ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка 2024 года |
Ці можа католік карыстацца малітвамі іншых веравызнанняў?
Часам асоба каталіцкага веравызнання знаходзіць нейкія вельмі прыгожыя тэксты або малітвы ў літаратуры іншай канфесіі. Можа даходзіць да таго, што чалавек перажывае ўнутраны канфлікт паміж жаданнем карыстацца знойдзенай дзесьці малітвай і страхам памыліцца, духоўна нашкодзіць сабе, а магчыма, яшчэ і іншым.
Самы просты спосаб пазбавіцца сумненняў – звярнуцца да мясцовага душпастыра і параіцца з ім. Калі вернік адчувае, што святар можа памыліцца або няправільна яго зразумець, павінен звярнуцца да іншага душпастыра або ў дыяцэзіяльную курыю. †

Справа ў тым, што існуюць фальшывыя малітвы, неадпаведныя праўдзе веры, і нават магічныя закліканні, “апранутыя” ў хрысціянскія малітоўныя выразы. На першы погляд яны могуць здавацца зусім нявіннымі, і толькі чалавек з тэалагічнай адукацыяй можа распазнаць фальш, разыходжанні з Божым Аб’яўленнем, Традыцыяй Касцёла, супярэчнасць з дактрынай Касцёла. Прыкладам псеўдамалітвы з’яўляюцца маленні, у якіх асоба не просіць Бога, але Яму загадвае. Часам можна наткнуцца на псеўдамалітвы, у якіх заклікаюцца нейкія сілы прыроды, камусьці са святых прыпісваюцца боскія рысы, а сам Бог адсоўваецца ў цень, нібыта Яго няма.
Пасля ліхалеццяў атэістычнай сістэмы існуюць сур’ёзныя прабелы ў распазнаванні праўды ў рэлігійнай сферы. Гэта выкарыстоўваюць разнастайныя секты, якія распаўсюджваюць шкодныя культы і вучэнні. Ведаючы, што значная частка нашага грамадства – гэта праваслаўныя, распаўсюджвальнікі нехрысціянскіх публікацый імкнуцца выдаць іх за нібыта праваслаўныя або пабласлаўленыя кімсьці з праваслаўных іерархаў. Аднак практыка паказвае, што далёка не кожная рэлігійная літаратура мае нешта агульнае з Царквою, імем якой падпісваецца. Такія “самазваныя” кнігі, фільмы, малітоўнікі часам абяцаюць вернікам духоўнасць, якая ў выніку заканчваецца акультызмам, кантактам з неспазнанымі сіламі.
Католікі, якія жывуць у асяроддзі практыкуючых праваслаўных вернікаў, могуць многаму ад іх навучыцца. Але некрытычнае выкарыстанне літаратуры іншай канфесіі, хоць і хрысціянскай, азначае ўваходжанне на малазнаёмую тэрыторыю, ад чаго пагроза памыліцца моцна ўзрастае. Вернік, які мае слабыя ўяўленні аб асаблівасцях хрысціянскай праўды, можа незаўважна для сябе павесціся на падман.
Такім чынам, варта перадусім пытацца сябе не пра тое, ці можна карыстацца малітвамі іншых канфесій, але навошта гэта рабіць? Навошта шукаць у кагосьці тое, што ўжо маем у сябе? Варта пазнаваць сваю хрысціянскую годнасць, багацце веры, духа і малітвы Хрыстовага Касцёла, чэрпаць з гэтага багацця і дзяліцца ім з іншымі.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 81 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.