ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (189)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
    Святы Дух – майстар адзінства, рамеснік прымірэння, які ўмее знішчаць бар’еры паміж юдэямі і грэкамі, паміж нявольнікамі і свабоднымі, каб учыніць з іх адно цела. Ён будуе супольнасць вернікаў, гарманізуючы цэласнасць цела і шматлікасць яго членаў. Дазваляе Касцёлу расці, дапамагаючы яму перавышаць чалавечыя абмежаванні, грахі і любы разлад.
    Святы Дух стварае Боскую прыцягальнасць: Ён спакушае нас сваёй любоўю і такім чынам вабіць, каб рухаць наперад гісторыю і запускаць працэсы, праз якія прасочваецца новае жыццё. Толькі Божы Дух мае ўладу зрабіць чалавечнай і братэрскай любую рэчаіснасць, пачынаючы з тых, хто Яго прымае.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 19.06.2019 


biskup   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

      Св. Пётр – “скала”, на якой Езус Хрыстус пабудаваў свой Касцёл. Св. Павел – руплівы і адданы справе свайго Настаўніка з Назарэта. […] Двое гэтых мужчын, хоць адрозніваліся паходжаннем і прафесіяй, былі асабіста пакліканы Збаўцам да абвяшчэння Евангелля. Кожны з іх вёў сваё жыццё, і Бог браў гэта пад увагу, таму пасылаў іх туды, дзе маглі рэалізаваць сябе найлепшым чынам. Гэта падказка для нас – Хрыстос стала патрабуе абвяшчальнікаў Добрай Навіны, патрабуе сведкаў па меры тых дароў, якімі мы былі надзелены.
    Разнастайнасць з’яўляецца ў Касцёле не перашкодай, а асаблівай каштоўнасцю ў справе евангелізацыі. Паколькі Бог – гэта Таямніца, то ў сваіх задумках Ён можа выкарыстаць нашы таленты неверагодна творчым чынам... Звернем увагу на тое, што людзі, праз гераічнасць веры даведзеныя да святасці, валодалі талентамі, якімі абагачалі жыццё Касцёла ў свой час і якія да сёння з’яўляюцца прыкладам для пераймання.
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы з нагоды 150-годдзя асвячэння касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы, 29.06.2019

staniewski2   Кс. бп Юзаф Станеўскі

      У хрысціянстве ўсё адбываецца згодна з пакорнай і цярплівай логікай зярнятка пшаніцы, якое памірае, каб даць жыццё – новы ўраджай. Таму праз кансэкраваныя хлеб і віно, у якіх сапраўды прысутныя Цела і Кроў Хрыста, Бог перамяняе нас, робячы падобнымі да сябе… Такім чынам засейваюцца і спеюць на палях гісторыі чалавецтва адзінства і спакой, што з’яўляюцца мэтай, да якой імкнёмся і якой прагнем згодна з Божай задумай.
Фрагмент гаміліі, прамоўленай ва ўрачыстасць Божага Цела ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя, 20.06.2019

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.