ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

VIІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус расказаў сваім вучням такую прыпавесць: “Хіба можа сляпы вадзіць сляпога? Ці ж не зваляцца абодва ў яму? Вучань не большы за настаўніка. Але кожны добра падрыхтаваны стане такім, як яго настаўнік. Чаму ты бачыш шчэпку ў воку брата свайго, а бервяна ва ўласным воку не заўважаеш? Як ты можаш казаць брату свайму: «Дай, браце, я выцягну шчэпку з вока твайго», – калі сам не бачыш бервяна ў сваім воку? Крывадушнік, выцягні спачатку бервяно са свайго вока, і тады ўбачыш, як выцягнуць шчэпку з вока свайго брата. Няма добрага дрэва, якое б прыносіла дрэнны плод, ці дрэннага дрэва, якое б прыносіла добры плод. Бо кожнае дрэва пазнаецца па ягоным плодзе: не збіраюць з церня смоквы, а з куста ажын не збіраюць вінаграду. Добры чалавек выносіць з добрага скарбу сэрца дабро, а дрэнны чалавек з благога сэрца выносіць зло, бо пра тое, чым напоўнена сэрца, гавораць вусны ягоныя”.
Лк 6, 39–45

Асуджаць свае ўчынкі
   Толькі Бог з’яўляецца справядлівым Суддзёй у любой сітуацыі. Аднак чалавек часам узурпуе ролю Усемагутнага, спрабуючы судзіць свет. Так з самага пачатку стварэння ён падлягае той самай спакусе: “быць як Бог”. Ахвотна мерае іншых сваёй мерай – фальшывай і недасканалай. Езус прыгадвае, што ніхто не мае права асуджаць бліжняга, а павінен клапаціцца пра сваю святасць. Як дрэва можна распазнаць па яго пладах, так будзе і з чалавекам: “Не збіраюць з церня смоквы, а з куста ажын не збіраюць вінаграду”. Трэба памятаць, што мы ў такой ступені з’яўляемся пераемнікамі Хрыста, наколькі адорваем любоўю іншых. Варта таксама ўсвядоміць сабе, што нашы добрыя і бескарыслівыя ўчынкі з’яўляюцца дэманстрацыяй прысутнасці Бога ў свеце. Магчыма, менавіта ад маіх паводзін належыць навяртанне асобы, што знаходзіцца побач.
   
● Што я кажу пра іншых?
● Ці памятаю, што сваім жыццём сведчу пра Езуса?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.