ГРОДНА
Чацвер,
01 снежня
2022 года
 

З каталіцкіх СМІ (186)

Прэса

catholicby2018“Кветкі
для кардынала”
   Пад такой назвай у парафіі св. апостала Андрэя ў Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) прайшла акцыя з нагоды 80-гадовага юбілею святарства св. п. кард. Казіміра Свёнтка.
На сродкі, сабраныя вернікамі, былі набыты кветкі, якія ў дзень юбілею ўсклалі ў крыпце катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску, дзе спачывае цела іерарха.
    Да юбілею нарачанцы таксама замовілі ў мясцовага кандытара торт, які адлюстраваў асноўныя моманты святарскага жыцця кард. Свёнтка. Пасля памятнай св. Імшы парафіяне мелі магчымасць пакаштаваць кулінарны шэдэўр.

wiara pl   Міжнародныя дні
    каталіцкіх выдаўцоў
Іх арганізуе ватыканская Дыкастэрыя па справах камунікацыі. Мэта – зрабіць магчымай сустрэчу і абмен думкамі паміж асобамі, адказнымі за каталіцкія выдавецтвы.
Праграма мерапрыемства, якое адбудзецца 26–29 чэрвеня ў Рыме (Італія), прадугледжвае разнастайныя дэбаты і канферэнцыі. Іх тэмай будуць выклікі і цяжкасці, якія перажывае выдавецкі сектар ва ўмовах глабалізацыі і аблічбоўкі сучаснага свету.
    У час сустрэчы будзе таксама магчымасць абмяняцца вопытам і прыняць удзел у культурных падзеях, арганізаваных з нагоды мерапрыемства.
niedziela logo   Закінутая фабрыка
    становіцца касцёлам
Вернікі з мясцовасці Шыджуань (Кітай) распачалі збор сродкаў на будаўніцтва касцёла, а пакуль ён не будзе ўзнесены, на літургічныя патрэбы адаптаваны будынак колішняй фабрыкі, закінуты 30 гадоў таму.
Касцёл, які цяпер выкарыстоўваюць католікі, занадта малы, каб размясціць на Эўхарыстыі вернікаў як з афіцыйнай, так і з неафіцыйнай супольнасці. Да нядаўняга часу ксяндзы, непрызнаныя ўладамі, адпраўлялі для сваіх парафіян св. Імшы ў прыватных дамах. У сувязі з гэтым было прынята рашэнне аб будаўніцтве будынка для сакральных патрэб вернікаў абедзвюх супольнасцей.
    У Шыджуань пражывае 2 тысячы чалавек, сярод якіх 80% католікаў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  31

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.