ГРОДНА
Панядзелак,
07 кастрычніка
2024 года
 

Ці можна прыняць сакрамант канфірмацыі другі раз?

Задай пытанне

Сакрамант канфірмацыі – гэта сакрамант духоўнай сталасці. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла вучыць, што “вынікам канфірмацыі з’яўляецца асаб- лівы водблеск Святога Духа, які раней быў падараваны апосталам у дзень Пяцідзясятніцы” (ККК, 1302). Дзякуючы гэтаму водблеску сакрамант канфірмацыі дае ўзрастанне і паглыбленне ласкі Хросту. Ён мацней укараняе верніка ў сыноўняй сувязі з Богам, якая дае магчымасць усклікаць: “Абба, Ойча!” (Рым 8, 15) – робіць больш дасканалай яго сувязь з Касцёлам. Таксама гэты сакрамант дае асаблівую сілу Святога Духа, каб словамі і справамі распаўсюджваць і абараняць веру, як сапраўдныя сведкі Хрыста, каб адважна вызнаваць імя Хрыстова і ніколі не саромецца Крыжа (ККК, 1302).
Кожны ахрышчаны католік можа і павінен прыняць сакрамант канфірмацыі. Каб яго атрымаць, неабходна вельмі добра падрыхтавацца. Гэта павінна падвесці хрысціяніна да глыбокага злучэння з Хрыстом, да жывога збліжэння са Святым Духам, з Яго дзеяннем, ласкай і натхненнем, каб ён змог лепш прыняць на сябе апостальскую адказнасць хрысціянскага жыцця. Катэхізацыя перад канфірмацыяй павінна абудзіць пачуццё прыналежнасці да Хрыстовага Касцёла: як да Паўсюднага Касцёла, таксама і да парафіяльнай супольнасці. А парафіяльная супольнасць, у сваю чаргу, нясе асаблівую адказнасць за падрыхтоўку да гэтага сакраманту.
    Кс. д-р Міхал Кашоўскі ў “Навуцы Касцёла ў пытаннях і адказах” піша: “Сакрамант канфірмацыі абавязвае вернікаў будаваць Касцёл, прапаведуючы Евангелле, і актыўна займацца апостальскай працай. Нават калі хтосьці атрымаў яго не годным чынам, гэта значыць у стане смяротнага граху, не ўдзяляецца гэтага сакраманту ў другі раз, таму што ён прыняты правамоцна і, як хрост і святарства, пакідае ў душы глыбокі след, які завецца сакраментальным характарам. Праз яго чалавек асаблівым спосабам удзельнічае ў святарскім, прароцкім і пастырскім служэнні Хрыста, яднаецца з супольнасцю Касцёла і, у той жа час, абавязаны аддаваць пашану Богу. Сакрамант канфірмацыі, прыняты ў стане смяротнага граху, важны, аднак не прыводзіць да павелічэння асвячальнай ласкі, г. зн. Божага жыцця”.
    У каноне 889 Кодэкса кананічнага права гаворыцца, што прыняць сакрамант канфірмацыі здольны кожны ахрышчаны (і толькі ахрышчаны), які яшчэ не быў канфірмаваны. Тое самае гаворыцца і ў Катэхізісе Каталіцкага Касцёла: “Сакрамант канфірмацыі, падобна да хросту, давяршэннем якога ён з’яўляецца, удзяляецца толькі адзін раз” (ККК, 1304). Бачым, што гэты сакрамант прымаецца вернікам толькі адзін раз у жыцці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  86

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.