ГРОДНА
Панядзелак,
02 снежня 2024 года |
Варта ведаць (144)
☞ Кангрэгацыя па справах кананізацыі адзначыла сваё 50-годдзе. Яна разам з Кангрэгацыяй Божага культу была створана папам Паўлам VI. Да 1969 года кананізацыйнымі справамі займалася Свяшчэнная кангрэгацыя абрадаў. Колькасць працэсаў, учыненых новым ведамствам за апошнія паўстагоддзя, перавышае праведзеныя на працягу папярэдніх 350-ці гадоў! Гэта дазволіла па-сапраўднаму падкрэсліць універсальнае вымярэнне святасці ў Касцёле, што не мае ні геаграфічных межаў, ні ўзроставых абмежаванняў. Сёння Кангрэгацыю па справах кананізацыі ўзначальвае кард. Анджэла Бечу. †
☞ Канферэнцыя Епіскапату Партугаліі заклікала каталіцкія супольнасці падтрымліваць сужэнствы ў сувязі з павелічэннем колькасці разводаў у гэтай краіне. У душпастырскім пасланні біскупы заклікалі парафіі “падтрымліваць сужэнствы, асабліва перад абліччам крызісаў, якія яны перажываюць”, між іншым, удзяляючы ім прафесійную дапамогу і кансультацыю. Партугалія з’яўляецца адным з еўрапейскіх лідэраў па колькасці разводаў.
У 2018 годзе іх доля складала каля 65% на 100 заключаных грамадзянскіх шлюбаў. Для параўнання, у 1970 годзе яна дасягала ў Партугаліі толькі 0,6%.
☞ Вярхоўная Рада Украіны разгледзіць законапраекты, накіраваныя на развіццё ваеннага капеланства ў краіне і абарону ваенных капеланаў. Для гэтага ў парламент накіраваны адпаведны законапраект і альтэрнатыўная рэдакцыя да яго. Заканадаўчыя ініцыятывы распрацоўваліся на працягу апошніх 3-ох гадоў пры ўдзеле профільных экспертаў і рэлігійнай абшчыны, у прыватнасці, Савета па справах пастырскай апекі пры Міністэрстве абароны.
☞ Каталіцкі святар атрымаў званне грамадзяніна года ў Індыі. А. Вайніс Джордж з Кангрэгацыі Місіянераў Сыноў Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі (айцы кларэтынцы) быў узнагароджаны за служэнне сярод убогіх на поўначы краіны, за актыўную адукацыйную і грамадскую дзейнасць. Адзнака айца кларэтынца – гэта таксама прызнанне заслуг усіх святароў і сясцёр, якія служаць у Індыі. Католікі тут жывуць ва ўмовах пераследу. Складаюць меншасць: каля 2% насельніцтва краіны.
☞ Вядомая спявачка Мэрая Кэры на цырымоніі ўручэння прэміі “Billboard Icon Award” адкрыта падзялілася сведчаннем сваёй веры. “Я пачала пісаць музыку з неабходнасці выжыць, але таксама і каб выказацца. Проста хацела стварыць нешта, каб адчуць сябе годнай існавання... І калі я ў жыцці чамусьці навучылася, дык гэта таму, што з Богам усё магчыма. Упэўнілася: калі Ён хоча, каб нешта адбылося, так абавязкова станецца”, – сказала спявачка ў сваім слове пасля ўручэння ёй узнагароды.
credo.pro; aleteia.org; niedziela.pl
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 30 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.