ГРОДНА
Серада,
13 лістапада
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ (181)

Прэса

catholicby2018“Клікні, каб
   памаліцца”
   Святы Айцец прадставіў афіцыйную платформу сусветнай сеткі малітвы пад назвай “Click to pray”.
Малітоўны дадатак даступны як для сістэмы Android, так і для iOS. У ім 3 галоўныя раздзелы. Першы, які называецца “Маліся з Папам”, утрымлівае штомесячныя малітоўныя інтэнцыі Святога Айца. 2-гі – “Маліся штодзённа” – пакліканы стымуляваць да рэгулярнай малітвы. 3-ці раздзел – “Маліся ў сеціве” – з’яўляецца прасторай, дзе карыстальнікі дадатка могуць размяшчаць свае малітоўныя просьбы, каб маліцца адзін за аднаго.

wiara plАсія Бібі канчаткова
вызвалена
Хрысціянка была асуджана на смець за нібыта блюзнерства супраць ісламу, а праз 8 гадоў, праведзеных у камеры смертнікаў, апраўдана Вярхоўным судом Пакістана. З яе знялі ўсе абвінавачванні і вызвалілі.
Гісторыя распачалася ў 2010 годзе. Жонка і маці пецярых дзяцей падчас размовы каля студні спыталася ў мусульманак, якія ўгаворвалі яе перайсці ў іслам: “Што для вас учыніў Мухамед?”. Пасля чаго дадала: “Дзеля мяне Езус памёр на крыжы”. Гэта палічылі блюзнерствам і жанчыну арыштавалі. Як кажа муж Асіі, у турме яе неаднаразова білі і гвалтавалі. Яе здароўе пагоршылася, яна была асуджана на смерць. Аднак не выраклася Хрыста, хоць гэта магло спыніць пераслед. Міжнародная супольнасць змагалася за жыццё і свабоду жанчыны. Пакістанскія ўлады, бясспрэчна, усведамлялі, колькі губляюць у вачах свету, але разам з тым падлягалі вялікаму ціску з боку радыкальных мусульманскіх мас. Разгляд зваротаў доўжыўся амаль да бясконцасці. Нарэшце, у кастрычніку мінулага года Вярхоўны суд апраўдаў Асію. Аднак жанчына не магла пакінуць Пакістан, пакуль не будзе разгледжана апошняя накіраваная супраць яе апеляцыя. У рэшце рэшт, яна была адхілена, а апраўдальны прысуд – пацверджаны. Асія Бібі ўжо далучылася да сваёй сям’і ў Канадзе.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  49

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.