ГРОДНА
Панядзелак,
21 красавіка 2025 года |
Слова для Жыцця (187)

Езус Хрыстус – наша надзея і самая прыгожая маладосць гэтага свету. Усё, да чаго Ён дакранаецца, становіцца новым, напаўняецца жыццём. Ён жыве і прагне, каб жыў ты!
Калі будзеш адчуваць сябе старым па прычыне смутку, крыўды, страхаў, сумневаў і паразаў, Збаўца заўсёды будзе побач з табой, каб зноў даць сілу і надзею. […] Як бы не аддаляўся ад Бога, Ён заўсёды будзе паблізу, чакаючы і заклікаючы цябе распачаць усё спачатку.
Фрагмент прамовы перад малітвай “Уладарка неба” на плошчы св. Аляксандра Неўскага ў Сафіі (Балгарыя), 05.05.2019 †

Дыяцэзіяне старэйшага і сярэдняга ўзросту добра памятаюць часы, калі Касцёл на нашых землях пакутаваў з-за адсутнасці святароў. Тыя святыні, якія не былі зруйнаваны або забраны для свецкіх мэт, засталіся асірацелымі, пазбаўленымі душпастыраў, а вернікі нярэдка мусілі пераадольваць дзясяткі кіламетраў, каб мець магчымасць удзельнічаць у нядзельнай св. Імшы, прыступіць да сакраманту паяднання, ахрысціць дзіця ці ўзяць шлюб.
На шчасце, з пачатку 1990-ых гадоў сітуацыя змянілася ў лепшы бок. Дзякуючы адкрыццю ў Гродне Вышэйшай духоўнай семінарыі, якая выпусціла шматлікіх маладых святароў, удалося вярнуць нармальнае пастырскае служэнне амаль ва ўсіх парафіях дыяцэзіі. У некаторых месцах былі арганізаваны новыя супольнасці вернікаў, дынамічна развіваецца спецыялізаванае душпастырства.
Нягледзячы на гэтыя пазітыўныя змены, трэба сцвердзіць, што колькасць святароў у нашай дыяцэзіі ўсё яшчэ недастатковая. Больш за тое, з непакоем назіраем, як з года ў год памяншаецца колькасць кандыдатаў да святарства. Па розных прычынах сучасная моладзь мае сур’ёзныя цяжкасці з прыняццем дару паклікання, часта проста баіцца адказаць “так” на запрашэнне Езуса: “Ідзі за Мной”.
Таму прашу кожнага з Вас, дарагія Дыяцэзіяне, аб малітве ў інтэнцыі пакліканняў да святарства, асабліва ў Касцёле на Гродзеншчыне. Няхай з нашых вуснаў і сэрцаў будзе сыходзіць гарачая і поўная даверу просьба да Хрыста выслаць новых шматлікіх руплівых работнікаў на Яго жніво. Будзем верыць, што нашы малітвы, а таксама добрыя ўчынкі, адрачэнні і цярпенні, ахвяраваныя ў інтэнцыі пакліканняў, прынясуць плён узрастання колькасці тых, хто адважыцца пайсці за Хрыстом і прысвяціць сваё жыццё абвяшчэнню Божага Валадарства… На велікадушнае і ахвотнае ўключэнне ў справу малітвы аб пакліканнях для дабра лакальнага Касцёла ўсіх Вас, дарагія Браты і Сёстры, з сэрца бласлаўляю.
Фрагмент Пастырскага ліста на Нядзелю Добрага Пастыра 2019
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 255 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.