ГРОДНА
Субота,
08 лютага 2025 года |
З каталіцкіх СМІ (190)

ў новапрэзбітэра
Анджэй Дуда прыбыў з візітам у варшаўскі шпіталь да 31-гадовага смяротна хворага святара, які ўдзяліў кіраўніку дзяржавы прымі- цыйнае бласлаўленне.
У кс. Міхала Лоса дыягнаставалі прагрэсіруючае ракавае захворванне. Лячэнне было распачата адразу ж, але, на жаль, прагнозы ўрачоў не суцяшальныя. Мужчына атрымаў спецыяльны дазвол ад папы Францішка, каб прыняць святарскае пасвячэнне – марыў хоць аднойчы за жыццё адправіць св. Імшу.
Доўгачаканая падзея адбылася ў анкалагічным аддзяленні 24 мая. Святар ужо не адзін раз канцэлебраваў сакрамант Эўхарыстыі са свайго шпітальнага ложка. †

Каля 200 асоб, якія адмовіліся ад гомасексуальных практык і жывуць у чыстасці, прынялі ўдзел у Маршы свабоды, што прайшоў вуліцамі Вашынгтона (ЗША).
“Глядзіце! Гэта неверагодна! А кажуць, што нас не існуе!” – сцвердзіла адна з арганізатараў дэманстрацыі рэжысёр і прадзюсар дакументальных фільмаў М.Дж. Ніксан.Удзельнікі сустрэчы перажылі змены ў жыцці не ў выніку т. зв. рэпарацыйнай тэрапіі, а дзякуючы духоўнаму навяртанню. Яны сцвярджаюць, што тоеснасць ляжыць не ў сексуальнасці чалавека, а толькі ў Езусе Хрысце.

у Егіпце
Падчас раскопак у ваколіцах Александрыі археолагі знайшлі касцёл з першай паловы IV стагоддзя. На думку адкрывальнікаў, гэта адна са старэйшых вядомых да гэтага часу хрысціянскіх святынь у Егіпце.
Яна знаходзіцца на тэрыторыі антычнай Марэі, якая ўзнікла больш за 2 тысячы гадоў таму. Трохнававы касцёл (меў 24 на 15 м) быў адкрыты поўнасцю пад збудаванай пазней манументальнай базілікай, разбуранай у выніку землятрусу. У старажытнай святыні знойдзены амфары, што служылі, верагодна, для захоўвання віна, алейныя лямпы для асвячэння будынка, разбітыя мініяцюрныя колбы, у якіх знаходзіліся духмяныя рэчывы.Марэя – горад, заснаваны яшчэ ў часы Аляксандра Вялікага. Гэта быў порт, у якім тавары з Егіпта, што прывозіліся праз адгалінаванне Ніла і возера, перагружаліся на марскія караблі.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 327 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.