ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

24 сакавіка 2019 года

Ад шчырага сэрца

ЗВЕСТАВАННЕ

❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, радасці і цярплівасці ў нялёгкай паслузе, шчодрых Божых ласкаў і нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны дзень прыносіць Вам радасць і сілы для абвяшчэння Божага слова.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін складаем букет сардэчных пажаданняў: душэўнага супакою, нястомнага запалу ў выкананні Божай волі, моцнага здароўя і шчодрага плёну на ніве Пана.
Апостальства “Маргарытка” і парафіяне з Беняконяў
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін і Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, радасці і ўсмешкі. Няхай вера стане яшчэ больш моцнай, а абвяшчаемае Божае слова яшчэ глыбей пранікае ў сэрцы вернікаў. Няхай Пан Езус бласлаўляе, а Святы Дух спадарожнічае ў кожную хвіліну жыцця. Жадаем Вам толькі сонечных дзён у службе Богу і людзям.
З павагай і малітвай, вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог, якому Ты даверыўся, бласлаўляе кожны дзень паслугі, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай заўсёды і ўсюды. Жадаем сапраўднай радасці і супакою, моцнага здароўя і поспехаў у кожным пачынанні, а таксама доб- разычлівых людзей побач.
Мама з сям’ёй
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юзафу Ганьчыцу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе напоўнены Божым бласлаўленнем, радасцю і супакоем, а дабрыня і зычлівасць, якія дорыце людзям, няхай заўсёды да Вас вяртаюцца. Надалей заставайцеся для нас прыкладам моцнай веры і набожнасці.
З памяццю ў малітве, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ліды
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Пробашч Аляксандр Севасцьяновіч! З нагоды Дня нараджэння прыміце самыя шчырыя і добрыя пажаданні, а таксама ўдзячнасць за Вашу душпастырскую паслугу і 10-гадовую працу ў нашай святыні. Дзякуем за тое, што вучыце сапраўднай любові да Касцёла і людзей. На Вашым асабістым прыкладзе як святара і чалавека мы вучымся бачыць сябе вачыма Бога. Вы для нас з’яўляецеся сапраўдным Настаўнікам. Няхай добры Бог надалей кіруе Вамі і бласлаўляе ў штодзённай працы, бо гэта вельмі няпростая справа – рэстаўрыраваць касцёл і лячыць людскія душы. Але ў Вас атрымліваецца! І мы ўдзячны Пану за гэты Ваш талент. Мы ганарымся Вамі і паважаем за такую вялікую адданасць Богу. Жадаем лёгкай дарогі да святасці, здароўя, сіл, цярплівасці і Божай любові на доўгія гады. Няхай Маці Божая ахоўвае Вас і адорвае цеплынёй свайго маця- рынскага сэрца.
З малітвай, парафіяне з касцёла св. Мікалая ў Міры
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Субелю з нагоды Дня нараджэння і Імянін складаем букет шчырых пажаданняў. Няхай добры Бог памножыць Вашу веру і блаславіць, Святы Дух шчодра адорыць мудрасцю, Маці Божая ахіне няспыннай апекай і мацярынскай любоўю, а святы Юзаф спадарожнічае ва ўсіх жыццёвых справах. Праз нашы малітвы просім міласэрнага Пана, каб узнагародзіў Вас моцным здароўем, сілай, цярплівасцю і нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Яму і людзям. Няхай кожны дар, які атрымліваеце ад Пана, будзе моцнай падтрымкай на жыццёвым шляху. Шчасці Божа!
Удзячныя парафіяне з касцёла Нараджэння НПМ у Трабах
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Аляксандр Рудзевіч! З нагоды Дня нараджэння прыміце нашы цёплыя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Няхай Пан Бог штодзённа адорвае Вас сваімі ласкамі: моцным здароўем, душэўным супакоем, мудрасцю і поспехам у душпастырскай працы. Жадаем, каб на твары заўсёды ззяла ўсмешка, вочы блішчалі ад радасці, а сэрца моцна білася ад той любові, якая ў ім жыве.
