ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

5 мая 2019 года

Ад шчырага сэрца

МБ ФАЦІМСКАЯ

❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін перасылаем найлепшыя пажаданні: здароўя, сілы, радасці, Божай дапамогі ва ўсіх душпастырскіх справах, а таксама апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Іх Эксцэленцыям Ксяндзу Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу, Юзафу Станеўскаму, Антонію Дзям’янку, паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Кучынскаму, Паўлу Безляповічу, Аляксандру Сямінскаму, Аляксандру Мацкевічу, Алегу Канановічу, Андрэю Каўшуку, Анджэю Ганчару, Руслану Мазану, Віталію Дабраловічу, Айцу Казіміру Жылісу, а таксама ўсім Святарам і Сёстрам Гродзенскай дыяцэзіі, Рэктару і Клерыкам Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем шчасця на кожны дзень, шмат зычлівых сэрцаў, гатовых дапамагчы абвяшчаць Добрую Навіну. Няхай Найвышэйшы Святар заўжды блаславіць Вас у апостальскай дзейнасці ды будзе крыніцай радасці і спаўнення мар, а Панна Марыя няспынна Вамі апекуецца.
Апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін перасылаю букет найлепшых пажаданняў. Няхай дарога, якой Вы штодзённа крочыце, будзе шчаслівай і бласлаўлёнай, здароўе – моцным, а радасць – нязгаснай. Няхай Маці Божая няспынна апекуецца, а Божы Провід чувае над Вамі.
Генеральная настаяцельніца Сясцёр дапаможніц чыстцовым душам Ірына Златкоўская
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Велікодных свят і Імянін жадаем апекі Маці Божай і дароў Святога Духа. Няхай добры Бог асвячае Ваш жыццёвы шлях, умацоўвае розум і сэрца, каб словы, якія выходзяць з Вашых вуснаў, станавіліся моцай для нашай веры. Няхай Цела і Кроў Збаўцы моцна з’яднаюць Вас з Богам, а нашы малітвы будуць падтрымкай у рэалізацыі ўсіх Вашых планаў.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿❧
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу, Юзафу Станеўскаму і Антонію Дзям’янку, паважаным Ксяндзам Пробашчу Віталію Цыбульскаму і Юрыю Жэгарыну, усім Святарам і Сёстрам, якія працавалі ў нашай святыні, з нагоды Вялікага чацвярга і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя і сіл на кожны дзень. Няхай вера, надзея і любоў ніколі не згаснуць у Вашых сэрцах, Езус Хрыстус адорвае ласкамі і моцай, Панна Марыя ахінае мацярынскай апекай, а Святы Дух асвячае жыццёвы шлях. Дзякуем за цудоўны прыклад веры і набожнасці, мудрыя словы, сціпласць, клопат пра людзей і чулыя сэрцы.
Парафіяне з касцёла св. Казіміра ва Уселюбе
❧✿❧
Паважанаму Айцу Віталію Юркевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе кожны дзень святарскай паслугі, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай заўсёды і ўсюды. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Слоніма
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Мар’яну Хаменю з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шмат сіл, радасці і прыгожага плёну на Божай ніве. Няхай Пан Езус адорыць Вас сваім бласлаўленнем і любоўю, а Маці Божая прытуліць да сэрца.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Шылавічаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валянціну Хведуку з нагоды Дня нараджэння і Велікодных свят сардэчна жадаем усіх Божых ласкаў на доўгія гады. Няхай Хрыстос з любоўю прытуліць Вас да свайго сэрца за тое, што абвяшчаеце нам Яго навуку і прабачаеце ад Яго імя. Дзякуем за адданую службу Богу і людзям, за добрае сэрца, любоў і цярплівасць.
Парафіяне з Моцевічаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня святара, Велікодных свят і Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Святы Дух заўсёды асвячае Ваш шлях, уваскрослы Езус адорвае моцным здароўем і напаўняе супакоем, а Маці Божая атуляе мацярынскай любоўю і апекай. Доўгіх, шчаслівых святарскіх гадоў і зычлівых людзей побач.
Вернікі з Моцевічаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Генрыху Яблоньскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем шмат сіл, цярплівасці, непахіснай надзеі, нязгаснага запалу ў працы, а перш за ўсё – шчодрых ласкаў ад уваскрослага Хрыста.
