ГРОДНА
Нядзеля,
06 кастрычніка
2024 года
 

Заўважыць і адрэагаваць

Слова рэдактара

 Сёння слова “міласціна” становіцца ўсё менш папулярным, паступова сыходзіць у нябыт. У многіх яно атаясамліваецца з літасцю, вымушаным спачуваннем і дробнымі манетамі. Мы забываемся, што міласціну можна чыніць па-рознаму, але заўсёды з радасцю і жаданнем.
    “Больш шчасця ў тым, каб даваць, чым у тым, каб браць”, – чытаем у Дзеях Апосталаў (Дз 20, 35). На жаль, вельмі часта мы не памятаем пра гэтую ісціну і не карыстаемся нагодай, калі можам дапамагчы, апраўдваючыся недахопам часу, грошай, жадання... Дзяленне чымсьці з іншымі часам прыносіць турботы. На думку прыходзіць пытанне: чаму менавіта я мушу дапамагаць? 
Адказ просты: бо Ты вызнаўца Хрыста, таму павінен прытрымлівацца запаведзі любові да бліжняга.
    Сапраўдны хрысціянін здольны заўважыць чужую нядолю і хутка на гэта зрэагаваць. Ён не пройдзе абыякава міма галоднага ці прагнучага, ахвотна падзеліцца з ім тым, што мае... “Міласціна чалавека – як пячаць у Яго” (Сір 17, 18). Гэтай пячаццю кожны з нас быў адзначаны падчас хросту. Яна сведчыць пра адданасць Усемагутнаму праз рэалізацыю Яго запаведзей. І толькі ад нас залежыць, ці гэты знак, які акрэслівае нашу чалавечнасць у люстэрцы Хрыстовай праўды, будзе выразны; ці не станем з-за сваіх беззаконняў і падзенняў сляпымі і глухімі да евангельскага паслання; ці не сатром са сваёй душы выяву пячаці-запавету з Найвышэйшым.
    Міласціна з’яўляецца дарам з таго, чаго ў нас саміх не хапае, чаго не маем у дастатку. Дарам, які духоўна ўзбагачае, раз’ясняе змрок, выкліканы ўласнай слабасцю, грахом, нядбайнасцю. Дарам, які вядзе ў Божае Валадарства. Дарам, які аддзячвае любоўю за любоў Айца і за ахвяру на крыжы Збаўцы. Дарам, дзякуючы якому нашы грахі “важаць менш”.
    Многія айцы Касцёла заклікалі да посту, якім “наеліся б убогія”. Адкрываючыся на патрэбы бліжніх, мы пазбаўляемся ад уласнага эгаізму, сквапнасці і прагнасці. Аднак варта памятаць, што нашы добрыя ўчынкі, якія чэрпаюць сваю сілу з веры, з’яўляюцца не нагодай для гордасці, а абавязкам кожнага хрысціяніна: каму дадзена шмат, з таго і спагнана будзе шмат; і каму даручана шмат, ад таго больш і запатрабуюць (параўн. Лк 12, 48).
   
   
   Дарагія Чытачы!
   Здзяйсненне спраў міласэрнасці патрабуе вялікіх намаганняў і ахвяры. Аднак мы не можам спыняцца! Просім Усемагутнага аб стойкасці і моцы, каб здолець несці любоў і дабро свету штодня... Пакуль яшчэ маем на гэта час.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  87

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.