ГРОДНА
Субота,
02 снежня 2023 года |
Праз пілігрымку да святасці

У пілігрымку ідуць для таго, каб перапрасіць за свае грахі, вымаліць у Бога патрэбныя ласкі (здароўе, нараджэнне дзіцяці і г. д.)
або падзякаваць за атрыманыя (добрае заканчэнне навучальнага года і здачу экзаменаў, сесій, вызваленне ад алкагалізму, наркаманіі і інш.). Людзі вырушаюць у дарогу да святых месцаў таксама з жадання асвяціць сябе т. зв. шляхам навяртання, галоўнае ў якім – стан пакуты. Кожная пілігрымка з’яўляецца таксама “перавядзеннем дыхання” і перапынкам ад паўсядзённай манатоннасці, магчымасцю праявіць хрысціянскае братэрства. Акрамя ўсяго, пілігрымка – гэта акт праслаўлення Бога. †

Паломніцтва як праява рэлігійнасці вядома ўжо здаўна, з часоў старажытнага Егіпта, Грэцыі, Рыма. У культурах Блізкага Усходу існавалі спецыяльныя дні, у якія вернікі здзяйснялі пілігрымкі. Традыцыя хрысціянскіх паломніцтваў бярэ пачатак, верагодна, каля IV стагоддзя. Рукапіс “Itinerarium Burdigalense”, датаваны 333 годам, з’яўляецца самым старэйшым апісаннем паломніцкага шляху. Ананімны аўтар вандраваў у сённяшнюю Святую Зямлю.
Калі хтосьці лічыць, што пілігрымкі зараз “не модныя”, моцна памыляецца. Сёння шматлікая колькасць людзей з цікавасцю вырушае ў шлях, падчас якога можа духоўна ўзбагаціцца. Пешшу, веласіпедам, на аўтобусе, аўтамабілі… Вернікі не баяцца цяжкасцей – вызначаюцца з інтэнцыяй і, узрушаныя, накіроўваюцца ў святыя месцы.
Пілігрымка можа быць як калектыўнай, так і індывідуальнай. Як правіла, яна бярэ пачатак у парафіяльнай святыні ці ў іншым месцы. Распачынаецца св. Імшой, адной з частак Літургіі Гадзін ці іншай малітвай, якую завяршае спецыяльнае бласлаўленне святара. У дарозе пілігрымы моляцца, спяваюць рэлігійныя песні, спыняюцца перад святынямі, якія знаходзяцца на паломніцкай дарозе. Светачам, ежай і сілай на гэтым шляху з’яўляецца Божае слова. Кульмінацыйным момантам пілігрымкі становіцца сакрамант пакаяння. Завяршаецца шлях малітвамі асаблівай формы: падзякі, праслаўлення, просьбы аб заступніцтве праз святых. Некаторыя вернікі яшчэ доўгі час жывуць успамінамі аб пілігрымцы. Пра яе нагадваюць каляровыя шалікі, серфікаты або эмблемы ўдзельнікаў, карты паломніка. Многія прывозяць сувеніры з выявай святыні, куды быў пракладзены шлях. Галоўным, да чаго звяртаецца сэрца, з’яўляецца духоўны плён, здабыты ў дарозе.
Наколькі добра быў выкарыстаны час пілігрымкі, заўсёды залежыць, у першую чаргу, ад самога чалавека, яго настрою, уцягнутасці, самаарганізацыі. Немалаважную ролю ў гэтым адыгрывае і план паломніцтва, вызначаныя мерапрыемствы. Калі пілігрымка мела рэальны характар малітвы, то вернік робіць пастанову аб перамене свайго жыцця, натхнёны думкай, што ў наступны раз прыйдзе зноў, прывядзе з сабой сваякоў, сяброў, знаёмых. І гэта першы і самы верны паказчык таго, што пілігрымка прайшла “на ўзроўні”.
Святыя месцы, насамрэч, тады і жывуць, калі ў іх прыходзяць пілігрымы. Хваля паломнікаў нарастае, калі там адбываюцца цуды.

|
Карыстаючыся магчымасцю, як кусташ санктуарыя Маці Божай Каралевы Нашых Сем’яў у Тракелях запрашаю Вас, дарагія Дыяцэзіяне, на юбілейныя ўрачыстасці, якія адбудуцца 12–13 ліпеня. Галоўную св. Імшу на 2-гі дзень у 10.00 узначаліць Апостальскі нунцый у Беларусі абп Габар Пінтэр. Знаходзячыся блізка, не праходзьце міма – Маці Божая чакае!
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.