Парафіяне з Забалаці
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень будзе напоўнены святлом, радасцю і надзеяй. Няхай рэалізуюцца ўсе планы, уваскрослы Хрыстос шчодра бласлаўляе, а Найсвяцейшая Маці вядзе шчаслівым шляхам.
Былыя парафіяне з Зэльвы: сем’і Трубей і Раманчук
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Аляксандру Баклажцу, Сёстрам Марыне Сакач, Аўгустыне Белагрывай, Дароце Белагрывай і Аляксандры Сташкевіч з нагоды Велікодных свят жадаем шмат радасці, шчодрых Божых ласкаў і супакою. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя прытуляе Вас да свайго сэрца і дапамагае ў цяжкія хвіліны жыцця.
Сям’я Доўкша з Вейшычаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды свят Уваскрасення Пана складаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, бласлаўлення і толькі радасных хвілін. Няхай уваскрослы Езус Хрыстус будзе правадніком на ўсіх жыццёвых шляхах, а Найсвяцейшая Маці суцяшае і адорвае супакоем.
Вернікі з парафіі Галынка
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Чэславу Паўлюкевічу, Дзмітрыю Папенюку, Андрэю Радзевічу і ўсім Рэкалекцыяністам, якія служылі ў нашай парафіі, з нагоды Вялікага чацвярга складаем сардэчныя пажаданні. Дзякуем Хрысту за тое, што ўключыў Вас у сваё святарства, учыніў цэлебрантамі Эўхарыстыі і Божага прабачэння, слугамі Народа Новага Запавету. Няхай Дух Суцяшыцель будзе з Вамі праз свае святыя дары, а Панна Марыя дапаможа аднавіць і захаваць першапачатковую любоў да Бога і Касцёла, якой былі напоўнены Вашы сэрцы ў дзень пасвячэння.
Парафіяне з Росі
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Віктар Ханько! З нагоды Дня святара жадаем заўсёды заставацца верным Хрысту. Няхай Ён адорвае Вас патрэбнымі ласкамі, каб яшчэ паўней рэалізаваць святарскае пакліканне, а высілак трывання побач з Ім няхай будзе ўзнагароджаны радасцю Уваскрасення. Дзякуем за тое, што адкрываеце перад намі дар Эўхарыстыі як крыніцы сілы, моцы і святла ў штодзённым жыцці, а таксама за кожны дзень, калі праз Вашы рукі ўдзяляліся святыя сакраманты.
Сябры
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Спірыдону з нагоды Дня святара ад усяго сэрца жадаем шмат сіл, стойкасці, цудоўнага плёну ў працы на ніве Пана, а таксама шчодрых ласкаў і бласлаўлення ад уваскрослага Хрыста.
Вернікі з парафіі Мсцібава
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Юрыю Канапельку і Андрэю Пышынскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем шмат ласкаў, моцы і бласлаўлення ад уваскрослага Пана, а таксама сапраўднай радасці, шчасця і супакою.
Вернікі з парафіі Мсцібава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем здароўя, шчасця, поспехаў, шмат Божых ласкаў, радасці на кожны дзень святарскай паслугі, апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай уваскрослы Езус Хрыстус адорвае Вас сваёй любоўю.
Былыя парафіяне з Навіянкі
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Дзмітрыю Несцеру, Юрыю Марціновічу і Віктару Савіцкаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем здароўя, душэўнага супакою, зычлівых людзей побач, нястомнай радасці на кож- ны дзень. Няхай Ваша жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, а Бог адорвае сваімі ласкамі.
Вернікі з капліцы Вінцукі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Дня святара, Велікодных свят і Імянін жадаем здароўя, поспехаў у душпастырскай працы, радасці і стойкасці на кожны дзень. Няхай Бог адорвае Вас неабходнымі ласкамі, Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай, а Святы Дух асвячае дарогу і дорыць супакой на ўсё жыццё.
Колы Жывога Ружанца з в. Суботнікі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Спірыдону з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, натхнення і вытрымкі на доўгія гады, шчодрых ласкаў і бласлаўлення ад уваскрослага Хрыста, дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і цудоўнага плёну на Божай ніве. Няхай Езус валадарыць у Вашым сэрцы, дні праходзяць шчасліва сярод добрых і зычлівых людзей, а святло Хрыста асвячае Ваш жыццёвы шлях.
