ГРОДНА
Аўторак,
22 красавіка 2025 года |
Салодкі пачастунак

І сябар, з якім Андрэй жыве разам у пакоі, сёння з вёскі вернецца і, напэўна, прывязе ласункі. А як жа іх есці без хлеба? Андрэй жа дадому на выхадныя не паехаў, бо крыху прастудзіўся і вырашыў лепш адпачыць і адаспацца, а не ездзіць па такім холадзе. З вялікай неахвотай ён апрануўся і пайшоў на вуліцу.†
Ля ўвахода ў магазін стаяў невысокі хударлявы дзядуля і трымаў у руках невялікую скрыначку з дробнымі манетамі. Андрэй кінуў туды рубель і спытаўся:
– Што, дзядуля, пенсія зусім малая?
– Ды не, дзеткі, пенсія сярэдняя, але лякарствы дарагія. Таму і не хапае, – пажаліўся стары.
Гэты дзядуля жыў каля самага каледжа, і Андрэй часта бачыў, як ён завіхаўся ў сваім двары: даставаў ваду з калодзежа, падмятаў падворак, зімой расчышчаў дарожкі ад снегу… Звычайны працавіты чалавек.
Купіўшы хлеба, хлопец накіраваўся дадому. З кавярні пахла кавай і смачнай выпечкай. Захацелася зайсці, выпіць кубачак чаго-небудзь гарачага з кавалкам торта ці пірожным… Ды ведаючы, што да стыпендыі яшчэ цэлы тыдзень, а грошай засталося малавата, Андрэй адмовіў сабе ў гэтым задавальненні.
– Напяку бліноў, – вырашыў ён, успомніўшы, што дома ёсць цэлы слоік клубнічнага варэння.
Пакуль Андрэй завіхаўся на кухні (а ён любіў гэтую справу і вельмі добра вучыўся ў матулі), на вуліцы пачало цямнець. Калі на талерку лёг апошні блін, хлопец зірнуў у акно і заўважыў, што дзядуля, якога ён бачыў днём, толькі цяпер вяртаецца дадому. У яго руках не было ніякіх пакупак.
– Бедны, ён жа замёрз. Можа, яшчэ і на вячэру не мае нічога, – падумаў Андрэй.
І так яму стала шкада гэтага старэнькага чалавека, што хуценька паклаў у місачку бліноў, старанна насмараваўшы іх варэннем, наліў у бутэльку гарачай гарбаты, запакаваў усё і пабег да дзядулі дадому. Той в
ыйшаў на стук і здзіўлена застыў на ганку.
– Вы, напэўна, вельмі замёрзлі. Я напёк шмат бліноў і вырашыў з Вамі падзяліцца, – сказаў Андрэй, працягваючы дзядулю торбу. – Вось, ешце. А місачку я забяру іншым разам, я ж жыву тут недалёка.
– Нават не ведаю, як табе дзякаваць, хлопча, – прашаптаў дзядуля.
– Няма за што. Частуйцеся, на здароўе, – адказаў Андрэй і пабег на аўтобусны прыпынак сустракаць сябра. На сэрцы яму зрабілася весялей і нават здалося, што на двары пацяплела.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 254 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.