ГРОДНА
Аўторак,
25 сакавіка 2025 года |
З каталіцкіх СМІ (185)

хатняга насілля
Круглы стол па пытаннях аказання дапамогі пацярпелым ад уціску ў сям’і прайшоў у Мінску.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, Беларускай Праваслаўнай Царквы, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. У яго межах быў абмеркаваны крытычны блок пытанняў, сярод якіх актуальнасць праблематыкі, прававыя асновы супрацьдзеяння хатняму насіллю, механізмы рэагавання на сітуацыю.Па дадзеных МУС, у мінулым годзе колькасць грамадзян, прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці за насілле ў сям’і, склала каля 50-ці тысяч. Узбуджана 2586 крымінальных спраў. Ад рук блізкіх загінуў 91 чалавек. †

Падчас вячэрняй св. Імшы ў Эдмантоне (Канада) на цэлебранта наляцеў малады чалавек, паваліў яго на зямлю і пачаў душыць.
Інцыдэнт адбыўся ў парафіі Маці Божай Каралевы Польшчы. У рукі злачынца трапіў а. Марцін Міранюк CMOSIV. На шчасце, святар не пацярпеў, таму што яму на дапамогу своечасова прыйшлі пажылыя парафіянкі, якія прымалі ўдзел у Эўхарыстыі. Жанчыны сталі біць напаўшага кійкамі. Той паслабіў хватку і ўцёк.Гэта ўжо 2-гі за апошні час напад на святара ў Канадзе. Некалькі дзён таму ў час св. Імшы нажом быў паранены кс. Клод Гроу з Монрэаля.

ў Ватыкане
У Апостальскай Сталіцы слабее значэнне галоўнай да нядаўняга часу мовы дыпламатыі. Францыя хоча змяніць сітуацыю.
Па гэтай прычыне ўзнікла прапанова адкрыць бясплатныя лінгвістычныя курсы для высокапастаўленых чыноўнікаў Рымскай курыі. У гэтай справе было падпісана пагадненне паміж Апостальскай Сталіцай і пасольствам Францыі.Сёння вялікая частка Каталіцкага Касцёла з’яўляецца французскамоўнай: не толькі ў Еўропе, але таксама ў Афрыцы і Азіі. Ватыкан усведамляе, што веданне гэтай мовы не толькі карыснае, але і неабходнае.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 282 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.