ГРОДНА
Нядзеля,
21 красавіка
2024 года
 

XIII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Калі набліжаліся дні ўзнясення Езуса, Ён цвёрда вырашыў ісці ў Іерусалім і выслаў пасланцоў перад сабою. Пайшоўшы, яны ўвайшлі ў самаранскую вёску, каб падрыхтаваць Яму побыт. Але там не прынялі Яго, бо Ён накіроўваўся ў Іерусалім. Калі вучні Якуб і Ян убачылі гэта, сказалі: “Пане, хочаш, мы скажам, каб агонь сышоў з неба і знішчыў іх?”. Але Ён, павярнуўшыся да іх, забараніў ім. І пайшлі ў іншую вёску. Калі яны былі ў дарозе, хтосьці сказаў Яму: “Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў”. Езус сказаў яму: “Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя – гнёзды, а Сын Чалавечы не мае, дзе схіліць галаву”. А другому сказаў: “Ідзі за Мною”. Той адказаў: “Пане, дазволь мне спачатку пайсці і пахаваць айца майго”. Але Езус сказаў яму: “Пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых, а ты ідзі і абвяшчай Валадарства Божае”. Яшчэ іншы сказаў: “Я пайду за Табою, Пане, але спачатку дазволь мне развітацца з хатнімі маімі”. Езус жа сказаў яму: “Ніводзін, хто паклаў руку сваю на плуг і азіраецца назад, не надаецца да Валадарства Божага”.
Лк 9, 51–62

Пакладзём руку на плуг
   Разумны чалавек здольны абраць у жыцці мэту і імкнуцца да яе, не азіраючыся назад. Умее распазнаць, што гарантуе яму сапраўднае шчасце; пазбавіцца ад ілжывых вобразаў і людзей, якія распаўсюджваюць іх. Цэніць мудрых настаўнікаў, прымае перадаваемыя імі веды, пераймае іх паводзіны.
    Найлепшым Настаўнікам з’яўляецца Хрыстос. Ён указвае шлях да сапраўднага шчасця і вучыць, як таго дасягнуць. Ставіць канкрэтныя патрабаванні, якія могуць здавацца складанымі, цяжкімі, нават бязлітаснымі. Але калі мы разумеем мэту гэтых намаганняў, гатовы прыняць кожны выклік.
    Варта ўсведамляць уласную слабасць, каб пакінуць убаку нават добрае, калі яно перашкаджае накіроўвацца за Настаўнікам; апазнаваць тое, што на першы погляд здаецца карысным, але пры далейшым разглядзе аказваецца разбуральным; адштурхоўваць тое, што прыносіць часовую выгаду, але для Неба з’яўляецца марнасцю.
    Мы кожны дзень павінны выбіраць – аднаўляць выбар, здзейснены на святым хросце. Давайце пастаянна адракацца ад таго, што перашкаджае імкнуцца за Хрыстом. Пакладзём руку на плуг – будзем трываць пры Езусе, не азіраючыся назад!
● Ці з’яўляецца тое, што Божае, прыярытэтным для мяне?
● Якія мэты я стаўлю сабе ў жыцці?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  255

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.