ГРОДНА
Чацвер,
22 лютага
2024 года
 

10 лютага 2019 года

Ад шчырага сэрца

СВ. ВАЛЯНЦІН

❧✿☙
Дарагому Сыну Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні. Праз нашы малітвы просім міласэрнага Бога, каб узнагародзіў Цябе моцным здароўем, сілай і нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Богу і людзям. Няхай Маці Божая нястомна апекуецца, а Святы Дух адорвае Цябе сваімі шчодрымі дарамі.
Мама і тата
❧✿☙
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды Імянін жадаем моцы Святога Духа на кожны дзень жыцця і душпастырскай паслугі, надзейнай апекі святога Заступніка і ўсіх Божых ласкаў. Няхай кожны дар, які Вы атрымліваеце ад Пана, будзе моцнай падтрымкай на жыццёвым шляху. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Новай Руды
❧✿☙
Дарагім Аляксею і Наталлі Міклаш з нагоды 20-годдзя шлюбу шчыра жадаем моцнага здароўя, шчасця, радасці, глыбокай узаемнай любові, ясных дзён, добразычлівых людзей побач, а таксама апекі Найсвяцейшай Маці і Божага бласлаўлення. Няхай Святая Сям’я нястомна будзе для Вас прыкладам і ўзорам для пераймання.
Бацькі, дачушкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Валянціну Хведуку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень Вашага жыцця і святарскай паслугі будзе шчаслівы і бласлаўлёны, Бог адорвае доўгім жыццём у здароўі і заўсёды падтрымлівае ў цяжкія моманты, а Маці Божая атуляе сваёй мацярынскай любоўю і апекай. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Беліцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Каноніку Віктару Велівісу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог узнагароджвае Вас моцным здароўем, сілай, стойкасцю і нязгасным запалам у адданай паслузе Богу і людзям, Маці Божая атуляе сваім плашчом і цеплынёй свайго сэрца, ласкай і дабрынёй, а Дух Святы асвячае дарогу, па якой мы ідзём разам з Вамі. Дзякуем за добрае сэрца, зычлівасць, малітву і абвяшчэнне Божага слова.
З дарам малітвы, удзячныя вернікі з парафіі св. Казіміра ў Путрышках
❧✿☙
Паважанага Ксяндза Вячаслава Матукевіча з нагоды Дня нараджэння сардэчна віншуем і жадаем моцнага здароўя ад Бога Айца. Няхай сіла Вам даецца, і, як Сэрца Езуса, Ваша сэрца прамяніцца. Няхай ад Святога Духа сыходзяць мудрасць і ўменне, а ад Маці Божай – разважнасць і задавальненне. Дзякуем бацькам за сына святара.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Дудаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усяго самага найлепшага: моцнага здароўя, штодзённай радасці, душэўнага супакою, рэалізацыі ўсіх планаў і намераў, а таксама добразычлівых людзей на жыццёвым шляху і поспехаў у душпастырскай працы. Няхай Маці Божая і святы Заступнік апекуюцца Вамі кожны дзень, а ўсемагутны Бог адкрывае свае далоні для Вас і шчодра бласлаўляе.
Ружанцовае кола МБ Нястомнай Дапамогі з Воўпы
❧✿☙
Паважанай Сястры Агаце Смольскай з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог узнагародзіць здароўем на доўгія гады і дадасць стойкасці ў паслузе, Езус Хрыстус няхай асвячае шлях, Найсвяцейшая Маці заўсёды апекуецца, а святая Агата апраменьвае кожны дзень жыцця ды адорвае радасцю і цярплівасцю.
Са шчырай малітвай, удзячныя Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды Дня нараджэння сардэчна жадаем моцнага здароўя, дароў Святога Духа і апекі Маці Божай. Мы вельмі ўдзячны Богу за Вас, за сакраманты, якія нам удзяляеце, за тое, што корміце нас Божым целам і Яго словам, адкрываеце дар Эўхарыстыі як крыніцу сіл, моцы і святла ў штодзённым жыцці, а таксама за клопат пра касцёл.
Вернікі з Бердаўкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды Дня нараджэння жадаем добрага здароўя, шмат сіл і цярплівасці. Няхай Хрыстос адорвае сваімі ласкамі, Святы Дух асвячае шлях, Панна Марыя апекуецца Вамі і вядзе найпрыгажэйшай сцежкай да свайго Сына, а кожны дзень прыносіць радасць.
Былыя парафіяне з касцёла Нараджэння НПМ у в. Лойкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Віктару Велівісу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, цішыні ў сэрцы, мноства прыгожых, спакойных, сонечных і бласлаўлёных дзён. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы Заступнік нястомна Вамі апекуюцца, а Святы Дух спасылае свае дары. Шчодрых Божых ласкаў на кожны день святарскай паслугі і добрых людзей побач. Шчасці Божа!
Парафіяне з Грандзічаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады святарскай паслугі, шчырых і верных людзей побач, вялікай Божай ласкі і няспыннай апекі Марыі Панны на шляху служэння Богу і людзям. Жадаем такой моцнай веры, як самы вялікі алмаз, такой нязгаснай надзеі, як гарачае летняе сонца, такой вялікай Божай любові, як увесь Сусвет. Няхай Ваша сэрца і розум ніколі не стамляюцца абвяшчаць людзям Божае слова, а добры Бог няхай аддзячыць за нястомную працу на Яго ніве.
З удзячнасцю, парафiяне з в. Бакшты

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  314

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.