ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Камісія па справах душпастырства сужэнстваў і сем’яў

Праца Сіноду

Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Сужэнства – гэта адна з найбольшых каштоўнасцей чалавецтва, якая павінна быць акружана асаблівай апекай. Яно з’яўляецца Божай і людской рэчаіснасцю, якую Езус Хрыстус узняў да годнасці сакраманту. Муж і жонка “ў сваім сужэнскім і сямейным жыцці могуць перажываць любоў самога Бога да людзей і любоў Пана Езуса да Касцёла – Яго Абранніцы”, сцвярджаў св. Ян Павел ІІ у адгартацыі “Familiaris consortio”.
Сёння часта кажуць пра крызіс сям’і і вынікаючы з яго крызіс выхавання. Адной з асноўных прычын можна назваць сучасную “моду” на развод, рэзультаты якога больш за ўсё ўплываюць на дзяцей распадаючагася саюзу. Іншай прычынай з’яўляецца падрыванне вартасці мацярынства і бацькоўства. Канфлікты, міграцыя і насілле таксама аказваюць негатыўны ўплыў і прыводзяць да дэградацыі сямейных сувязей. У адказ на гэтыя выклікі Касцёл нястомна падкрэслівае неабходнасць будавання каштоўных адносін паміж людзьмі, якія грунтуюцца на творчай самааддачы і ўзаемнасці, што абавязваюць да адказнасці і салідарнасці.
    Сферай зацікаўленасці сінадальнай Камісіі па справах душпастырства сужэнстваў і сем’яў з’яўляюцца мужы і жонкі, бацькі і дзеці, а таксама асобы, якія плануюць заключыць сужэнскі саюз.
    Да абавязковых задач камісіі належыць аналіз існуючай душпастырскай апекі ў межах душпастырства сем’яў, прапанова новых магчымасцей фармацыі сужэнцаў і сем’яў, а таксама акрэсленне выразнага шляху на будучыню.
    На дадзены момант члены камісіі падкрэсліваюць неабходнасць уніфікацыі існуючай у дыяцэзіі сістэмы падрыхтоўкі да сакраманту шлюбу, а таксама стварэнне парафіяльных ці дэканальных сямейных кансультацый, дзе працавалі б канкрэтныя людзі: святар, псіхолаг, урач або адвакат. Акрамя таго, акцэнт кладзецца таксама на клопат аб евангелізацыі ў сям’і і праз сям’ю, і на прыняцце мер, накіраваных на пашырэнне існуючых сямейных рухаў. Вельмі важнымі лічацца мерапрыемствы, накіраваныя на абарону зачатага жыцця, каб процідзейнічаць забойствам ненароджаных дзяцей.
    Закранаюцца таксама пытанні аб стварэнні спецыялізаванага душпастырства, якое б магло ахінуць духоўнай апекай несакраментальныя саюзы. У гэтай сферы важнае месца займае праблема вернасці і неразрыўнасці сакраманту сужэнства, а таксама рэальная магчымасць дапамогі бацькам і дзецям у захаванні прысутнасці Бога і Яго запаведзей у сваім сэрцы і жыцці.
    Сужэнства і сям’я – гэта фундамент усяго чалавечага грамадства і яго будучыні. Таму трываючы сінод Гродзенскай дыяцэзіі павінен спрыяць умацаванню сямейных сувязей і будаванню “хатняга Касцёла” па прыкладзе Святой Сям’і з Назарэта, каб кожны чалавек праз сям’ю і ў сям’і мог яшчэ больш наблізіцца да Бога.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.