распаўсюджаны сярод нацыянальных біскупскіх канферэнцый для далейшай перадачы ў каталіцкія адукацыйныя структуры, рэлігійныя інстытуты, асацыяцыі вернікаў, хрысціянскія сем’і і інш.
☞ Ватыкан падтрымлівае намер Арганізацыі Аб’яднаных Нацый удасканаліць абарону храмаў і іншых рэлігійных аб’ектаў. “У свеце расце адсутнасць цярпімасці, а таксама ўзмацняецца дыскрымінацыя і пераслед людзей за іх веру”, – заявіў пастаянны назіральнік Апостальскага Пасада пры ААН абп Бернардыта Ауза. Нагодай да выступлення ватыканскага дыпламата стала сустрэча ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку (ЗША) па пытаннях планавання аховы месцаў рэлігійнага культу. Арцыбіскуп падкрэсліў, што павінен быць распрацаваны эфектыўны план дзеянняў, каб імя Бога ніколі не выкарыстоўвалася для апраўдання забойстваў, выгнання, тэрарызму і дамаганняў.
☞ Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане членаў Генеральнага Капітула Ордэна Найсвяцейшай Тройцы, які праходзіў у Рыме (Італія). Сустрэча адбылася ў Клеменційскай зале Апостальскага палаца. Спаслаўшыся на тэму сёлетняга Капітула трынітарыяў “Душпастырства моладзі і пакліканняў”, Пантыфік адзначыў, што “культура велізарнай пустэчы, выкліканай слабой сістэмай поглядаў і рэлятывізмам, можа прымусіць думаць, што ў новых пакаленнях не засталося месца для пакліканняў у веры. Аднак такое заключэнне – сур’ёзная памылка”.
☞ Паводле даных арганізацыі “Save the Children”, 73 мільёны, г. зн. амаль палова сярод 152-ух мільёнаў працуючых дзяцей ва ўзросце 5–17 гадоў, выконваюць цяжкую і небяспечную працу, якая падвяргае небяспецы іх здароўе і мае сур’ёзныя наступствы для іх псіхікі. 71% з іх працуюць у земляробстве, а астатнія 29% – у сферы абслугоўвання і прамысловасці. Сярод працуючых дзяцей (10% усіх дзяцей у свеце) налічваецца 64 мільёны дзяўчат і 88 мільёнаў хлопцаў.
credo.pro; vaticannews.va; niedziela.pl
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 278 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.