ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

УРАЧЫСТАСЦЬ СПАСЛАННЯ СВЯТОГА ДУХА

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
У апошні вялікі дзень свята Езус стаў і, заклікаючы, сказаў: “Хто прагне, няхай прыйдзе да Мяне і п’е. Хто верыць ў Мяне, у таго, як сказана ў Пісанні, з улоння пацякуць рэкі вады жывой”. Гэта сказаў Ён пра Духа, якога павінны былі прыняць тыя, хто паверыў у Яго: бо яшчэ не было Духа Святога, таму што Езус яшчэ не ўславіўся.
Ян 7, 37–39

Запаліць агонь любові
   Хрыстос спаслаў Святога Духа, каб Божая любоў была разліта ў чалавечых сэрцах. Суцяшыцель быў пасланы да кожнага з нас, хоць, можа, не заўсёды адчуваем, што таксама атрымалі гэты дар. Ён удзяляе шчодрыя дары, дзякуючы якім у вызнаванні той жа веры яднае людзей і народы, рассеяныя па ўсім свеце. Хто адкрываецца на ўздзеянне ласкі, становіцца па старане Бога, для якога няма нічога немагчымага.
    Святы Дух не прагне праследавання, не абвяшчае тэрор. Дзейнічае там, дзе няма гвалту. Перамагае праз праўду любові. Ён прагне, каб людзі пазбавіліся страхаў, каб сталелі ў чалавечнасці, якая мае моц аднаўляць зямлю. Таму просім Суцяшыцеля, каб пасяліўся ў сэрцах вернікаў і запаліў у іх агонь сваёй любові!
   
● Якую ролю ў маім жыцці адыгрывае Святы Дух?
● Які з пладоў Святога Духа я найбольш хацеў бы ў сабе развіваць?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.