Былыя парафіяне з Рандзілаўшчыны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем шчодрых Божых ласкаў, моцы Святога Духа, няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці, поспехаў у душпастырскай працы, моцнага здароўя, шчырых і зычлівых людзей на жыццёвым шляху. Няхай кожны новы дзень прыносіць толькі добрыя весткі, сэрца не кранаюць трывогі і смутак, а праца прыносіць задавальненне.
Парафіяне з Рандзілаўшчыны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Рушніцкаму з нагоды Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні. Няхай душпастырскае служэнне будзе яркім і цудоўным, а ўваскрослы Езус моцна трымае за руку на жыццёвым шляху. Няхай добры Бог блаславіць Вас і адорыць сваёй ласкай, а Маці Божая няспынна апекуецца. Дзякуем за святло Святога Духа, якое праз Вас раз’ясняе нам Божае слова.
Ружанцовае кола МБ Анёльскай
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Бяганскаму з нагоды Велікодных свят і з падзякай за праведзеныя ў нашай парафіі рэкалекцыі дасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай добры і міласэрны Бог адорвае Вас моцным здароўем, цярплівасцю, супакоем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, Маці Божая ахінае апекай і любоўю, а Святы Дух нястомна ўдзяляе свае дары і дапамагае ў святарскім служэнні.
Вернікі з парафіі Каробчыцы
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Паўлу Шанчуку, Ігнату Санюту, Віталію Чабатару, Станіславу Мацюкевічу, Паўлу Урбану з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, душэўных сіл, Божага бласлаўлення, мужнасці ў нялёгкім святарскім служэнні, дароў Святога Духа, штодзённай апекі Маці Божай і людской добразычлівасці. Няхай уваскрослы Езус апекуецца Вамі і напаўняе сэрца любоўю, дадае ўпэўненасці і становіцца крыніцай супакою і памяркоўнасці.
Вернікі з парафіі МБ Шкаплернай, в. Прывалка
❧✿❧
Паважаныя Айцы Пробашч Андрэй Агель, Аляксандр Махнач і ўсе Айцы Піяры! З нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, сіл і цярплівасці ў душпастырскай паслузе. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, сэрца напаўняе радасць, любоў і надзея, у душы жыве супакой, а з твару не сыходзіць усмешка. Няхай Найсвяцейшая Маці нястомна моліцца за Вас.
Вернікі з парафіі Ліда-Індустрыяльны
❧✿❧
Паважаныя Ксёндз Пробашч Віталій Чурган і Сястра Зоф’я Смятанка! З нагоды Велікодных свят шчыра жадаем, каб уваскрослы Езус адарыў Вас моцным здароўем, цярплівасцю, стойкасцю, душэўным супакоем і ўсімі патрэбнымі ласкамі. Няхай на дарозе, якую ўказаў Вам Пан, заўсёды будуць побач Езус і Яго Маці, а жывы агонь Святога Духа, які палае ў Вашых сэрцах, ніколі не аслабне. Дзякуем за шчырыя малітвы, мудрыя казанні, увагу, сардэчнасць і цярплівасць да нас.
Дзеці і моладзь, Кола Жывога Ружанца МБ Тракельскай і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з парафіі Перамянення Пана ў Юрацішках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Вялікага чацвярга і Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні і падзяку. Няхай дарога, на якую Вас паклікаў Хрыстос, будзе дарогай да святасці. Любіце сваё святарства, умейце распазнаць у ім евангельскі скарб, за які варта аддаць усё. Жадаем досведу Божай любові, радасці, супакою і прысутнасці Найсвяцейшай Тройцы ў кожны момант, а таксама нястомнай апекі Панны Марыі.
Апостальства “Маргарытка” і парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Гнезне
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Аляксандру Раманоўскаму, Прэлату Юзафу Трубовічу, Эрнэсту Мікалайчыку і Андрэю Зайко з нагоды Дня святара і Велікодных свят складаем шчырыя віншаванні. Бог сярод соцень рук абраў Вашыя, даў ім бласлаўленне, а ў словах даў сілу агня. Вы дорыце людзям святло, дабрыню і надзею. Дзякуем за цярплівасць, адказнасць, клопат, любоў і павагу да кожнага з нас. Няхай Маці Божая ахінае Вас сваёй любоўю, а Езус бласлаўляе Вашу святарскую працу.
