ГРОДНА
Панядзелак,
16 верасня 2024 года |
З каталіцкіх СМІ (184)
Крыжовы шлях
анлайн
анлайн
Усе, хто не мае магчымасці быць у касцёле, можа далучыцца да велікапоснага набажэнства праз інтэрнэт.
Спецыяльна для хворых, а таксама тых вернікаў, якія па важных прычынах не ўдзельнічаюць у набажэнствах Крыжовага шляху ў сваіх парафіях, каталіцкі партал Catholic.by прапануе прамыя трансляцыі з парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску. Яны праходзяць кожную пятніцу на працягу Вялікага посту ў 19.00. †Паніхіда
па бяздомных
Адмысловую службу ў Кіеве (Украіна) арганізавала супольнасць св. Эгідзія.
Падчас паніхіды ўспомнілі людзей, якія жылі на вуліцы і загінулі ў маразы. Пасля госці, якіх сабралася больш за сотню, былі запрошаны на абед. Супольнасць св. Эгідзія – гэта міжнародная арганізацыя, якая існуе ў больш чым 70-ці краінах свету. Вядомая сваёй міратворчай і гуманітарнай дзейнасцю. Дапамагае бяздомным, бежанцам, пажылым людзям, дзецям з малазабяспечаных сем’яў.Святы Айцец
узнагароджаны
за мір
Папа Францішак і Вялікі імам Аль-Азхар Ахмед эль-Таеб сталі першымі лаўрэатамі Прэміі чалавечага братэрства (Human Fraternity Award), заснаванай эмірам Дубая Мухамедам бэн Рашыдам. Узнагарода прызначана за намаганні па забеспячэнні міру ў свеце.
Пантыфік, Вялікі імам, наследны прынц Абу-Дабі і эмір Дубая пакінулі свае подпісы на вуглавых камянях пад будаўніцтва новага касцёла св. Францішка і новай мячэці імя Вялікага імама Ахмеда эль-Таеба ў Абу-Дабі. Святыні павінны стаць сімваламі папскага візіту ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. “Яны будуць служыць у якасці маякоў, якія ахоўваюць каштоўнасць цярпімасці, маральнай праўды і братэрства паміж людзьмі ў нашай краіне”, – выказаўся шэйх Мухамед бэн Заід.< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 107 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.