ГРОДНА
Аўторак,
18 лютага 2025 года |
З каталіцкіх СМІ (186)

для кардынала”
Пад такой назвай у парафіі св. апостала Андрэя ў Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) прайшла акцыя з нагоды 80-гадовага юбілею святарства св. п. кард. Казіміра Свёнтка.
На сродкі, сабраныя вернікамі, былі набыты кветкі, якія ў дзень юбілею ўсклалі ў крыпце катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску, дзе спачывае цела іерарха.Да юбілею нарачанцы таксама замовілі ў мясцовага кандытара торт, які адлюстраваў асноўныя моманты святарскага жыцця кард. Свёнтка. Пасля памятнай св. Імшы парафіяне мелі магчымасць пакаштаваць кулінарны шэдэўр. †

каталіцкіх выдаўцоў
Іх арганізуе ватыканская Дыкастэрыя па справах камунікацыі. Мэта – зрабіць магчымай сустрэчу і абмен думкамі паміж асобамі, адказнымі за каталіцкія выдавецтвы.
Праграма мерапрыемства, якое адбудзецца 26–29 чэрвеня ў Рыме (Італія), прадугледжвае разнастайныя дэбаты і канферэнцыі. Іх тэмай будуць выклікі і цяжкасці, якія перажывае выдавецкі сектар ва ўмовах глабалізацыі і аблічбоўкі сучаснага свету.У час сустрэчы будзе таксама магчымасць абмяняцца вопытам і прыняць удзел у культурных падзеях, арганізаваных з нагоды мерапрыемства.

становіцца касцёлам
Вернікі з мясцовасці Шыджуань (Кітай) распачалі збор сродкаў на будаўніцтва касцёла, а пакуль ён не будзе ўзнесены, на літургічныя патрэбы адаптаваны будынак колішняй фабрыкі, закінуты 30 гадоў таму.
Касцёл, які цяпер выкарыстоўваюць католікі, занадта малы, каб размясціць на Эўхарыстыі вернікаў як з афіцыйнай, так і з неафіцыйнай супольнасці. Да нядаўняга часу ксяндзы, непрызнаныя ўладамі, адпраўлялі для сваіх парафіян св. Імшы ў прыватных дамах. У сувязі з гэтым было прынята рашэнне аб будаўніцтве будынка для сакральных патрэб вернікаў абедзвюх супольнасцей.У Шыджуань пражывае 2 тысячы чалавек, сярод якіх 80% католікаў.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 317 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.