Вернікі з парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Артуру Малафею і Міхалу Ластоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем шчодрых Божых ласкаў. Няхай кожны дзень душпастырскай паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем, а праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён. Жадаем моцнага здароўя, аптымізму, надзеі, сіл для рэалізацыі ўсіх планаў. Мы ўдзячны Вам за адданую службу, абвяшчэнне Божага слова, цудоўны прыклад веры і мудрасці, адкрытае сэрца і клопат пра кожнага з нас.
Вернікі з парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яўгену Учкуронicу, Алегу Яновiчу i Сястры Магдалiне Кулай з нагоды Велiкодных свят жадаем, каб добры Бог быў для Вас крынiцай сiлы i радасцi ў выконваемай паслузе, Святы Дух апраменьваў святлом, а Марыя прытуляла да свайго сэрца. Дзякуем за адданае служэнне, добрае сэрца, любоў i цярплiвасць да нас. Няхай уваскрослы Езус узнагародзiць Вас за ўсе малiтвы, мудрыя казаннi і прыклад набожнасцi.
Вернiкi з парафіі св. Яна Паўла II у Смаргоні
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Дзмiтрыю Урбановiчу, Артуру Валчкевiчу, Юрыю Ёдзiку, Вiталiю Цыбульскаму i Аляксандру Вараб’ёву з нагоды Велікодных свят сардэчна жадаем Божых ласкаў, моцнага здароўя, шчасця, доўгiх гадоў жыцця, добрых i чулых людзей навокол. Няхай Пан няспынна адорвае Вас сваiмi ласкамi, а Найсвяцейшая Мацi прытуляе да свайго сэрца ў цяжкiя хвiлiны жыцця.
Былыя парафiяне з парафіі св. Яна Паўла II у Смаргоні
❧✿❧
Паважаным Айцам Юрыю Саковічу, Ануфрыю Альховіку і Леанарду Адушкевічу, Братам Сяргею Калюту, Уладзіміру Лапуху, Ігару Філіпіну і Збышку Карповічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем душэўнага супакою і цяпла, шмат сіл і стойкасці, каб крочыць нялёгкім святарскім шляхам. Няхай на ім Вам заўсёды спадарожнічае Езус і Марыя, а жывы агеньчык Святога Духа, што жыве ў сэрцы, дапамагае людзям знайсці шлях да веры і Касцёла.
Вернікі з Карэлічаў і Варончы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Церабею з нагоды Велікодных свят і Імянін сардэчна жадаем апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка на кожны дзень жыцця, святла Святога Духа, усіх патрэбных Божых ласкаў, моцнага здароўя, сіл, а таксама бласлаўлёнага плёну на душпастырскай ніве. Шчасці Божа!
Вернікі з Барунаў
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Каноніку Здзіславу Вэдэру, Пробашчу Алегу Жураўскаму, Алегу Каралёву, Юзафу Багдзевічу, Віктару Захарэўскаму, Аляксандру Мятліцкаму, Паўлу Раманоўскаму, Аляксандру Пятровічу і Айцу Казіміру Мараўскаму з нагоды Велікодных свят сардэчна жадаем здароўя на доўгія гады жыцця. Няхай уваскрослы Хрыстос адорвае Вас шчодрымі ласкамі, штодзённа ўзмацняе любоўю і надзеяй, а Найсвяцейшая Маці нястомна апекуецца Вамі.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿❧
Паважаным Сёстрам Марыі Стасевіч, Вераніцы Блізнюк, Ірыне Барцэвіч, Валянціне Кот, Мар’яне Алешчык, Філатэі Ціхановіч, Аляксандры Арэшка, Агаце Смольскай і Клары Волчэк з нагоды Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Ваша жыццё будзе напоўнена святлом і любоўю, а Збаўца вядзе прыгожай сцежкай, адорвае здароўем і цярплівасцю.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Антонію Абухоўскаму, Юрыю Павайбу, Юрыю Свіслоцкаму, Юрыю Марціновічу, Вітольду Лазавіцкаму, Юзафу Ганьчыцу, Аляксандру Севасцьяновічу, Айцу Казіміру Енджэйчаку, Сёстрам Гарэцці Міленкевіч, Эўхарыі Гульбуй, Паўле Радзівілка, Юліце Пятровай і Серафіме Гапеевай з нагоды Вялікага Чацвярга і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, сіл, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа. Няхай уваскрослы Хрыстос адорыць Вас сваімі ласкамі, любоўю і супакоем.
