ГРОДНА
Аўторак,
18 сакавіка 2025 года |
Канікулы з Богам

Адпачынак не можа быць раўназначны бяздзейнасці. Ён павінен адрознівацца ад паўсядзённых заняткаў: асобе, якая працуе інтэлектуальна, патрэбна больш руху і актыўнасці, якая працуе фізічна – палёгка для цела і напружванне розуму. Варта ладзіць падарожжы, прымаць удзел у пілігрымках, а рэшту вольнага часу прызначаць на культурныя падзеі і дастаткова доўгі, спакойны сон. Неабходна таксама памятаць пра рэчы, ад якіх не можа быць водпуску. Як сцвярджае старая прыказка, няма канікул у школе жыцця. Няма іх таксама ад Бога. †
Трэба нястомна пазнаваць Пана, каб разам з тым глыбей разумець назначаны Ім сцэнарый свайго жыцця, для якога падрыхтаваны паспяховы фінал. Трэба шукаць найлепшы спосаб для рэалізацыі гэтага сцэнарыя, багатага на разнастайныя сюрпрызы – часам радасныя, а часам сумныя. Пры тым важна ў любой сітуацыі заставацца чалавекам, які прызначаны найперш да святасці. Калі памятаем, што нашай мэтай з’яўляецца збаўленне, Бог заўсёды будзе на першым месцы. Тады мы трываем з Панам пры любых абставінах і не можам дазволіць сабе жыць так, нібы Яго не існуе.
Час водпуску і канікул павінен стаць нагодай для паглыблення сваёй малітвы, для даўжэйшых размоў з Панам пра ўласныя клопаты і радасці. Гаворка не аб нагружэнні сябе дадатковымі малітвамі і памнажэнні малітоўных пунктаў дня, але аб жывых сустрэчах з Богам у цішыні сэрца, у засяроджанні на ўлонні прыроды. На самой справе ў тым, каб знайсці з дзясятак хвілін цягам цэлых сутак на размову са Стварыцелем, няма нічога складанага.
Важна памятаць пра св. Імшу, паколькі гэта “сэрца кожнай нядзелі”. Варта заходзіць у святыню падчас экскурсій, каб там хаця б хвілінку пабыць у цішыні. Наведванне сакральных аб’ектаў і размовы з Панам – таксама досвед Божай прысутнасці. Праведзеныя такім чынам канікулы павінны паспрыяць таму, што вернемся да сваіх абавязкаў не толькі адпачыўшымі, але і больш шчаслівымі.
Дарагія Чытачы!
Не дазволім, каб Хрыстос дарэмна чакаў сустрэчы з намі ў Эўхарыстыі, у сакраманце пакаяння і паяднання, у малітве… Канікулы з’яўляюцца цудоўным часам, дарам Нябеснага Айца. Дык няхай гэты дар будзе добра намі выкарыстаны!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 289 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.