ГРОДНА
Субота,
02 снежня 2023 года |
Варта ведаць (146)
☞ Папа Францішак прызначыў дэлегата для апекі над паломнікамі ў Лурдзе (Францыя). Ім стаў дапаможны біскуп Лілійскай архідыяцэзіі Антуан Эруар. Святы Айцец, па яго словах, імкнецца зразумець, “якія дадатковыя формы пастырства, акрамя многіх, якія ўжо ёсць, маглі б дапамагчы лурдскаму санктуарыю яшчэ больш развівацца ў якасці месца малітваў і хрысціянскіх сведчанняў”. Мандат б-па Эруара, які не пакідае служэнне ў Ліле, будзе абмежаваны прытулкам у дыяцэзіі Тарб і Лурд. Прызначэнне атрымана на пэўны тэрмін, што сведчыць пра яго часовасць дзеля дапамогі паломнікам.†
☞ Саміт па абароне сацыяльных правоў прайшоў у Ватыкане. У ім прынялі ўдзел каля сотні суддзяў з Паўднёвай, Цэнтральнай і Паўночнай Амерыкі. У сваіх дакладах удзельнікі сустрэчы дзяліліся досведам працы ў сферы абароны сацыяльных, эканамічных і культурных правоў, у якой абапіраюцца на сацыяльнае вучэнне Касцёла, а таксама выступілі з новымі прапановамі адносна дзейнасці суддзяў. Ватыканскі саміт пакліканы дапамагчы стварэнню Сталай Панамерыканскай рады суддзяў па абароне сацыяльных правоў. Адной з мэт аб’яднання стане правядзенне сусветнай сустрэчы кампетэнтных асоб на тэму сацыяльных правоў і вучэння папы Францішка.
☞ У межах святкавання 40-ой гадавіны першай пілігрымкі папы Яна Паўла ІІ у Польшчу Інстытут нацыянальнай памяці падрыхтаваў партал, прысвечаны першаму візіту Святога Айца ў родную краіну ў 1979 годзе. Там можна знайсці копіі дакументаў, фотаздымкі, графікі, карты і іншыя цікавыя памяткі апостальскага падарожжа. Для замежных чытачоў распрацавана версія тэкстаў на англійскай мове.
☞ У Францыі павялічваецца колькасць выпадкаў прафанацыі ў каталіцкіх святынях. Толькі ў адной архідыяцэзіі Пацье дайшло да некалькіх дзясяткаў нападаў за апошнія 3 месяцы.
Кожны раз мэтай быў табернакль і Найсвяцейшы Сакрамант. Як падкрэслівае мясцовы арцыбіскуп Паскаль Вінчар, “табернакль не ўяўляе сабой асаблівай каштоўнасці, аднак нападнікі цэляць у месца, якое з’яўляецца для вернікаў самым дарагім”. Матывы такіх дзеянняў невядомыя да сёння. Існуе версія, што нядобразычліўцы намагаюцца выцесніць хрысціянства з краіны.
☞ Амерыканская кінастудыя “Netflix” выступае за права здзяйсняць аборты. Яна пагражае ўраду штата Джорджыя спыніць паказ сваёй прадукцыі, калі ўступіць у сілу новы закон, які забараняе пазбаўляць жыцця ненароджанае дзіця з таго моманту, як пачынае праслухвацца стук яго сэрца, а г. зн. з 6-га тыдня цяжарнасці. Кіраўніцтва кампаніі лічыць, што тым самым “жорстка абмяжоўваюцца правы жанчын”. Яны спадзяюцца, што праз шантаж змогуць прымусіць дзяржаву паслабіць закон.
credo.pro; vaticannews.va; ekai.pl.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 30 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.