Вернікі з Тэаліна
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Руслану Мазану і Святарам дэканата Вялікая Бераставіца з нагоды Дня святара і Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні. Няхай уваскрослы Езус Хрыстус адорыць Вас сваімі ласкамі, радасцю і супакоем.
Францішканскі ордэн свецкіх з Вялікіх Эйсмантаў
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Віктару Велівісу і Яўгену Ціхану, а таксама Сястры Ядзвізе Мяцеліцы з нагоды Велікодных свят складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Усемагутны дадае моцы і здароўя, Езус Хрыстус бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух шчодра надзяляе дарамі і супакоем.
Парафіяне з касцёла св. Казіміра ў Путрышках
❧✿❧
Паважанай Сястры Ядзвізе Мяцеліцы з нагоды Дня нараджэння жадаем здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, добразычлівых людзей побач, душэўнага супакою і няспыннай радасці на кожны дзень. Няхай Маці Божая атуляе Вас сваім плашчом і штодзённа апекуецца.
Парафіяне з касцёла св. Казіміра ў Путрышках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Рудзевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем здароўя на доўгія гады, шчасця, радасці, поспехаў у паслузе, усіх Божых ласкаў на святарскім шляху. Няхай кожны дзень будзе напоўнены цеплынёй, людской зычлівасцю і супакоем, а ўваскрослы Хрыстос заўсёды апекуецца Вамі.
Парафіяне з в. Старое Сяло
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, радасці, святла, натхнення і сіл у душпастырскай паслузе, а таксама Божага бласлаўлення. Няхай усе мары і задумы здзяйсняюцца, а побач будуць добразычлівыя людзі.
Былыя парафіяне з в. Старое Сяло
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Руслану Мазану з нагоды Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і зычлівых людзей побач. Няхай усе добрыя намеры рэалізуюцца, кожны дзень будзе напоўнены Божай радасцю і святлом, а Хрыстос дадае сіл і цярплівасці.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Вялікіх Эйсмантаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, радасці на кожны дзень, Божага бласлаўлення, нястомнай апекі Панны Марыі і дароў Святога Духа. Няхай добры Бог заўсёды Вам дапамагае і адорвае сваімі ласкамі. Дзякуем за адкрытае сэрца і ахвярную паслугу на карысць Богу і людзям, а Вашай маме – за выхаванне сына.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Дня святара, Велікодных свят і Імянін складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай святы Заступнік штодзённа Вам дапамагае ў жыцці і паслузе.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем здароўя, радасці, душэўнага супакою, сіл у душпастырскай працы. Няхай Пан Бог бласлаўляе кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай заўсёды і ўсюды, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі ласкамі.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з в. Дуды
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем добрага здароўя, радасных дзён, душэўнага супакою і шчодрага плёну ва ўсіх справах. Няхай добры Бог стала Вас бласлаўляе, Панна Марыя выпрошвае ў свайго Сына неабходныя для Вас ласкі, а святы Заступнік заўсёды будзе побач.
Касцёльны камітэт і парафіяне з касцёла Нараджэння НПМ, Дуды
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Кузьмічу з нагоды Дня святара, Велікодных свят і Імянін перасылаем сардэчныя віншаванні. Да Панны Марыі малітвы ўзносім, За кожны Ваш дзень Пана Езуса просім: Хай будзе здароўе, любоў і цяпло, Жыццё каб цікавым і добрым было! Дарогі шчаслівай і справы ўдалай, Каб дома матуля заўсёды чакала. Ніякія цяжкасці хай Вас не страшаць. Пан Бог дапаможа ў цяжкасцях Вашых!
Вернікі з парафіі Новы Двор, вул. Зарэчная
❧✿❧
Паважаным Айцам Пробашчу Андрэю Зую і Вітольду Жэльветра з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, радасці і нязгаснага запалу ў сэрцы. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова, разуменне, дабрыню, а таксама руплівую працу ў нашай парафіі.
