ГРОДНА
Нядзеля,
14 красавіка
2024 года
 

Камісія па справах экуменізму і міжрэлігійнага дыялогу

Праца Сіноду

Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Сінадальная камісія па справах экуменізму і міжрэлігійнага дыялогу імкнецца спрыяць адзінству хрысціян, кіруючыся заклікам нашага Пана Езуса Хрыста: “Каб былі адно” (Ян 17, 21) – а таксама пашыраць павагу, спакой і дыялог паміж рэлігіямі. Сваю задачу Камісія выконвае на 4-ох узроўнях:
    • навуковым – садзейнічаючы вывучэнню дакументаў, што датычаць экуменізму і міжрэлігійнага дыялогу;
    • духоўным – заахвочваючы да ўдзелу ў справе малітвы аб еднасці і да павагі паміж хрысціянамі і прадстаўнікамі іншых рэлігій;
    • практычным – рэалізуючы тое, што было выпрацавана на навуковым і духоўным узроўні;
    • міжасобаснага супрацоўніцтва (на сямейных, сяброўскіх, таварыскіх падмурках) – падкрэсліваючы патрэбу людзей добрай волі, а таксама абавязковасць народнага руху, распачатага тымі, хто верыць у аднаго Бога.
Члены Камісіі знаходзяцца на этапе глыбокага знаёмства з праблематыкай экуменізму, міжрэлігійнага і светапогляднага дыялогу на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі. У сувязі з гэтым распрацаваны пытанні, якія былі разасланы ў выбраныя парафіяльныя супольнасці. Яны маюць ацаніць актуальнае палажэне ў мясцовым Касцёле. У некаторых парафіях ужо адбыліся сустрэчы з вернікамі, дзе члены Камісіі падчас лекцыі наблізілі прысутным ідэю экуменізму.
    Камісія заахвочвае вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі пазнаваць гісторыю асобных эклезіяльных супольнасцей, іх дактрыну і духоўнасць. Адзначае, што абавязковым з’яўляецца падтрымліванне братэрскіх адносін з Праваслаўнай Царквой і наладжванне сталага дыялогу з іншымі хрысціянскімі, пратэстанцкімі канфесіямі. Нагодай для гэтага могуць быць культурныя падзеі, такія як канцэрты рэлігійнай музыкі ці песні, а таксама ініцыятывы, звязаныя са штодзённым жыццём лакальных супольнасцей. Камісія падкрэслівае, што экуменічнае супрацоўніцтва ў сферы стварэння і распаўсюджвання культуры вызнаўцаў Хрыста з’яўляецца абавязкам вернікаў перад абліччам выразна прапагандаванай у свеце антыхрысціянскай культуры.
    Акрамя таго, члены Камісіі заахвочваюць да малітвы ў інтэнцыі жаданага супакою. Збіранне разам людзей было мэтай місіі Езуса, паколькі для збаўлення патрэбна адзінства. Стварыцель прагне, каб кожная сям’я, супольнасць, Касцёл, усё чалавецтва трывалі ў еднасці з Ім і адзін з адным.
    Молімся да Святога Духа асабліва за тых, хто супрацоўнічае ў справе збліжэння “рассеяных Божых дзяцей”. Няхай Суцяшыцель распаліць ва ўсіх нас жаданне быць адным цэлым.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  262

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.