ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (181)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Я думаю пра вас і вашы намаганні ў гэтыя дні, калі абмяркоўваеце ключавыя пытанні, у тым ліку выклікі палітыкі, эканамічнага развіцця, ахову навакольнага асяроддзя, выкарыстанне тэхналогій. Хацелася б, каб фундаментам разважання было не столькі “што з’яўляецца найлепшай нагодай да эксплуатацыі?”, колькі “які свет мы хочам разам пабудаваць”? Гэтае пытанне дазваляе працаваць з думкай пра народы і людзей, а не толькі пра выгаду і эканамічныя інтарэсы. Яно не абмяжоўваецца перспектывай аднаго дня, але глядзіць у будучыню, датычыць адказнасці, якая ляжыць на нас – перадаваць свет тым, хто прыйдзе пасля, абараняць яго ад дэградацыі: як навакольнага асяроддзя, так і маральнай.
    На самой справе немагчыма гаварыць пра ўстойлівае развіццё без салідарнасці. Можна нават казаць, што дабро, калі не з’яўляецца супольным, не служыць чалавецтву адпаведна. Магчыма, цяпер, як ніколі раней, каб думаць і дзейнічаць, патрэбен сапраўдны дыялог з іншымі, таму што без яго не існуе ніякай будучыні для кожнага з нас. Таму я жадаю вам, каб час сваіх розважанняў і працы вы пачыналі з углядання ў людскія абліччы, з адчування крыку народаў і бедакоў, з роздуму над пытаннямі дзяцей.
Фрагмент паслання да ўдзельнікаў Сусветнага саміту, 10.02.2019  


kondrusiewicz2   Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

      Яшчэ зусім нядаўна мы дзівіліся таму, што ў амерыканскіх школах, супермаркетах, на вуліцах страляюць, забіваюць і калечаць людзей, у тым ліку і дзяцей. Цяпер жа падобная практыка становіцца рэальнасцю жыцця мірнай Беларусі. Шукаючы прычыны гэтых і падобных трагедый, недастаткова засяроджвацца толькі на сацыяльных праблемах ці сямейных абставінах, у тым ліку на сямейным гвалце, супраць якога быў і застаецца настроены Касцёл.
    На мой погляд, прычына больш глыбокая.
    Тры пакаленні атэізацыі не прайшлі дарма. Чалавек адарваўся ад каранёў духоўнага жыцця – Евангелля і вучэння Касцёла. За апошнія дзесяцігоддзі сітуацыя змянілася, але не настолькі, каб максімальна спрыяць сапраўднаму духоўнаму адраджэнню.
    Разам з тым неабходна звярнуць увагу на праблему духоўнага выхавання маладога чалавека. Гэта той падмурак, на якім павінна будавацца будучыня моладзі, будучыня нашай Бацькаўшчыны. Трэба ўчыніць усё магчымае для належнага, здаровага выхавання маладога пакалення на духоўных каштоўнасцях з мэтай дасягнення шчаслівай будучыні Беларусі.
   
Фрагмент звароту з нагоды стаўбцоўскай трагедыі, 11.02 2019

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.