Вернікі з парафіі св. Казіміра ў Ліпнішках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды Дня святара перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, поспехаў, зычлівых людзей побач, душэўнага супакою, нястомнай радасці на кожны дзень. Няхай Маці Божая атуляе Вас сваім плашчом, каб Вы маглі шчасліва выконваць сваю паслугу і цешыць усіх усмешкай.
Сем’і Стэцкевіч і Васільевых
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды Велікодных свят перасылаем падзяку і найлепшыя пажаданні. Няхай Божае ўваскрасенне ўчыніць, што ў сэрцы кожнага з нас абудзіцца іскра, якая распаліць цяпло нашай душы. Няхай Пан Бог спадарожнічае Вам кожны дзень, бароніць ад усякага зла, а непрыемнасці дапаможа вырашыць.
Парафіяне з Каробчыцаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Ігнатовічу з нагоды Дня святара, Велікодных свят і Імянін жадаем моцнага здароўя, Божай моцы, суцяшэння ў цяжкіх хвілінах, цярплівасці, каб вытрымаць нягоды гэтага свету, а таксама нястомнага запалу на абраным шляху служэння Богу і людзям.
Парафіяне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Ёдзіку з нагоды Дня святара, Велікодных свят і Імянін жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень святарскай паслугі, доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя, радасці, верных сяброў ды адкрытых душой і сэрцам людзей навокал. Няхай уваскрослы Хрыстос заўсёды валадарыць у Вашым сэрцы, дадае шмат сіл, запалу і новых ідэй, а Анёл-ахоўнік чувае над Вамі.
Парафіяне з Цудзенішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя, душэўнага супакою, багатага плёну святарскай паслугі. Няхай Маці Божая кожны дзень ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі.
Вернікі з г. Масты
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Здзіславу Пікулу з нагоды Велікодных свят сардэчна жадаем моцнага здароўя, сіл, людской зычлівасці, радасці, душэўнага супакою і шчодрага плёну на ніве Пана. Дзякуем за тое, што вучыце нас сапраўднай любові да Касцёла і людзей. Мы ганарымся Вамі і паважаем за такую вялікую адданасць Богу. Няхай міласэрны Айцец узнагародзіць Вас за гэта.
Касцёльны камітэт і парафіяне з касцёла Унебаўзцця НПМ у Дзятлаве
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Юрыю Грыцко і Ігару Анісімаву з нагоды Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх ласкаў ад уваскрослага Езуса, добрага здароўя на доўгія гады і шмат сіл на святарскім шляху.
Вернікі з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў в. Першамайская і капліцы Божай Міласэрнасці ў в. Хадзілоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, у сэрцы заўсёды жывуць радасць і супакой, а энергія спадарожнічае Вам доўгія гады. Няхай святы Заступнік апекуецца Вамі, а Езус Хрыстус і Яго Найсвяцейшая Маці адорваюць бязмежнай любоўю і асвячаюць кожны дзень жыцця.
Вернікі з парафіі Божай Міласэрнасці, Доцішкі
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Віктару Велівісу і Яўгену Ціхану з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем добрага здароўя на доўгія гады, сілы, душэўнага супакою, сталай апекі Найсвяцейшай Маці, павагі, моцы і стойкасці ў служэнні Богу і людзям. Няхай уваскрослы Збаўца нястомна адорвае Вас сваімі ласкамі, штодзённа бласлаўляе і падтрымлівае на душпастырскім шляху.
Парафіяне з касцёла св. Роха
❧✿❧
Шаноўнай Сястры Ядзвізе Мяцеліцы з нагоды Дня нараджэння і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, нястомнай радасці, душэўнага супакою, аптымізму, поспехаў у паслузе на карысць Богу і людзям. Няхай уваскрослы Збаўца штодзённа ўдзяляе Вам сваё бласлаўленне.
Парафіяне з касцёла св. Роха
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Барысевічу з нагоды свят Уваскрасення Пана шчыра жадаем патрэбных Божых ласкаў, няспыннай апекі Панны Марыі, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова, зычлівых людзей на святарскім шляху, здароўя і душэўнага супакою.
Парафіяне з Наваельні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Рудзевічу з нагоды Велікодных свят перасылаем шчырыя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Жадаем патрэбных Божых ласкаў і апекі Панны Марыі на доўгія гады жыцця, супакою, моцнага здароўя, поспехаў у паслузе на Божай ніве, а таксама добразычлівых людзей побач.
