ГРОДНА
Нядзеля,
06 кастрычніка 2024 года |
Ахвярна дзейнічаюць на ніве Пана
Святары з’яўляюцца для людзей нібы маякамі на моры, што дазваляюць знайсціся заблукалым караблям – душам. Вучаць, як жыць, каб развіваць ветразі веры і квітнець перад Боскім абліччам. Сёння дзякуем ксяндзам, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі, за гады ахвярнай працы і запрашаем іх азірнуцца назад, каб паглядзець на пройдзены святарскі шлях.
Кс. Аляксандр Сямінскі
5 гадоў святарства – галоўная нагода для ўдзячнасці на дадзеным этапе майго жыцця. Аднак гэтай даты ніколі б не было без сустрэчы з уваскрослым Хрыстом 20 гадоў таму – у Яго жывым і дзейсным Слове ды ў сакрамантах, асаблівым чынам сакрамантах пакаяння і Эўхарыстыі.
Ёсць такое выказванне: “Як трывога, то да Бога”. І ў маім жыцці быў такі момант. Памятаю, была Вялікая субота. Споведзь. Адпушчэнне грахоў... Сапраўды, гэта быў дзень майго пераходу са смерці граху да жыцця з Хрыстом. Усё паступова пачало змяняцца да лепшага, я адчуваў радасць ад прысутнасці Пана. Ужо ведаў, які добры Бог, як цудоўна з Ім і як дрэнна без Яго, таму вяртацца да колішняга стылю жыцця мне, безумоўна, не хацелася. †
Вера з’яўляецца дарогай. На ёй можа здарыцца не адно падзенне, але і не адно паўстанне, дзякуючы міласэрнасці Найвышэйшага. Важна змагацца і ісці далей, туды, куды вядзе Божы Провід. Пан удзяліў мне вялікія і неспасціжныя ласкі: прывёў таго, хто некалі думаў, што яму не патрэбны святар, каб паяднацца з Богам, да дня пасвячэнняў і дазволіў працаваць у сваім вінаградніку. За цуд майго жыцця, навяртання, паклікання, за шчодрасць дароў я прагну аддаць Яму належныя падзяку і хвалу. Хачу таксама падзякаваць людзям, якіх Бог паставіў на маім шляху, якія дапамагалі мне дайсці да Яго алтара і далей падтрымліваюць сваёй малітвай, словам, учынкамі і прыкладам.
Дарога жыцця, веры, паклікання працягваецца далей. На ёй сустракаюцца пэўныя цяжкасці, але і радасці. Найбольшая радасць для святара – быць сведкам паяднання чалавека са Стварыцелем. І хоць паслуга ў канфесіянале не лёгкая, яна прыносіць шмат задавальнення ад дзеяння Божай міласэрнасці ў душах вернікаў. Заўсёды падбадзёрвае вера людзей і іх удзячнасць за паслугу. Галоўнае, каб чалавек не забываўся, што прычынай усяго з’яўляецца Бог, а ён – проста інструмент у руках Пана. Хоць і свабодны, аднак, усё ж, інструмент Божай міласэрнасці. Няхай і далей Усемагутны бласлаўляе мяне і дапамагае сваёй ласкай з верай і даверам служыць Яму і людзям заўсёды і ўсюды, “бо для Бога няма нічога немагчымага” (Лк 1, 37).
Кс. Андрэй Лішко
На працягу 10-ці гадоў свайго святарства і, напэўна, праз усё жыццё буду шукаць адказу на пытанне: якім павінен быць святар, альбо якога святара сёння хочуць бачыць людзі…
У пасланні да Габрэяў у 5-ым раздзеле гаворыцца, што святар з людзей узяты і да людзей пасланы... Інакш кажучы, гэта такі самы чалавек, як і ўсе іншыя. Таму і людзі хочуць, мабыць, бачыць святара, у першую чаргу, як звычайнага чалавека, які не прылятае з космасу, з неба – ён, як усе.
Людзі хочуць бачыць святара чалавекам малітвы, які іх, як Добры Пастыр, пакіруе да Бога. Ён павінен быць пасрэднікам паміж Панам і людзьмі; гэта спалучаючае звяно, мост, па якім вернікі будуць ісці да Бога. Святар, як казаў папа Бенедыкт XVI, павінен быць “спецыялістам па сустрэчы чалавека з Богам”.
Як адзначана ў пастаральнай канстытуцыі Касцёла “Gaudium et spes”, дарога Касцёла – гэта чалавек, яго радасці і беды, праблемы і цяжкасці... Так і святар ва ўсе моманты жыцця павінен быць блізка вернікаў, павінен даваць людзям Бога. Мне вельмі падабаецца ўрывак з Евангелля паводле Лукі, калі цяжарная Марыя спяшаецца да сваей сваячкі Альжбеты, каб ёй дапамагчы (параўн. Лк 1, 39–55). Яна ідзе не толькі дапамагаць, але і нясе Бога. Дык вось, кожны ахрышчаны, а асаблівым чынам святар, павінен быць, прабачце за такое параўнанне, “цяжарны Богам”, каб іншым людзям даваць Яго рознымі спосабамі: праз цэлебрацыю святых сакрамантаў, праз абвяшчэнне Добрай Навіны, праз сведчанне сваім жыццём і гэтак далей. Даваць Бога і сведчыць пра Яго 24 гадзіны ў суткі, а нават і больш...
Святар на моцы вялікага Божага дару – атрыманага сакраманту святарства – гэта “alter Christus”, другі Хрыстос. Вось праграма паклікання і жыцця кожнага святара.
