ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Крочым за Езусам Крыжовым шляхам

Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач! Ты, напэўна, ужо неаднаразова чуў альбо асабіста ўдзельнічаў у набажэнстве Крыжовага шляху. Сёння я хачу Табе распавесці, адкуль паўстала такая традыцыя і да чаго яна нас заклікае.
Стацыі Крыжовага шляху – гэта моманты, што паказваюць апошнія гадзіны жыцця Хрыста на зямлі. Стацыі служаць напамінам аб прыніжэнні, якое Езус гатовы быў прыняць, адмаўляючыся ад сваіх боскіх прывілеяў, для таго, каб пракласці чалавецтву шлях да збаўлення праз ахвяру ўласнага жыцця.
Святое Пісанне не падае нам дакладны маршрут, якім Хрыстос ішоў на Галгофу. Там мы знаходзім спасылкі толькі да 9-ці стацый. У XVI стагоддзі іх было ўсталявана 12, а ў XVII стагоддзі дададзена яшчэ 2: “Зняцце Езуса з крыжа” і “Пахаванне”. У такім складзе 14 стацый Крыжовага шляху былі зацверджаны Святым Пасадам і распаўсюджаны ва ўсім Касцёле.
    На з’яўленне набажэнства Крыжовага шляху паўплывала некалькі фактараў: пілігрымкі ў Святую Зямлю, падчас якіх вернікі наведвалі месца пакут Езуса; папулярнасць набажэнстваў да “Хрыстовых падзенняў пад цяжарам крыжа” і да “пакутлівых шляхоў Хрыста”, якія складаліся з працэсійнага пераходу з аднаго касцёла да другога ў памяць аб той дарозе, якую Езус прайшоў падчас сваёй Мукі. Спалучэнне гэтых элементаў дало пачатак стацыям Крыжовага шляху.
   
    – Што такое Крыжовы шлях? – спытаў 5-гадовы Марцін у таты.
    – Крыжовы шлях, – адказаў бацька, – гэта шлях, які прайшоў Езус, несучы цяжкі крыж, ажно да моманту сваёй смерці. Мы пера адольваем гэтую дарогу разам з Ім.
    Марцін упершыню быў запрошаны на набажэнства Крыжовага шляху. Яго браты ўжо шматразова ўдзельнічалі ў ім. А цяпер уся іх сям’я збіралася ў касцёл, каб прайсці 14 стацый Крыжовага шляху.
    – Гэта як станцыі чыгункі? – спытаўся Марцін.
    Яго браты пачалі смяяцца, але тата ласкава патлумачыў:
    – У касцёле размешчана 14 карцін. Кожная з іх уяўляе сабой момант на шляху Езуса да смерці. У кожнай стацыі мы бачым важны прамежак гэтага шляху.
    Марцін вельмі ганарыўся, бо ў першы раз яму дазволілі ўдзельнічаць у такой вялікай падзеі.
   
    Дарагі Маленькі Чытач! Крыжовы шлях звычайна разважаецца супольна: святар разам з вернікамі праходзяць ад стацыі да стацыі або ўсе стаяць на каленях, а ў працэсіі ідзе толькі міністрант, які нясе крыж. Аднак можна разважаць яго індывідуальна, таксама праходзячы кожную стацыю ці стоячы на каленях перад Найсвяцейшым Сакрамантам.
    Набажэнства Крыжовага шляху мы павінны перажываць з малітвай і разважаннямі пра тое, што адбылося 2 тысячы гадоў таму, задумваючыся над уласным жыццём. Так, аб’ядноўваючыся з пакутамі Езуса, можам глыбей увайсці ў Яго перажыванні, каб, паміраючы разам са Збаўцам, уваскрэснуць да вечнага жыцця. Таму старайся перажываць гэтае набажэнства вельмі сумленна і ахвяраваць Хрысту тое, што трэба змяніць у Тваім жыцці.
   
    Заданне: абавязкова прымі ўдзел у Крыжовым шляху і пастарайся зрабіць рахунак сумлення над уласным жыццём.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.