ГРОДНА
Чацвер,
05 снежня 2024 года |
Варта ведаць (140)
☞ Папа Францішак сустрэўся з Расэлам Нэльсанам, прэзідэнтам Царквы Езуса Хрыста Святых апошніх дзён (мармоны). Спатканне адбылося напярэдадні асвячэння новай вялікай святыні гэтай канфесіі ў Рыме (Італія). Апостальская Сталіца не падае ніякіх падрабязнасцей падзеі, а самі мармоны аб’явілі, што гэта была першая сустрэча іх кіраўніка са Святым Айцом.
У размове яны закранулі тэму рэлігійнай свабоды, справы сям’і, моладзі і інш. †
У размове яны закранулі тэму рэлігійнай свабоды, справы сям’і, моладзі і інш. †
☞ У Іспаніі адбылася цырымонія беатыфікацыі 9-ці семінарыстаў. Першыя 6 з іх загінулі падчас т. зв. кастрычніцкай рэвалюцыі ў Астурыі ў 1934 годзе, іншыя 3 былі расстраляны падчас грамадзянскай вайны ў 1936–1937 гадах. Усе яны рыхтаваліся да святарства ў семінарыі ў Аўеда. Урачыстасць ад імя Папы ўзначаліў прэфект Кангрэгацыі па справах кананізацыі кард. Анджэла Бечу.
☞ Канферэнцыя біскупаў Германіі пастанавіла на працягу бліжэйшых 4-ох гадоў павялічыць колькасць жанчын на кіруючых пасадах у дыяцэзіях так, каб жаночы пол складаў адну трэць кадраў. Паводле вынікаў даследавання, у 6-ці з 27-мі дыяцэзіяльных адміністрацый наогул няма ні адной жанчыны на вышэйшых узроўнях кіравання, у 11-ці працуе адна жанчына, яшчэ ў 5-ці – дзве, а ў астатніх – 3-5 жанчын. Такім чынам нямецкія біскупы падтрымалі праграму Асацыяцыі св. Хільдэгарды, каб увесці больш жанчын на кіруючыя пасады ў Касцёле.
☞ Цэнтральнае статыстычнае бюро Касцёла выпусціла чарговы Папскі штогоднік 2019 (Annuario Pontificio 2019). З яго матэрыялаў вынікае, што католікі складаюць каля 17,7% ад агульнай колькасці насельніцтва нашай планеты. У параўнанні з 2016 годам колькасць вернікаў павялічылася на 1,1%. На 0,5% павялічылася лічба людзей, занятых у розных формах апостальства ў Касцёле (духавенства, манахіні, сталыя дыяканы, катэхеты і інш.). У той жа час упершыню з 2010 года выяўлена зніжэнне агульнай колькасці святароў: у 2017 годзе іх было 414 582, у той час як годам раней – 414 969. Тым не менш, узрасла колькасць біскупаў, сталых дыяканаў, свецкіх місіянераў і катэхетаў.
☞ Адышоў у вечнасць знакаміты акцёр Люк Пэры. Мала хто ведае, што кумір шматлікіх падлеткаў, вядомы асабліва роляй Дылана Макея ў “Бэверлі Хілз, 90210”, прымаў удзел таксама ў хрысціянскіх праектах, сярод якіх, між іншым, Біблія ў выглядзе аўдыёкнігі. У гэтым праекце былі задзейнічаны больш за 500 акцёраў, якія ўдзельнічалі ў супольным чытанні Святога Пісання з падзелам на ролі. Яго рэалізацыя заняла 4 гады. Было запісана каля 98-мі гадзін аўдыёматэрыялу.
ekai.pl; niedziela.pl; aleteia.org
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 27 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.