Кс. канонік Павел Салабуда
15 гадоў святарства – не такі ўжо вялікі прамежак часу, аднак у маім выпадку ён быў багаты на разнастайны досвед. Першы год святарства – гэта паслуга ў парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску: кантакт з дзецьмі і моладдзю, супрацоўніцтва з пробашчам, які стаў для мяне добрым прыкладам адказнага і зычлівага душпастыра. Затым 4 гады навучання ва ўніверсітэце ў Любліне, дзе я здабыў чарговы вопыт і тытул магістра псіхалогіі. Пасля навучання па рашэнні біскупа на працягу 5-ці гадоў служыў пры курыі і займаўся, можна сказаць, больш канцылярскай працай: рэдакцыя газеты, вядзенне інтэрнэт-старонкі дыяцэзіяльнага партала, паслуга ў касцёльным судзе і сямейнай кансультацыі, лекцыі ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі і ў катэхетычным каледжы ў Баранавічах, стварэнне новых каталіцкіх праграм на дзяржаўным радыё і тэлебачанні, а таксама шмат іншых спраў, як, напрыклад, правядзенне І Кангрэса каталіцкіх СМІ ў Беларусі ці Чэмпіянату Еўропы па міні-футболе сярод святароў. Хадзіў у пілігрымкі, шмат ездзіў з рэкалекцыямі і казаннямі, ажно пакуль не быў прызначаны пробашчам новай парафіі Святога Духа ў Гродне. Такім чынам, як некалі заўважыў папа Францішак, я “адчуў пах авечак”, таму што павінен быў ствараць і арганізоўваць парафію ад самага пачатку. І тады як ніколі адчуў, што служачы розным групам людзей, святар найбольш адчувае сябе святаром.
Што да цяжкасцей, з якімі мусіць сутыкацца ксёндз у нашай краіне… Перш за ўсё, гэта тое, што ён павінен быць спецыялістам ва ўсіх сферах: не толькі ў малітве, але і ў будаўніцтве і ў іншых рэчах. Цяжкія моманты хочацца памятаць менш за ўсё, але дзякуючы ім чалавек узрастае, фарміруе сваю паставу, умацоўваецца. Перш чым наша супольнасць атрымала пляцоўку пад будаўніцтва касцёла, вернікі збіраліся на малітву і набажэнствы каля старой капліцы. Памятаю, зімой былі вельмі вялікія маразы, часам дасягалі -25 градусаў, а св. Імша ў кожную нядзелю адпраўлялася на вуліцы пры крыжы. Не звяртаючы ўвагі на гэта, на супольнай малітве збіралася шмат сем’яў з дзецьмі. Я ўгаворваў іх, каб пайшлі ў адзін з гродзенскіх касцёлаў, а калі прыйдзе лета, зноў збярэмся разам. Аднак заўсёды чуў аднолькавы адказ: “Тут наша парафія і наш крыж. Мы будзем з Вамі”. Гэта было цудоўнае сведчанне веры.
Найбольшай радасцю стаў для мяне дзень 20 снежня 2015 года, калі адбылося ўрачыстае асвячэнне новай капліцы і я запаліў там Вечную лямпу… Думаю, гэта адна з найлепшых і самых прыемных хвілін для кожнага святара.
15 гадоў святарства – не такі ўжо вялікі прамежак часу. Аднак за гэтыя гады я яшчэ больш умацаваўся ў перакананні, што для мяне няма іншага месца ў жыцці, чым святарства і паслуга для людзей, што Добры Пастыр і мяне выкарыстае для добрых спраў.
Кс. канонік Ян Кучынскі
Мае 20 гадоў святарства мінулі як адзін дзень. Здаецца, толькі ўчора стаў ксяндзом… Выдатна памятаю той дзень – 26 чэрвеня 1999 года – і словы, што былі напісаны на маім прыміцыйным абразку. Гэта была цытата св. Аўгусціна: “Пане, дай мне сіл зрабіць усё, чаго Ты ад мяне прагнеш, а затым патрабуй ад мяне, чаго хочаш”. Я прытрымліваюся гэтых слоў, малюся імі штодзённа і раблю ўсё, каб так было.
На працягу гэтых 20-ці гадоў я некаторы час выконваў абавязкі пробашча ў Тракелях, вучыўся ў Рыме, затым стаў пробашчам гродзенскай катэдры, дзе служу ўжо 15 гадоў. Тое, што мне ўдалося зрабіць у святыні, напэўна, лёгка заўважыць. Яшчэ як я быў клерыкам, прагнуў, каб касцёл св. Францішка Ксаверыя быў ззяючым, прыгожым, бо здаваўся крыху сумным. Можа, Пан Бог прыслухаўся да маіх думак і зрабіў пробашчам, такім чынам дазваляючы аднавіць яго. Акрамя таго, я выкладаю ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі, належу да секцыі па перакладзе кніг на беларускую мову, з’яўляюся біскупскім вікарыем і ўжо на працягу 12-ці гадоў – дэлегатам на Міжнародных эўхарыстычных кангрэсах. Бяруся за ўсё, што даручае Касцёл. Найважнейшай задачай як для мяне, так і для кожнага святара з’яўляецца нясенне Евангелля. Мару, каб людзі пазналі Божую любоў і былі адкрытыя на Яго слова. А гэта патрабуе вялізных намаганняў. На жаль, многія вернікі прыходзяць у касцёл толькі па традыцыі, па прывычцы, а не з-за любові і глыбокай веры. Хацелася б, каб яны жылі Эўхарыстыяй, Божым словам і верай на кожны дзень.
Для мяне святарства – гэта вялікі дар і таямніца. Ніякіх планаў на будучыню не будую, толькі раблю ўсё, чаго Бог ад мяне хоча. Дзякую Пану за гэтае пакліканне і спадзяюся, што далей буду трываць у ім.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 87 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.