ГРОДНА
Субота,
23 верасня 2023 года |
Папа Францішак – пакліканы, каб нас весці
13 сакавіка – 6-ая гадавіна пантыфікату папы Францішка
Р
ашучасць у рэфармаванні Касцёла, важныя экуменічныя жэсты і чарговыя навінкі, багаты план абвешчаных і рыхтуемых паездак – вось вобраз пантыфікату Святога Айца Францішка. Чым ён адрозніваецца ад сваіх папярэднікаў? На якія важныя падзеі яго паслугі варта звярнуць увагу?

Сапраўдны рэкардсмен
Папа Францішак – першы Святы Айцец у гісторыі, які паходзіць з Паўднёвага паўшар’я, з Амерыкі, а таксама першы з па-за межаў Еўропы за апошнія 1300 гадоў. На пасадзе св. Пятра ён з’яўляецца таксама першым айцом езуітам і першым, хто абраў імя Францішак. †

Любіць непасрэдны кантакт з людзьмі
У адрозненне ад сваіх папярэднікаў папа Францішак асабіста тэлефануе, куды трэба, не карыстаючыся дапамогай сакратара. З’яўляецца таксама “праблемным” падапечным для сваіх ахоўнікаў. Яго жаданне быць як мага бліжэй да людзей прыводзіць да таго, што Святы Айцец часта выслізгвае з-пад кантролю Ватыканскай гвардыі.
Не карыстаецца ватыканскім пашпартам
Папа Францішак з’яўляецца грамадзянінам 3-ох краін: Аргенціны (адкуль паходзіць), Італіі і Ватыкана. З любові да сваёй Бацькаўшчыны ён не прыняў ватыканскі пашпарт і надалей карыстаецца аргенцінскім дакументам.
Яго любімы/-ая
• Карціна: “Белае распяцце” пэндзля Марка Шагала.
• Кампазітар: Вольфганг Амадэй Моцарт. Францішак кажа пра яго: “Моцарт напаўняе мяне. Св. Імша ў до-міноры «Et Incarnatus Est» унікальная; яна ўзносіць да Бога”.
• Святая: Тэрэза з Лізье (вядомая таксама як св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус і Найсвяцейшага Аблічча).
• Кніга: “Уладар пярсцёнкаў” Джона Толкіена (на аўтара спасылаўся нават у сваіх казаннях!).
• Фільм: “Дарога” рэжысёра Федэрыка Феліні, 1954 г.
Пастыр убогіх
Святы Айцец Францішак на ўласным прыкладзе вучыць, чым з’яўляецца адчувальнасць да ўбоства, цярпення і пераследу. Абараняе бежанцаў і ненароджаных дзяцей. Разам з тым ён не паддаецца ні левым, ні правым, застаючыся важнай крыніцай натхнення ў час, калі хрысціянскія ісціны ўсё больш маргіналізуюцца.
“Зялёны”, як св. Францішак
Экалагічная рыса і заклік да аховы прыроды, бясспрэчна, з’яўляецца адной з важнейшых адметнасцей пантыфікату папы Францішка. Шырокая лекцыя аб хрысціянскіх адносінах да прыроды і экасістэмы, змешчаная ў энцыкліцы “Laudato si” 2015 года, паказвае, што абыякавае стаўленне і знішчэнне навакольнага асяроддзя з’яўляецца цяжкім грахом і паставай, якая супярэчыць вучням Хрыста.
Адчыніў Брамы міласэрнасці
Адной з найважнейшых душпастырскіх ініцыятыў папы Францішка быў Надзвычайны Святы год міласэрнасці, які адзначаўся ва ўсіх дыяцэзіях свету. Яго дэвізам сталі словы: “Міласэрныя, як Айцец”. З нагоды Года міласэрнасці былі адчынены Святыя дзверы – Брамы міласэрнасці. Біскуп Рыма разаслаў па ўсім свеце 1071 святара – місіянераў міласэрнасці, якім даверыў уладу прабачэння грахоў, што належаць да юрысдыкцыі Апостальскай Сталіцы, і даручыў ім заданне абвяшчаць “радасць прабачэння”.
Здзейсніў 27 замежных падарожжаў
Многія апостальскія візіты папы Францішка былі арганізаваны на перэферыю свету, у найбяднейшыя краіны. Святы Айцец наведаў таксама 2 найважнейшыя палітычныя ўстановы Еўропы: Еўрапейскі парламент у Бруселі (Бельгія) і Раду Еўропы ў Страсбургу (Францыя). Ён з’яўляецца першым у гісторыі галавой Каталіцкага Касцёла, які сустрэўся з кіраўніком Рускай Праваслаўнай Царквы патрыярхам Масквы і ўсяе Русі Кірылам.
Узнёс да хвалы алтара 2055 асоб
Да гэтага часу папа Францішак абвясціў 1176 бласлаўлёных і 879 святых, у ліку якіх яго папярэднікі Ян XXIII, Ян Павел II і Павел VI.

|
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 100 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.