ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Таямніца веры

Слова рэдактара

 Пальмовай нядзеляй – Нядзеляй Мукі Пана – распачынаем адзначэнне Вялікага тыдня. Гэтыя 7 дзён у кантэксце літургічнага года займаюць выключнае месца ў жыцці вернікаў.
    Цэнтральнай падзеяй Вялікага тыдня становіцца Пасхальны Трыдуум. “Святкуючы Таямніцу Збаўлення, Касцёл адкрывае багацці збаўчых учынкаў і заслуг свайго Пана так, што яны прадстаўляюцца, як гэта было ва ўсе часы, каб вернікі дакрануліся да іх і атрымалі ласку збаўлення” (Канстытуцыя аб святой літургіі №102). Як хрысціяне мы не можам забывацца, што Вялікі тыдзень – гэта вялікая Таямніца веры.  
Без веры ў Хрыста не пражывём адпаведным чынам гэты бласлаўлёны час. Менавіта яна з’яўляецца прычынай таго, што высока ўзносім галінкі вербачак і з радасцю абвяшчаем мітусліваму і згубленаму свету: “Бласлаўлёны Кароль, які прыходзіць у імя Пана!” (Лк 19, 38). Гэта вера не дазваляе замаўчаць там, дзе гаворка ідзе пра праўду аб Богу, аб Касцёле, аб чалавеку, нягледзячы на тое, што неаднойчы за такое можна быць закіданым камянямі нянавісці і паклёпу (параўн. Лк 19, 40).
    Гэта менавіта вера ў Настаўніка вучыць услухоўвацца ў жыватворнае Слова, якое кожную раніцу пабуджае хрысціяніна – вучня Хрыста – прыняць і ажывіць ім сваю дзейнасць і жыццё (параўн. Іс 50, 4–5). Менавіта яна дазваляе прыняць постаць слугі ў службе свету і Касцёлу, ды адкінуць спакусу, якая падпарадкоўваецца ўладзе і перавазе коштам чалавечай годнасці (параўн. Флп 2, 6–11).
    Гэта вера ў Божага Сына ў кантэксце святога Хрызма ў Вялікі чацвер дае магчымасць заўважыць у святарскай паслузе, так часта абмежаванай з-за людской слабасці, “другога Хрыста”, які прыходзіць да чалавека моцай сакраментальнай ласкі. Гэта яна дапамагае падысці да эўхарыстычнага стала і ўбачыць пад постаццю хлеба і віна сапраўднае Цела і Кроў Пана Езуса, выдадзенае дзеля нашага збаўлення.
    Менавіта вера ў Месію заклікае нас падчас адарацыі ў Вялікую пятніцу ўпасці на калені перад абліччам укрыжаванага Хрыста і хваліцца крыжом (параўн. Гал 6, 14), калі многія яго адштурхоўваюць. Узмоцненая сведчаннем Хрыста на Кальварыі яна дазваляе дараваць нашым вінаватым: “Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць” (Лк 23, 34). Гэта вера ў Збаўцу ў бляску пасхальнай свечкі запрашае з радасцю спяваць велікоднае “Алелюя” і цешыцца прысутнасцю ўваскрослага Пана. Народжаная ў водах святога хросту і адноўленая таямніцай Мукі, Смерці і Уваскрасення, яна вядзе на сустрэчу з Ім, каб “мелі жыццё і мелі ў дастатку” (Ян 10, 10).
   
   
   Дарагія Чытачы!
   Вялікі тыдзень, які хутка распачнецца, з’яўляецца таямніцай нашай веры. На працягу гэтых дзён асаблівым чынам “абвяшчаем смерць Тваю, Пане Езу, вызнаём Тваё ўваскрасенне і чакаем Твайго прыйсця ў хвале”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.