ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня 2024 года |
Разам у святасці
Калі ідзе гаворка пра святых, хто найперш прыходзіць на думку? Напэўна, кананізаваныя духоўныя асобы – людзі, якія сваім жыццёвым шляхам абралі поўнае прысвячэнне сябе Госпаду. Аднак гэта не адзіная сцежка, якая вядзе да святасці.
Дзе як ні ў сужэнстве чалавек мае магчымасць узрастаць у ахвярнасці і праведнасці? Каханне мужа і жонкі праходзіць шматлікія выпрабаванні: быт, непаслухмянасць дзяцей або немагчымасць зачацця, нявернасць, недахоп увагі, якую ён ці яна лічаць за лепшае ўдзяліць сябрам, працы або ўласным захапленням. Калі сужэнцы здольны захаваць сям’ю насуперак нягодам, гэта сведчыць пра іх адважнае трыванне ў любові і Божай ласцы, якую атрымалі падчас сакраманту шлюбу.
Мы маем шчасце жыць у часы, калі Касцёл на афіцыйным узроўні прызнае святасць сужэнцаў, уводзячы паняцце “святасці абодвух”. Пачатак XXI стагоддзя адзначыўся завяршэннем беатыфікацыйнага і кананізацыйнага працэсаў 2-юх сем’яў: Бельтрамэ-Кватрокі і Мартэн.
Гэтыя сужэнствы на ўласным прыкладзе паказалі, што поўнае гармоніі жыццё магчымае, а звычайнасць сямейных будняў можа стаць прамой дарогай да Бога.†

Луіджы і Марыя Бельтрамэ-Кватрокі.
Прэцэдэнт у гісторыі Касцёла
Луіджы і Марыя з’яўляюцца першай сужэнскай парай, вынесенай да хвалы алтара. У 2001 годзе Папа Рымскі Ян Павел ІІ абвясціў іх бласлаўлёнымі. Красамоўным з’яўляецца той факт, што літургічны ўспамін сужэнцаў прызначаны не на дзень іх смерці, як гэтага патрабуе традыцыя Касцёла, а на дзень, калі Луіджы і Марыя прынялі сакрамант шлюбу – 25 лістапада. Менавіта гэты момант стаў для абодвух пачаткам іх “нараджэння для Неба”.
Луіджы належаў да заможнай сям’і высокапастаўленага працаўніка прэфектуры.
Марыя – да аднаго са старэйшых фларэнцкіх родаў, з якога, дарэчы, паходзіў папа Клеменс XII. Маладыя людзі ўпершыню спаткаліся ў Рыме. Сустрэча ў вечным горадзе, якую яны пасля называлі “каханнем з першага погляду”, нібы прадракла нятленнасць іх любові.
На момант шлюбу Луіджы быў перспектыўным студэнтам правазнаўства, а Марыя вывучала педагогіку і ўжо мела за плячыма некалькі публікацый на тэму хрысціянскага выхавання. Набожнасць жонкі моцна спрыяла ажыўленню веры мужа. Паступова яны разам сталі пачынаць дзень са св. Імшы і заканчваць супольнай малітвай, адгаворваць Ружанец і чытаць Святое Пісанне.
Духоўнае развіццё сужэнцаў было бачна і знешне. Працуючы адвакатам, Луіджы стаў прыкладам для многіх калег, якія, зважаючы на яго маральна бездакорную службу і публічнае вызнаванне веры, вярнуліся да сакраментальнага жыцця. Разам з тым падчас панавання ў краіне фашысцкай улады Луіджы неаднаразова адмаўляўся ад высокай пасады, каб не мець сувязі з несумленнасцю дыктатарскага рэжыму. У сваю чаргу Марыя працягвала пісаць і выдаваць кнігі па каталіцкай педагогіцы, праводзіла актыўную дабрачынную дзейнасць на карысць хворых, а падчас Другой сусветнай вайны арганізавала дапамогу бежанцам. Акрамя гэтага сужэнцы клапаціліся пра моладзь з найбяднейшых раёнаў горада.
Луіджы і Марыя заставаліся вернымі хрысціянскім поглядам ва ўсіх сферах свайго жыцця. Падчас апошняй цяжарнасці ўрачы дыягнаставалі Марыі няправільную прывыхаднасць плода, што ставіла перад выбарам: аборт або смерць маці. Пасля доўгіх малітваў і размоў Бельтрамэ-Кватрокі адважыліся пайсці на ахвяру дзеля нараджэння дзіцяці. Насуперак медыцынскім перасцярогам аб трагічных наступствах гэтага рашэння, жанчына захавала сваё жыццё і нарадзіла дачку. Пазней менавіта яна даглядала бацькоў да канца іх зямнога шляху.
У сям’і было яшчэ трое дзяцей – 2 хлопчыкі і дзяўчынка.
