ГРОДНА
Субота,
05 кастрычніка 2024 года |
Адкрытае Сэрца Бога
Мы з’яўляемся сведкамі таго, як жыццё нястомна паскараецца. Ход аднойчы разагнанай машыны ніхто ўжо не адважыцца стрымаць… Чалавек рухаецца ў тэмпе, які небяспечна нарастае. Яго сэрца пульсуе ў рытме паскоранай штодзённасці, стараючыся паспець за тым, што лічыць важным.
Сэрца Езуса таксама б’ецца інтэнсіўна. Жыва рэагуе на ўсе цені і бляскі зямного побыту, паскараецца перад абліччам зла і подласці, балюча ўзмацняецца ў час здрады, калі пакідаюць самыя блізкія, і разам з тым радасна гучыць у хвіліны сустрэчы з любімымі. Яно цярплівае, як сэрца маці, якая ўглядаецца ў сваё дзіця, поўнае пяшчоты і невычэрпных дароў. †

Гэтае Сэрца не зайздросціць, а цешыцца нават самай маленькай іскрынцы дабра, што заблішчала ў жыцці чалавека. Не выхваляецца, не імкнецца да здабыцця лаўраў. Ніколі не ганарыцца. Не шукае свайго, усё аддаючы любімаму стварэнню. Не гневаецца і не памятае зла, нягледзячы на тое, што шмат разоў было падманута. Яго песняй з’яўляецца праўда, а кожная несправядлівасць наносіць яму рану. Гэтае Сэрца ўсё церпіць. Усё зносіць. Яно настолькі моцнае, што нават прабітае прадаўжае біцца, паколькі, як піша св. Павел, любоў ніколі не мінае (параўн. 1 Кар 13, 8).
Сэрца Хрыста заўсёды пульсуе ад любові да людзей у бясконцым прыпеве: “Гэта Цела Маё, якое за вас выдана… Гэта Кроў Мая, за вас пралітая…” (параўн. 1 Кар 11, 23–26). Дае чарговы шанс, калі толькі чалавек папросіць аб ім. Аднак, заўсёды гатовае задаволіць усе людскія патрэбы, яно запрашае да канкрэтнага адказу. Вучыць, што трэба адкрываць сваё сэрца на іншых і дзяліцца любоўю. Тады ўдасца інакш паглядзець на навакольны свет, дасведчыць Божы супакой і хвіліну перадышкі. Ярмо стане лёгкім, хоць і застанецца ярмом. Прабачэнне суцішыць боль, хоць рана ўсё яшчэ будзе непакоіць. Знікне прывычка параўноваць, дзяліць людзей на багатых ды бедных, знявечаных ды паўнавартасных… Тэмп жыцця запаволіцца. Штодзённасць паступова стане глыбейшай, больш арганізаванай, упарадкаванай. Дасведчым дотык Езуса, які пераменіць нашыя сэрцы.
Дарагія Чытачы!
Надыходзіць месяц, прысвечаны Хрыстоваму Сэрцу. Маем асаблівую нагоду, каб з любоўю і даверам прыпасці да Езуса, які думае пра нас, усё ведае і бязмежна любіць. Няхай чэрвеньскае набажэнства ўкажа на годную паставу адносна Усемагутнага і бліжняга. Паглыбляймася ў словы Літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, у 33-ох зваротах якой заключана бясконцая дабрыня Бога. Чэрпайма як мага больш з гэтай Крыніцы міласэрнасці, каб у выніку стаць каталізатарамі дабра і любові для іншых.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 88 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.