ГРОДНА
Нядзеля,
06 кастрычніка 2024 года |
Служыць, альбо выконваць волю Пана
Цудоўнай традыцыяй у Гродзенскім Касцёле сталі штогадовыя сустрэчы моладзі, якія адбываюцца на пачатку мая. Мноства хлопцаў і дзяўчат прыбываюць з розных куткоў дыяцэзіі, каб супольна падзякаваць Богу за цудоўны дар маладосці, за скарб веры, які атрымалі ад папярэдніх пакаленняў, за ласку святога хросту, якая раз і назаўсёды далучыла іх да супольнасці Хрыстовага Касцёла.
Маладыя людзі збіраюцца разам на заклік сэрца ў перакананні, што іх вера павінна быць як светач, які не ўтойваюць баязліва ад свету, не хаваюць пад пасудзінай, а адважна ставяць на падсвечніку, каб ззяў ім і ўсім, хто прагне жыць у бляску хвалы Пана. †

Падчас сёлетняй сустрэчы моладзь вучылася таму, як у сучаснасці служыць Богу і людзям, каб рэалізаваць сваё жыццёвае пакліканне. “Мы – Яго справа, створаныя ў Хрысце Езусе для добрых учынкаў, якія Бог загадзя падрыхтаваў, каб мы паступалі згодна з імі” (Эф 2, 10). Арганізатары імкнуліся данесці маладым людзям, што яны існуюць, каб нешта даць ад сябе і ўзбагаціць навакольны свет.
Усе мы для нечага створаны. Усемагутны для кожнага мае заданне, місію для выканання, якую трэба пазнаць і рэалізаваць. Яго воля праяўляецца паступова, па меры нашага духоўнага і эмацыянальнага ўзрастання. Усе выклікі, якія Пан скіроўвае, вынікаюць з асабістых патрэб і жаданняў чалавека, а таксама з патрэб Божага Валадарства, якое ёсць сярод нас. Уменне шукаць і выконваць волю Стварыцеля з’яўляецца найперш дарам, які мы атрымліваем ад Яго, і толькі потым заданнем і высілкам – нашым дарам Усемагутнаму. Каб распазнаць і выканаць Божую волю, неабходна спачатку адкрыць сапраўдны вобраз Айца, каб пазней быць здольнымі прымаць і аддаваць Яму тое, што раней атрымалі. Бог вельмі далікатна вядзе людзей па розных сцежках, не прымушаючы, не разбураючы свабоду.
Ведае, што ўтоена ў кожным сэрцы. Найвышэйшага нельга ашукаць – ніхто для Яго не сюрпрыз. Таму, калі хочам спазнаць, у чым заключаецца Божы план для нас, трэба нястомна маліцца аб распазнанні і разуменні знакаў.
Варта адкрыць сваё сэрца і розум. Не быць тымі, хто мае вочы, каб глядзець, але не бачыць. Не быць тымі, хто мае вушы, каб слухаць, але не чуе. Зробім Святога Духа сваім Правадніком, каб навучыў нас гэтаму.
Дарагія Чытачы!
Просім Бога праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, каб людзі, якія перажываюць вясну жыцця, адкрываліся на слова Пана і адкрывалі Езуса Хрыста як цэнтр і паўнату свайго існавання. Молімся за нашу моладзь, каб магла годна сведчыць, што Евангелле заўсёды жывое і ўсё яшчэ здольна захапляць і зачароўваць, каб магла выканаць падрыхтаваныя для яе Усемагутным пакліканні і зрабіць наш Касцёл маладым!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 87 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.