Сужэнцы з вялікай адказнасцю ставілісія да бацькоўства, успрымаючы яго як дар і заданне. Яны чыталі спецыяльную літаратуру, каб лепш пазнаць патрэбы сваіх дзяцей; заўсёды знаходзілі час, каб разам пакатацца на веласіпедах або выбрацца ў горы. Асаблівую ўвагу надавалі фарміраванню маральных пачуццяў. Напрыклад, Луіджы пасля нараджэння першага дзіцяці кінуў паліць – не хацеў падаваць хлопцу благі прыклад.
Сужэнцы імкнуліся да таго, каб галоўнае месца ў жыцці іх дзяцей займала чысціня веры. Штотыдзень усёй сям’ёй прыступалі да споведзі, удзельнічалі ва ўрачыстай нядзельнай Імшы і разважалі ўрыўкі з Бібліі. Выхаваныя ў сталай блізкасці да Бога, 3-ое з дзяцей Бельтрамэ-Кватрокі абралі кансэкраванае жыццё.
Пражыўшы душа ў душу 20 гадоў, сужэнцы вырашылі скласці шлюб чысціні. Гэтае рашэнне было выразам іх імкнення цалкам аддаць сябе Госпаду і паглыбіць духоўныя зносіны паміж сабой. Марыя перажыла Луіджы амаль на 15 гадоў. Ім не трэба было чакаць Неба, каб поўнасцю аб’яднацца. Адзінства дасягнулі ўжо пры жыцці.
Святыя Луі і Мары-Зэлі Мартэн.
Піянеры кананізацыі
Да лёсавызначальнай сустрэчы абодва прагнулі прысвяціць сябе службе Богу, плануючы ўступіць у кляштар. Аднак Госпад паклікаў іх да іншага. “Я падрыхтаваў яго для цябе”, – пачула ўнутраны голас Мары-Зэлі, калі ўпершыню спаткала Луі.
Яны ўзялі шлюб праз некалькі месяцаў пасля знаёмства. Запальчывая, эмацыянальная Мары-Зэлі і стрыманы, лагодны Луі цудоўна дапаўнялі адзін аднаго. Розніца характараў не перашкаджала ім весці поўнае згоды жыццё. Як адзначалі самі сужэнцы, іх “пачуцці заўсёды былі настроены на адзін лад”. Яны знаходзілі ўзаемапаразуменне не толькі ў сямейных адносінах, але і ў прадпрымальніцкай дзейнасці. Луі трымаў прыбытковую ювелірную краму, а Мары-Зэлі была непераўзыдзеным майстрам карункапляцення. Модны Парыж закідваў яе замовамі, і неўзабаве швейная справа пачала прыносіць сям’і большы даход, чым фірма Луі. Тады сужэнцы пачалі супрацоўнічаць: муж узяў на сябе вырашэнне ўсіх фінансавых пытанняў, а жонка працягвала з асалодай займацца любімым рамяством.
У хуткім часе сям’я Мартэн стала сапраўды заможнай. Аднак багацце не засланіла ім вочы на тое, што сапраўды важнае. Яны былі велікадушныя ў адносінах да бедных і шчодра падтрымлівалі Касцёл. Кожны дзень перад тым, як прыступіць да працоўных абавязкаў, сужэнцы прымалі ўдзел у Эўхарыстыі а 6-ай гадзіне раніцы.
Для Мартэнаў вера ў Хрыста была жыццёвым арыенцірам. Любоў да Бога яны ўзрошчвалі ў сваіх дзецях: самі рыхтавалі іх да першай споведзі і св. Камуніі, разам маліліся Ружанец. Выхаваныя ў веры, пяцёра дачок Луі і Мары-Зэлі адказалі на пакліканне да манаства. Сярод іх і 15-гадовая Тэрэза, сёння вядомая ўсяму свету як св. Тэрэза з Лізье. Сужэнцы трывалі каля Госпада не толькі ў радасці, але і ў гаротнасцях. Чацвёра з іх 9-ці дзяцей адышлі на Неба яшчэ ў маленстве, але яны здолелі суцішыць боль свайго сэрца, спадзеючыся спаткацца з дзецьмі ў Божым Валадарстве. Будучы маладой жанчынай, Мары-Зэлі цяжка захварэла на рак грудзей. Яна праходзіла інтэнсіўнае лячэнне і малілася аб ацаленні ў паломніцтвах, мужна супраціўляючыся немачы на працягу 10-ці гадоў. Застаўшыся без любай жонкі, Луі ўзяў на сябе ўвесь цяжар выхавання дзяўчынак. Ён адышоў у вечнасць праз 17 гадоў пасля смерці жонкі, пакутуючы ад псіхічнага захворвання.
У 2015 годзе папа Францішак абвясціў сужэнцаў Мартэн святымі. З боку іх сямейнае жыццё можа падацца звычайным: зараблялі на існаванне, гадавалі дзяцей, змагаліся з хваробай... Аднак менавіта гэтая прастата дае надзею на тое, што кожная сям’я мае вялікі шанс не толькі дасягнуць, але і жыць у святасці.

|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.