ГРОДНА
Нядзеля,
01 кастрычніка 2023 года |
З каталіцкіх СМІ (183)

Сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбудуцца 5–6 ліпеня.
Упершыню Будслаўскі фэст будзе адзначацца як прызнаная ЮНЕСКА частка нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва. Яго дэвіз – “Каралева сем’яў, маліся за нас” – суадносіцца з тэмай душпастырскага года, абвешчанай Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі: “Сям’я – крыніца радасці і надзеі моладзі”. †
Кальварыі
Панэўніцкай
Распачалося следства па справе прафанацыі капліц пры базіліцы айцоў францысканцаў у Катавіцах-Панэўніках (Польшча). Незнаёмцы намалявалі пентаграмы і сатанінскія слоганы на помніках і зафарбавалі чорным вочы фігур.
Паліцыя ўжо перадала следчым сабраныя па гэтай справе матэрыялы, перш за ўсё запіс маніторынгу. Гаворка ідзе ўжо не толькі аб абразе рэлігійных пачуццяў і знішчэнні ўласнасці, за якія прадугледжана пакаранне 5 гадоў пазбаўлення волі. З новых даных пракуратуры вынікае, што магло дайсці да злачынства знішчэння гістарычных помнікаў. Вінаватым пагражае за гэта да 10-ці гадоў турмы.
вольны дзень
у Аўстрыі
Кіраўніцтва краіны канчаткова вырашыла, што кожнай працуючай асобе, згодна з правіламі аб водпусках, належыць асабісты вольны дзень, што зробіць магчымым правядзенне яго адпаведна веравызнанню.
Пра намер выкарыстаць гэты дзень працаўнік павінен будзе праінфармаваць працадаўцу за 3 месяцы. Гэты перыяд карацейшы толькі ў 2019 годзе. “Лыжкай дзёгцю” з’яўляецца толькі тое, што гэта будзе адбывацца за кошт адпускных дзён.< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 92 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.