ГРОДНА
Субота,
03 снежня
2022 года
 

Варта ведаць (142)

Варта ведаць

☞ Гавораць, папа Францішак, калі быў яшчэ арцыбіскупам Буэнас-Айрэса (Аргенціна), склаў малітву “5-ці пальцаў”. 1. Вялікі палец – молімся ў інтэнцыі таго, што бліжэй нам самім. 2. Указальны – за тых, хто выхоўвае, фарміруе і лечыць. 3. Сярэдні – за правадыроў, лідэраў, кіраўнікоў. 4. Безыменны – за слабых, хворых, змучаных і абцяжараных праблемамі. 5. Мезенец, самы маленькі з усіх пальцаў, нагадвае пра малітву за сябе.

    ☞ У Сірыі пасля 5-ці гадоў па смерці распачаўся працэс беатыфікацыі галандскага айца езуіта Франса Ван дэр Лугта. Падчас ваенных дзеянняў святар застаўся з сірыйцамі ў Хомсе, нягледзячы на аблогу горада. Будаваў масты ўзаемаразумення, мірнага суіснавання і сяброўства. Падзяляў упартае рашэнне людзей, якіх закранула бяда вайны, не пакідаць сваю радзіму, казаў: “Для мяне вельмі важна не ўпасці ў роспач, а захаваць надзею, таму што так я магу нешта значыць для іншых, магу нешта значыць для кожнага”. Быў забіты на парозе манастыра.
   
   ☞ Касцёл св. апостала Пятра ў Адэсе атрымаў тытул “Basilica minor” і стаў такім чынам 3-яй малой базілікай ва Украіне, разам з катэдральным касцёлам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Львове і касцёлам Узвышэння Святога Крыжа ў Чарнаўцах. Адэская святыня пабудавана і асвечана ў 1913 годзе. З 1949 года была адзіным дзеючым касцёлам у горадзе. Цяпер кожны чалавек, наведваючы яе, раз на год у любы самастойна абраны дзень можа атрымаць адпуст пры звычайных умовах.
   
   ☞ Колькасць святарскіх пасвячэнняў у Іспаніі ўзрасла на 24%. У 2018 годзе іх прынялі 135 мужчын, у той час як у 2017 годзе – толькі 109. Найбольшая колькасць пасвячэнняў адбылася ў Мадрыдскай архідыяцэзіі, дзе можна вылучыць 14 асоб. Адносна шмат мужчын прынялі святарскія пасвячэнні ў дыяцэзіях Валенсія, Таледа, Севілья, Алькала-дэ-Энарэс, Картахен і Сарагоса. Аднак у той жа час колькасць асоб, якія паступаюць у семінарыі, паменшылася з 1263 да 1203. Амаль 50% алюмнаў паходзяць з 15-ці дыяцэзій, у той час як Іспанія складаецца з 70-ці дыяцэзій.
   
   ☞ Па меншай меры 18 працаўнікоў клінікі, якая займаецца зменай полу ў Вялікабрытаніі, звольніліся з працы з-за дрэннага дыягнаставання дзяцей і скіравання іх на гарманальную тэрапію. Яе наступствы незваротныя. З-за недастатковасці доказаў, ужыванне незарэгістраваных лекаў у лячэнні палавой дысфарыі азначае нерэгулюемыя эксперыменты на дзецях. Накірункі толькі ў адну з медыцынскіх устаноў такога тыпу ў Вялікабрытаніі драматычна выраслі за апошнія некалькі гадоў. Калі ў 2010 годзе іх было 94, то за мінулы год іх колькасць дасягнула 2519.

credo.pro; pch24.pl; vaticannews.va

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.