ГРОДНА
Пятніца,
09 снежня
2022 года
 

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!

Пастырскае Слова

zmartwychwstalyДарагія Дыяцэзіяне!
Пасля дзён цемры, мукі і смерці на крыжы, пасля таго, як быў пакладзены ў магілу, Хрыстос паўстаў, яснеючы бляскам славы.
    Уваскрос! Жыве!
    Ён аб’явіўся жанчынам, Пятру, апосталам.
    “А калі яны ад радасці яшчэ не верылі і дзівіліся” (Лк 24, 41), Езус пераканаў, што гэта Ён перад імі, спажываючы пасілак, які Яму падалі (параўн. Лк 24, 42–43). Аднак, хіба, найбольш кранальнай для апосталаў стала сустрэча вечарам першага дня тыдня там, дзе яны былі за зачыненымі дзвярыма з-за страху перад яўрэямі.
    Збаўца прыйшоў, стаў пасярэдзіне і сказаў:
    “Супакой вам!” (параўн. Ян 20, 19–20).
Браты і Сёстры!
    Паўстаннем з памерлых Езус пацвердзіў вялікую таямніцу веры, што сапраўды з’яўляецца Богам-Чалавекам.
    Ён Чалавек, таму змог памерці за нас. Ён Бог, таму змог уваскрэснуць.
    Уваскрасенне – фундамент надзеі, якая так неабходна ў сітуацыі, калі разнастайныя турботы ўрываюцца ў наша жыццё, а асабліва клопат аб заўтрашнім дні, калі пагражае страта ці адсутнасць працы. Уваскрослы Пан усіх нас ахоплівае сваёй любоўю і гаворыць: “Не бойцеся! Я з вамі.
    Я застаўся з вамі па-новаму: пад постаццю хлеба і віна.
    Стаў для вас спажыткам, які дае жыццё”.
    Дарагія Дыяцэзіяне! У моцы Хрыста ўкрыжаванага і ўваскрослага, Валадара Сусвету, прыміце найлепшыя велікодныя пажаданні:
    супакою, ласкі, надзеі, бласлаўлення. Давайце дазволім, каб Збаўца валадарыў у нашым жыцці.
   
    Радасных свят!
   
    Аляксандр Кашкевіч
   Біскуп Гродзенскі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.