ГРОДНА
Чацвер,
01 снежня
2022 года
 

НЯДЗЕЛЯ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя ад страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: “Спакой вам!”. І, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім: “Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас”. І, сказаўшы гэта, дыхнуў, і кажа: “Прыміце Святога Духа. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца”. Тамаш, адзін з Дванаццаці, называны Блізня, не быў з імі, калі прыйшоў Езус. Іншыя вучні казалі Яму: “Мы бачылі Пана”. Але ён сказаў ім: “Калі не ўбачу на руках Яго ран ад цвікоў і не ўкладу пальца свайго ў раны ад цвікоў, і не ўкладу рукі сваёй у бок Яго, не паверу”. І праз восем дзён зноў былі ў доме вучні Ягоныя і Тамаш з імі. Хоць дзверы былі замкнёныя, прыйшоў Езус, стаў пасярэдзіне і сказаў: “Спакой вам!”. Потым кажа Тамашу: “Дай сюды палец твой і паглядзі на рукі Мае; дай руку тваю і ўкладзі ў бок Мой; і не будзь няверуючым, але веруючым”. Тамаш, адказваючы, сказаў Яму: “Пан мой і Бог мой!”. Езус кажа яму: “Ты паверыў, Тамаш, таму што ўбачыў Мяне. Шчаслівыя тыя, хто не бачыў, а паверыў”. Шмат іншых цудаў, пра якія не напісана ў гэтай кнізе, учыніў Езус перад вучнямі сваімі. Гэтае ж напісана, каб вы паверылі, што Езус ёсць Месія, Сын Божы, і каб, веруючы, вы мелі жыццё ў імя Ягонае.
Ян 20, 19–31

Знайсці пасланне міласэрнасці
   “Ты паверыў, таму што ўбачыў Мяне”, – такія словы Езус скіроўвае Тамашу. Гэта не дакор з-за таго, што апостал не ап- раўдаў Яго чаканняў, паколькі ўжо даўно павінен быў зразумець, Кім з’яўляецца Хрыстос, і глыбей паверыць у абяцанні свайго Настаўніка. Наадварот, Езус аказвае Тамашу вялікую міласэрнасць. Пошукі і жаданні апостала споўніліся. Месія ўмацоўвае яго веру і просіць, каб не змарнаваў гэты вялікі дар: “Не будзь няверуючым, але веруючым”. Узмоцнены асаблівай ласкай Хрыста, св. Тамаш занясе пасланне любові і міласэрнасці Бога ажно на канец свету.
    Нам таксама Бог удзяляе ласку, каб не падкормлівалі сваё нявер’е і сумненні, а звярнулі сэрца да аблічча ўваскрослага Езуса і паглядзелі з праслаўленнем на Яго прабітыя рукі і ногі. Адчуйма радасць ад таго, што ў нашых штодзённых змаганнях Пан знаходзіцца побач, а нашы раны падобны на Яго раны.
   
● Як я выконваю ўчынкі міласэрнасці для душы і для цела?
● Як дапамагаю людзям, якія сумняваюцца і не вераць?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  31

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.