З павагай і ўдзячнасцю, парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Луконіцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Юзафу Трубовічу з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні: неабходных Божых ласкаў, моцнага здароўя на яшчэ доўгія гады жыцця, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай святы Заступнік падтрымлівае Вас сваім прыкладам і заўсёды дапамагае пераадольваць усе цяжкасці. Шчыра дзякуем за святарскую паслугу ды адданасць Богу і людзям.
Парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Езус, Найсвяцейшая Маці і Святы Дух апекуюцца Табой, дадаюць сіл і здароўя для рэалізацыі Божых планаў, усмешка заўсёды будзе на твары, а кожны дзень святарскай паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем.
Сям’я Сыкута з Сапоцкіна
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай добры Бог асвячае Ваш жыццёвы шлях і адорвае мноствам сіл, здароўем і цярплівасцю. Мы ўдзячны Пану за тое, што Вы з намі, што вядзеце нас, як заблукалых авечак, да крыніцы дабра, што ўмееце распаліць у нашых сэрцах агонь любові да Езуса і Яго Найсвяцейшай Маці.
Шчасці Божа! Парафіяне з Мастоў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Рудзевічу з нагоды Дня нараджэння сардэчна жадаем патрэбных Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа і стойкасці ў пакліканні. Будзь добрым і святым святаром!
Мама, брат Дзмітрый і брат Генрых з сям’ёй
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Гавэцкаму з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, шмат сіл, нязгаснага запалу ў службе Богу і людзям. Няхай кожны дар, які Вы атрымліваеце ад Усявышняга, будзе моцнай падтрымкай на жыццёвым шляху. Дзякуем за адкрытае сэрца, адданую службу Богу і людзям.
Легіён Марыі і апостальства “Маргарытка” з парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Уладзіславу Сурвілу з нагоды Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, шчырых і верных людзей побач, шчодрых Божых ласкаў, святла Святога Духа і апекі Маці Божай. Няхай Марыя вядзе Вас найпрыгажэйшай сцежкай да свайго Сына, а кожны дзень няхай прыносіць радасць.
Вернікі з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў в. Войстам
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Пробашч Ян Гавэцкі! Ад шчырага сэрца віншуем Вас з Днём нараджэння. Жадаем, каб праз Божую ласку ніколі не ведалі стомы. Няхай Пан адорыць Вас моцным здароўем, нязгаснай энергіяй і неаб- дымнай дасканаласцю ў святарскім абавязку. Няхай дары Святога Духа, нястомная апека і любоў Найсвяцейшай Маці будуць для Вас жыватворнай крыніцай на кожную хвіліну жыцця.
З павагай і ўдзячнасцю, вернікі з парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Гавэцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Святар-дарадца, мудры і цярплівы, У час патрэбы мы звяртаемся да Вас, Каб шчырым словам, часам жартаўлівым, Вы па-бацькоўску падтрымалі нас. Прыміце сёння нашы віншаванні, Паклон падзякі – нізкі, да зямлі. Здароўя Вам і бласлаўлення Пана, Апекі Маці Божай, цеплыні. Каб кожны дзень, асветлены дарамі Святога Духа, праўдай адкрыцця, Віталі мы сардэчна разам з Вамі, Вам доўгіх і шчаслівых год жыцця!
Вернікі з Вігушкаў, Галімшчыны і Сакавічаў
❧✿❧
Паважанаму Айцу Яну Асіповічу і яго родным у сувязі са смерцю таты перасылаем словы шчырага жалю і спачування. Няхай міласэрны Бог дадасць моцы, каб перажыць цяжар страты блізкага чалавека. Яднаемся з Вамі ў малітве за супакой яго душы.
З павагай, вернікі з парафіі Ліда-Індустрыяльны
❧✿❧
Паважанай Сястры Ганне і ўсёй сям’і, паглыбленай у жалобу ў сувязі са смерцю блізкага чалавека – бацькі Яна Цішко, выражаем свой глыбокі жаль і выказваем словы спачування.
Вернікі з в. Гірэвічы
❧✿❧
Паважанай Сястры Ганне, яе маме і родным у сувязі са смерцю бацькі перасылаем словы шчырага жалю і спачування. З вялікім смуткам яднаемся з Вамі ў малітве за супакой яго душы. Няхай Пан прыме памерлага ў сваё Валадарства.
Парафіяне з Трабаў

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.