ГРОДНА
Аўторак,
25 сакавіка 2025 года |
Марыя прыкладам для маці

Давер заўсёды спраўджваецца
Шматдзетная мама Эльвіра Праўко, якая гадуе 2-ух сыноў і 2-ух дачок, прызнаецца, што вялікая сям’я патрабуе цярплівасці, якой, здараецца, не хапае. “У такіх выпадках накіроўваюся за дапамогай да Маці Божай, – гаворыць жанчына. – Да Марыі звярталася і кожны раз, калі насіла пад сэрцам дзіця. Яна як Маці Езуса разумее ўсе складанасці цяжарнасці і не марудзіць з падтрымкай”. †
Шматдзетная мама Эльвіра Праўко, якая гадуе 2-ух сыноў і 2-ух дачок, прызнаецца, што вялікая сям’я патрабуе цярплівасці, якой, здараецца, не хапае. “У такіх выпадках накіроўваюся за дапамогай да Маці Божай, – гаворыць жанчына. – Да Марыі звярталася і кожны раз, калі насіла пад сэрцам дзіця. Яна як Маці Езуса разумее ўсе складанасці цяжарнасці і не марудзіць з падтрымкай”. †

Іншыя дзеці таксама адрозніваюцца талентамі: старэйшая Марыя малюе, сярэдні Юра спявае і грае на скрыпцы, а маленькая Аліса задзейнічана ў аркестры дзіцячага садка.
Cтвараючы атмасферу
духоўнага ўзрастання
Прыязджаючы ў маі на вёску да бабулі, дзяўчаты і хлопцы ўжо традыцыйна збіраюць кветкі ў гародзе і ставяць каля абраза Марыі, моляцца Ларэтанскай літаніяй. “Калі я адгаворваю Ружанец, дзеці самі да мяне далучаюцца. І паступова малітва пераходзіць у спеў – Юра кожны раз прапануе спяваць «Вітай, Марыя»”, – адзначае маці. Дадае, што яны заўсёды разам чытаюць біблійныя аповеды, а перад сном усе атрымліваюць ад яе бласлаўленне крыжыкам на лбе. Падчас посту дзеці бяруць пастановы, а на святы любяць удзельнічаць ва ўрачыстых працэсіях.

“Я бачу, што, нягледзячы на ўзрост, кожны з іх усталяваў асабісты кантакт з Усявышнім. Хлопчыкі перад музычнымі конкурсамі заўсёды просяць аб Божай дапамозе. Марыя з вільготнымі вачыма моліцца перад Найсвяцейшым Сакрамантам – давярае Богу ўсе свае падлеткавыя перажыванні”, – распавядае жанчына.

Праз Марыю будаваць жыццё
паводле волі Госпада

Неўзабаве спаткала хлопца, з якім захацела стварыць сям’ю. Жанчына прызнаецца, што яны з мужам не рабілі ўстаноўку стаць шматдзетнай сям’ёй, а проста ставіліся да кожнай чарговай радаснай навіны аб цяжарнасці як да бясцэннага дару.
“Памятаю, як у дзяцінстве заслухоўвалася гісторыяй пра Маці Божую і трох маленькіх пастушкоў з Фацімы. Так супала, што я таксама будучы дзіцём пасвіла кароў. Часта, знаходзячыся на пашы, малілася Ружанец з думкай пра тое, што і мне хацелася б дасведчыць які-небудзь цуд. І моцна прасіла аб гэтым Марыю.
Ужо цяпер на дарослы розум усведамляю, што Найсвяцейшая Маці мяне выслухала, і цудаў у маім жыцці ажно чатыры”, – падсумоўвае спадарыня Эльвіра.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 282 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.