ГРОДНА
Панядзелак,
24 чэрвеня
2024 года
 

Слова для Жыцця (183)

Слова для Жыцця

papiez franciszek 2019Папа Францішак
   Пасля саракадзённага посту Хрыста тройчы спакушаў д’ябал. Спачатку ён заклікаў Езуса перамяніць камень у хлеб; затым паказаў з вышыні ўсе валадарствы свету і паабяцаў зрабіць магутным і слаўным Месіяй; потым прывёў на самую высокую кропку іерусалімскай святыні i заклікаў Езуса кінуцца ўнiз, каб яскравым чынам прадэманстраваць сваю Боскую сілу. Гэтыя тры спакусы ўказваюць на тры шляхі, якія свет заўсёды прапануе, абяцаючы вялікі поспех, тры шляхі, каб нас падмануць: прагу валодання, чалавечую славу і інструменталізацыю Бога.
Першая: шлях прагі валодання. Д’ябал заўсёды трымаецца гэтай падступнай логікі. Ён пачынае з натуральнай і законнай патрэбы ў харчаванні, жыцці, рэалізацыі сябе, дасягненні шчасця, каб падштурхнуць нас да веры ў тое, што ўсё гэта магчыма без Бога, больш за тое – насуперак Яму. Але Езус не пагаджаецца з ім, кажучы: “Не хлебaм aдным будзе жыць чaлaвек” (Лк 4, 4).
    Другая спакуса: шлях чалавечай славы. Д’ябал кажа: “Кaлі Ты пaклoнiшся мне, уся [улада] будзе Тваёй” (Лк 4, 7). Можна згубіць асабістую годнасць, дазволіць сапсаваць сябе залатым цяльцом, поспехам і ўладай, каб дасягнуць самасцвярджэння. Так мы ап’яняемся пустой радасцю, якая хутка мінае. Таму Езус адказвае: “Пaну Бoгу твaйму будзеш пакланяцца i Яму aднaму будзеш служыць” (Лк 4, 8).
    Трэцяя спакуса: інструменталізацыя Бога дзеля сваёй карысці. Д’яблу, які, цытуючы Святое Пісанне, заклікаў Езуса патрабаваць ад Усявышняга надзвычайных цудаў, Хрыстос зноў супрацьпастаўляе цвёрдае рашэнне заставацца пакорным і даверлівым да Айца: “Скaзaнa: не будзеш выпрабоўваць Пaнa Бoгa твайго” (Лк 4, 12). Такім чынам Ён адхіляе, магчыма, самую вытанчаную спакусу: “трымаць Бога на нашым баку”, просячы аб ласках, якія на самой справе патрэбны, каб задаволіць сваю пыху.
    Гэтыя шляхі ўяўляюць сабой ілюзію, што прынясуць поспех і шчасце. У рэчаіснасці яны зусім чужыя таму, як дзейнічае Бог. Больш за тое, яны аддаляюць нас ад Яго, таму што з’яўляюцца справамі сатаны. Езус, асабіста змагаючыся з гэтымі выпрабаваннямі, тройчы перамагае іх, каб цалкам трымацца задумы Айца. Ён указвае нам сродкі для гэтага: духоўнае жыццё, вера ў Бога, упэўненасць у тым, што Ён нас любіць, што з’яўляецца Айцом.
    З гэтай упэўненасцю пераможам кожную спакусу. І, вельмі важна, Езус не ўступае ў дыялог са спакусіцелем, але адказвае на яго выклікі з дапамогай Божага слова. Гэта вучыць нас таму, што з д’яблам не вядзецца дыялог.
    Фрагмент прамовы перад малітвай “Анёл Панскі” ў Ватыкане, 10.03.2019

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  191

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.