ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (185)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Ніхто з нас не ззяе ўласным святлом. Старажытныя тэолагі гаварылі, што існуе “mysterium lunae”. Не толькі ў тоеснасці Касцёла, але і ў гісторыі кожнага з нас. А што такое “mysterium lunae”? Гэта азначае, быць як месяц, які свеціць не сам, а адлюстроўвае святло сонца. Таксама і мы не выпраменьваем святло самі; святло, якое маем, з’яўляецца адбіццём ласкі Бога, святла Бога. [...] Калі любіш, то таму, што нехта побач усміхнуўся табе, калі ты быў дзіцём, і навучыў адказваць усмешкай. Калі любіш, то таму, што нехта побач пабудзіў цябе да любові, даючы зразумець, што ў гэтым заключаецца сэнс існавання. Чалавек любіць, бо яго калісьці палюбілі, прабачае, бо і яму прабачылі. [...] Такім чынам, у ланцугу любові, які папярэднічае нам, мы павінны ўбачыць любоў Бога, што не мае межаў.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 10.04.2019
 


biskup   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

      Калі гаворым, што ў Эўхарыстыі Божы Сын даў нам самога сябе, то можам сказаць, што ў сакраманце святарства Ён даў нам усё, што неабходна, каб рэалізаваць Яго заданне ў свеце.
    На падставе гэтага сакраманту тыя, каго Пан Бог выбірае, кліча і пасылае на працу ў сваім Касцёле, удзельнічаюць у місіі, якую Хрыстос даручыў апосталам і іх наступнікам. Гэта місія Хрыста Прарока, Святара і Караля, рэалізаваная ў трайной задачы навучання, асвячэння і накіроўвання ў веры Божага люду. Больш таго, святары ў сілу сакраманту ласкі, удзеленай ім, дзейнічаюць “in persona Christi” – у асобе самога Хрыста. Іншымі словамі, у паслузе святара прысутнічае Пан Езус як Галава Цела, якім з’яўляецца Касцёл, як Найвышэйшы Пастыр свайго люду і Арцысвятар Новага Запавету.
    Службовае вымярэнне святара […] стварае выключную, вельмі моцную і глыбокую сувязь паміж пакліканым і Хрыстом. […] Як жа моцна кантрастуе веліч гэтага дару з нашай чалавечай слабасцю і абмежаванасцю! Гэта “скарб у гліняных начыннях, каб веліч моцы была Божая, а не паходзіла ад нас” (2 Кар 4, 7).
    У дзень святарскага свята прагну ў першую чаргу падзякаваць усім святарам за будаванне містычнага Цела Хрыста, якім з’яўляецца Касцёл. Жадаю кожнаму яшчэ больш сціслага з’яднання з Езусам Святаром і яшчэ большай замілаванасці ва ўласным святарстве.
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы Хрызма ў гродзенскай катэдры, 18.04.2019

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.