ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

7 красавіка 2019 года

Ад шчырага сэрца

ПАЛЬМОВАЯ НЯДЗЕЛЯ

❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў і дароў Святога Духа. Няхай кожны дзень будзе напоўнены цеплынёй, радасцю і надзеяй, вера толькі ўзмацняецца і ўсё рэалізуецца дзякуючы дапамозе Пана і добрых людзей. Няхай Бог шчодра бласлаўляе, а Найсвяцейшая Маці спадарожнічае ў жыцці!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксею Венцкевічу з нагоды Дня нараджэння жадаем радасці, моцнага здароўя, сіл і стойкасці ў душпастырскай працы. Няхай Панна Марыя ахінае Вас любоўю і апекай, а таксама выпрошвае ў свайго Сына неабходныя ласкі. Дзякуем за прыгожы прыклад веры, ахвярную працу, зычлівасць і за Ваш сонечны смех.
Легіён Марыі, малітоўная група Добрага Пастыра з парафіі Божай Міла- сэрнасці ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Астукевічу з нагоды Дня нараджэння і 10-годдзя паслугі ў нашай парафіі складаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог бласлаўляе, шчодра адорвае патрэбнымі ласкамі, памнажае Вашу веру і напаўняе сэрца любоўю, радасцю і супакоем, каб сваім святарскім жыццём Вы маглі сведчыць аб Божым Валадарстве на гэтай зямлі. Няхай Святы Дух умацоўвае Вас мудрасцю да рэалізацыі Божых планаў, а Найсвяцейшая Маці атуляе сваім плашчом і вядзе да святасці. Дзякуем Вам за зычлівасць і адкрытае сэрца.
Парафіяне з Індуры
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Рышарду Пэрчаку з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, у сэрцы заўсёды госцяць супакой і дабрыня, а энергія спадарожнічае на працягу доўгіх гадоў жыцця. Жадаем бязмежнай радасці і багатага плёну святарскай працы. Няхай святы Заступнік апекуецца Вамі, а Езус Хрыстус і Яго Найсвяцейшая Маці адорваюць любоўю і асвячаюць кожны дзень душпастырскай паслугі. Шчасці Божа!
З малітвай, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Дзітвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Сядлецкаму з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Ваш святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а побач знаходзяцца добразычлівыя людзі. Няхай супакой і радасць паселяцца ў сэрцы, а шчаслівая ўсмешка ніколі не сыходзіць з твару. Жадаем здароўя, сіл і стойкасці, а таксама моцнай веры, надзеі і любові. Няхай Панна Марыя і Анёл-ахоўнік няспынна Вамі апекуюцца. Шчасці Божа!
З малітвай, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Канвелішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Люцыяну Радомскаму з нагоды 70-годдзя сардэчна жадаем шчодрых Божых ласкаў. Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю і супакоем, а паслуга на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён. Жадаем моцнага здароўя, аптымізму, надзеі, сіл для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Мы ўдзячны Вам за ахвярную працу ў нашай парафіі, абвяшчэнне Божага слова, цудоўны прыклад веры і мудрасці, адкрытае сэрца і нястомны кло пат пра кожнага з нас. Няхай добры Бог за ўсё Вас узнагародзіць!
З павагай і малітвай, вернікі з парафіі св. Ганны ў Лунне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Юзафу Трубовічу з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых і самых шчырых пажаданняў: моцнага здароўя, рэалізацыі высакародных планаў і намераў, радасці на кожны дзень, сіл і стойкасці на святарскім шляху, Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа і апекі Маці Божай! Дзякуем Вам за прыклад веры, цярплівасць і памяркоўнасць. Шчасці Божа!
Маладыя сем’і з парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Рышарду Якубцу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў. Няхай святы Заступнік заўсёды апекуецца Вамі, суправаджае па жыцці і моцна трымае за руку. Няхай вера ўзрастае штодня, надзея ніколі не пакідае сэрца, а любоў квітнее ў душы цудоўнай кветкай, адорваючы ўсіх цеплынёй і дабрынёй. Жадаем таксама моцнага здароўя, сіл і стойкасці ў душпастырскай працы, нястомнай радасці і добразычлівых людзей побач. Вернікі
з парафіі Мікелеўшчына
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Рышарду Пэрчаку з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем неабходных Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Заступніка. Няхай Ваша сэрца заўсёды будзе напоўнена Божай радасцю, любоўю, святлом Святога Духа. Жадаем душэўнага супакою, аптымізму, нязгаснага заплу веры, надзеі і любові. Няхай міласэрны Бог Вас бласлаўляе, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі ласкамі. Няхай з Хрыстовага крыжа на Вас выплывае моц, а Божае слова, якое абвяшчаеце, здзяйсняе цуды ў людскіх сэрцах.
Парафіяне з Белагруды
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Шэмету з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, многа сіл, душэўнага супакою ў паслузе ўсемагутнаму Богу і людзям. Няхай кожны дар, які Вы атрымліваеце і ўжо атрымалі ад Пана, будзе надзейнай падтрымкай на шляху святарскага жыцця. Няхай дары Святога Духа, нястомная апека і любоў Найсвяцейшай Маці ўмацоўваюць Вас у кожную хвіліну. Дзякуем за тое, што вучыце нас сапраўднай любові да Касцёла і бліжніх.
З павагай, удзячнасцю і малітвай, парафіяне з Гродна-Аўгустоўка

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.