ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка 2024 года |
Думкi пра СДМ ад кс. Антонiя Грэмзы
Пасля ХХХІV Сусветных дзён моладзі ў Панаме дэлегацыя з Беларусі, якая прадстаўляла нашу краіну на гэтай сустрэчы, мела час на асэнсаванне і маленькі адпачынак, а таксама на знаёмства з маляўнічай панамскай зямлёй. Кс. канонік Антоній Грэмза, душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, дзеліцца сваімі думкамі, якія нарадзіліся пасля інтэнсіўных падзей 2-тыднёвага форуму маладых.
Такiя сустрэчы неабходны
Першая думка, якая нараджаецца ў сэрцы, сігналізуе аб тым, што такія сустрэчы вельмі патрэбны моладзі.
Калі сучаснае грамадства імкнецца да інтэграцыі, то гэтыя імкненні маюць больш віртуальны характар. Глабалізацыя і адначасова адкінутасць з ізаляцыяй не даюць чалавеку доступу да іншага чалавека. Папа Францішак вельмі часта звяртаў увагу на пагрозу ізаляцыі веруючай асобы ў адносінах да Бога і бліжняга. Пан заўсёды пасылае нас да іншых з жыццёвай місіяй, каб дапамагчы пераадолець сучасную ізаляцыю. †

У чарговы раз (гэта быў мой 4-ты ўдзел у падобнай сустрэчы) пераконваюся, што Сусветныя дні моладзі – час, калі трэба выйсці з ізаляцыі свайго сэрца. Не палохацца, што нехта не зразумее, бо размаўляем на розных мовах і маем розны колер скуры, не зачыняцца ў сваіх поглядах на жыццё, а вучыцца рабіць іх больш правільнымі і напоўненымі даверам да Хрыста і Марыі. Кожны ўдзельнік сустрэчы меў такую цудоўную магчымасць: выйсці са сваёй духоўнай ізаляцыі.
Лепшае пазнанне Касцёла
Другая думка – пра тое, што кожныя Сусветныя дні моладзі – гэта час на пазнанне адметнасці і багацця паўсюднага Касцёла ў розных кутках свету.
Папа Францішак нагадаў маладзёнам з іншых кантынентаў, што ў Панаме яны адчулі багацце традыцыі Касцёла Лацінскай Амерыкі і ўзбярэжжа Карыбскага мора. Краіна мае сваю адметнасць і непаўторнасць. Іспанскія карані хрысціянства і мясцовая культура індзейцаў сёння вельмі пераплецены паміж сабой. Прыгажосць велічных дамоў і ўзбярэжжа акіянаў вельмі хутка змяняецца правінцыяльнай забруджанасцю і ўбоствам. У такіх умовах чалавек лепш пазнае становішча сучаснага грамадства і цэніць тое, што Бог яму дорыць.
Спадарожнiчанне Марыi
Трэцяя думка заключаецца ў тым, што культ Найсвяцейшай Панны Марыі і Яе заступніцтва адыгрываюць сваю вялікую ролю ў фарміраванні свядомасці і прыналежнасці да Хрыста ўсіх Яго вучняў.
Ушаноўванне Маці Божай Старажытнай (di Antiqua) з прыгожай адноўленай катэдры Панама-Сіці і розныя выявы Панны Марыі ў кожнай каталіцкай святыні Панамы з’яўляюцца доказам таго, што Хрыстовы Касцёл і далей фарміруецца ў промнях матчынай любові Марыі.
На цырымоніі закрыцця ХХХІV Сусветных дзён моладзі вельмі красамоўным быў момант, калі папа Францішак даверыў сябе і маладых людзей мацярынскаму заступніцтву Марыі перад Хрыстом.
Удзячнасць Богу
Чацвёртая думка – прa тое, што кожная плённа перажытая сустрэча нараджае ўдзячнасць Пану Богу за людзей, якія прымалі ў сваіх дамах удзельнікаў, за дар іх гасціннасці і цеплыні сэрцаў.
Дзякуй Богу за жыхароў Панамы з розных хрысціянскіх супольнасцей, якія дзяліліся з намі сваёй гасціннасцю і маліліся аб спакойным і плённым перажыванні ўдзельнікамі гэтай сустрэчы. А разам з удзячнасцю за людзей, нараджаецца жаданне ў чарговы раз дачакацца і прыняць удзел у Сусветных днях моладзі, якія адбудуцца крыху больш чым праз 3 гады ў Партугаліі.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 81 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.