ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

ІІ НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус узяў з сабою Пятра, Яна і Якуба і ўзыйшоў на гару памаліцца. І калі Ён маліўся, выгляд твару Ягонага перамяніўся, і вопратка Ягоная стала бліскуча-белай. І вось два мужы размаўлялі з Ім, а былі гэта Майсей і Ілля. Яны з’явіліся ў славе і казалі пра Ягоны адыход, які Ён павінен здзейсніць у Іерусаліме. Пётр і тыя, хто быў разам з ім, былі змораныя сном. Калі ж абудзіліся, убачылі славу Яго і двух мужоў, якія стаялі разам з Ім. А калі яны адыходзілі адтуль, Пётр сказаў Езусу: “Настаўнік, добра нам тут быць. Паставім тры шатры: адзін для Цябе, адзін для Майсея і адзін для Іллі”. Не ведаў ён, што казаў. Калі гаварыў гэта, з’явілася воблака і агарнула іх. І спалохаліся яны, калі ўвайшлі ў воблака. А з воблака пачуўся голас, які казаў: “Гэта Сын Мой выбраны, Яго слухайце”. І калі гучаў гэты голас, Езус апынуўся адзін. І маўчалі яны, і ў тыя дні нікому нічога не казалі пра тое, што бачылі.
Лк 9, 28b–36

Атрымаць узнагароду
   Чалавек быў створаны не для гэтага свету. У пакліканні да вечнага жыцця пераконвае надзвычай моцная туга па бессмяротнасці, абсалютнай ісціне, дасканаласці, прыгажосці, любові, якія жывуць глыбока ў кожнай чалавечай душы, а таксама ўтоены ў ёй голад чагосьці большага, чым тое, што можа прапанаваць гэты свет.
    Радзімай чалавека з’яўляецца Неба, да якога можна дабрацца толькі праз Галгофу і крыж, г. зн. праз шматлікія зямныя праблемы і цяжкасці, складаную штодзённасць. Аднак калісьці ўсё гэта пераменіцца і стане падставай для гонару і славы. Падобна як трое выбраных вучняў з прыведзенага фрагмента Евангелля, якім Хрытос прыадкрыў заслону таямніцы хвалебнага і шчаслівага жыцця ў Небе, мы станем удзельнікамі дару, якога “вока не бачыла, і вуха не чула, і не спазнала сэрца чалавека”, паколькі “вялікія рэчы Бог падрыхтаваў тым, хто любіць Яго” (параўн. 1 Кар 2, 9).
   
● Ці памятаю, да чаго я быў пакліканы?
● Што раблю, каб стаць удзельнікам Божай узнагароды?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.