Вернікі з парафіі Тракелі
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Мар’яну Хаменю, Пятру Вішнеўскаму і Генрыху Яблоньскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, шмат сіл, стойкасці і задавальнення ад выконваемай паслугі. Няхай добры Бог узнагародзіць і ўзмоцніць, каб жыццё было напоўнена любоўю, дабрынёй і надзеяй.
Вернікі з в. Субачы і Косіна
❧✿❧
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Велікодных свят жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця, апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа. Няхай уваскрослы Езус дапамагае Вам у рэалізацыі ўсіх планаў і намераў.
Яна, Валерый і Вераніка
❧✿❧
Паважанаму Айцу Пробашчу Андрэю Агелю з нагоды Дня нараджэння дасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог адорвае Вас моцным здароўем, цярплівасцю, супакоем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, Маці Божая ахінае апекай і любоўю, а Святы Дух нястомна спасылае свае дары і дапамагае ў душпастырскім служэнні. Жадаем шчырых і добразычлівых людзей на жыццёвым шляху, радасці і шчодрага плёну ў службе Богу і людзям.
Вернікі з парафіі Ліда-Індустрыяльны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят сардэчна жадаем шмат радасці і дабра, моцнага здароўя, аптымізму, поспехаў у душпастырскай паслузе, Божага бласлаўлення, шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі Маці Божай. Няхай уваскрослы Хрыстос прыносіць духоўнае перараджэнне, напаўняе супакоем і верай, дае сілу, каб пераадолець цяжкасці, і магчымасць упэўнена глядзець у будучыню. Дзякуем за чуласць, шчырасць, сардэчнасць, падтрымку і за тое, што заўсёды моліцеся за нас.
Малітоўная група МБ Кангрэгацкай
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Раманоўскаму з нагоды Імянін жадаем, каб Пан Езус адорваў моцным здароўем, радасцю, цярплівасцю ў святарскай паслузе, Святы Дух спасылаў свае шчодрыя ласкі, Марыя прытуляла да свайго сэрца і ўдзяляла бласлаўленне як Маці Хрыста.
Парафіяне і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, Гродна-Паўднёвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Баклажцу з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, усіх Божых ласкаў, добрых і зычлівых парафіян. Няхай Езус Хрыстус бласлаўляе Вас, Святы Дух асвячае святарскі шлях, а Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды будзе побач.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Крамяніцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Спірыдону з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, добрых людзей побач, шчодрых Божых ласкаў, шмат радасці ў душпастырскай паслузе і толькі шчаслівых хвілін. Няхай Бог спасылае на Вас свае дары, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй мацярынскай любоўю і апекай.
Вернікі з капліцы Вердамічы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Сушынскаму з нагоды Імянін жадаем доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, шчасця, цярплівасці і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі, а праца на Божай ніве прыносіць шчодры плён.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Германішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Артуру Малафею з нагоды 13-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем шчасця і як мага больш радасных хвілін на працягу ўсяго жыцця. Няхай міласэрны Бог праз нашы малітвы ўзнагаро- дзіць Вас моцным здароўем, сілай, стойкасцю, нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Богу і людзям. Няхай Маці Божая атуліць сваім плашчом, ахіне ласкай і дабрынёй, а Святы Дух асвеціць дарогу, па якой мы ідзём разам з Вамі. Дзякуем за Божае слова, якое засяваеце ў нашых сэрцах, за зычлівасць, малітву і цярплівасць да нас.
Вернікі з парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Станіславу Лабану з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, супакою ў душы, а таксама ўсяго таго, што неабходна для шчасця. Няхай добры Бог узнагародзіць за дабрыню, а Маці Божая нястомна клапоціцца пра Вас.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Беняконяў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Станіславу Пытэлю з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, радасных дзён жыцця і душэўнага супакою. Няхай міласэрны Бог адорвае Вас ласкай і супакоем, Маці Божая і святы Заступнік штодзённа апекуюцца, а Святы Дух асвятляе шлях і заўсёды будзе побач.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Васілішкаў
❧✿❧
Паважанай Сястры Мар’яне Алешчык з нагоды Імянін жадаем добрага здароўя на кожны дзень, радасці і сіл, патрэбных у служэнні Пану, а таксама дароў Святога Духа і нястомнай апекі святога Заступніка.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.