ГРОДНА
Панядзелак,
20 мая
2024 года
 

Сінадальная камісія па справах місій

Праца Сіноду

Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Касцёл па сваёй прыродзе з’яўляецца місійным, бо бярэ пачатак з місіі Сына і Святога Духа, згодна з задумай Бога Айца. Таму, будучы паслухмяным наказу Заснавальніка, абвяшчае Яго Евангелле ўсім людзям, каб маглі дайсці да дасягнення збаўчай мэты – вечнага жыцця. Перадача Добрай Навіны ўсяму стварэнню – “гэта не нешта такое, што Касцёл мог бы па жаданні альбо выконваць, альбо не выконваць, але заданне і абавязак, ускладзеныя на яго Панам Езусам, каб людзі маглі верыць і атрымаць збаўленне” (Павел VI, Evangelii nuntiandi).
Місійная дзейнасць аднаўляе Касцёл, умацоўвае веру, энтузіязм і хрысціянскую тоеснасць, даючы жыццю новае абгрунтаванне. Таму яна з’яўляецца адным з ключавых элементаў душпастырскай дзейнасці як лакальнага, так і Паўсюднага Касцёла.
    Сінадальная камісія па справах місій імкнецца выпрацаваць адзіную сістэму “прасоўвання” місій у дыяцэзіі, што павінна прывесці да росту місійнай свядомасці сярод дыяцэзіян, паглыблення місійнай духоўнасці, абуджэння місійных пакліканняў, уцягнутасці ў дапамогу місіянерам, і, як вынік, ажыўлення парафіяльных супольнасцей.
    Члены Камісіі падкрэсліваюць, што ў фарміраванні місійнай свядомасці вернікаў асноўную функцыю павінна выконваць катэхетычная паслуга. Яна мусіць ахопліваць правільную перадачу вучэння Касцёла аб першасным значэнні місій у яго дзейнасці, паказваць місійную дзейнасць мясцовага Касцёла. Заснаванне і развіццё ўжо існуючых у парафіях місійных колаў – цудоўная магчымасць наблізіць абавязак дзялення сваёй верай з тымі, хто яшчэ не ведае Евангелля, хто шукае дарогу да Бога.
    Заступніцай місій была абрана св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус, таму што сваёй малітвай яна нястомна падтрымлівала місіянераў, нягледзячы на тое, што была закрыта ў кармэліцкім кляштары. Так як справа евангелізацыі з’яўляецца асноўным заданнем Божага люду, мы таксама павінны далучацца да місійнай працы, прапанаванай Касцёлам. Усе вызнаўцы Хрыста атрымалі тое самае заданне: “навучаць усе народы” (параўн. Мц 28, 18–20), “ісці па ўсім свеце” (параўн. Мк 16, 15–18) “ажно да краю зямлі” (параўн. Дз 1, 8). А Пан будзе нам спадарожнічаць!
    Сінадальная камісія падкрэслівае, што кожны хрысціянін можа далучыцца да місійнай дзейнасці Касцёла. Пры тым варта ўсведамляць, што такім чынам далучаемся да вялікага Божага дзеяння, што гэта Хрыстос заклікае нас як сваіх самых блізкіх супрацоўнікаў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  225

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.