ГРОДНА
Нядзеля,
06 кастрычніка 2024 года |
Варта ведаць (137)
☞ У бягучым годзе 41-му мільёну дзяцей у 59-ці краінах трэба забяспечыць доступ да чыстай вады, харчаванне, адукацыю, здароўе і бяспеку. Аб гэтым паведамляецца ў апошнім дакладзе ЮНІСЕФ, які датычыць гуманітарных інтэрвенцый у свеце. Каб рэалізаваць гэтую мэту, арганізацыя патрабуе 4 мільярды даляраў. ЮНІСЕФ ацаніла, што на дадзены моман самым складаным з’яўляецца становішча дзяцей у Емене, Сірыі і Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.†
☞ Прыняты 22 студзеня бягучага года ў штаце Нью-Ёрк закон, які дазваляе аборты па патрабаванні да 24-га тыдня цяжарнасці і ў любы тэрмін пасля, ажно да 9-га месяца цяжарнасці, у выпадку пагрозы жыццю маці, выклікаў хвалю пратэстаў з боку амерыканскіх каталіцкіх груп і таварыстваў. Губернатар штата Эндру Куома назваў гэты закон “прагрэсіўным” і выказаў надзею, што ён будзе ўведзены ва ўсёй краіне. Рашэнне штата Нью-Ёрк сутыкнулася з вострай крытыкай амерыканскіх біскупаў, якія заявілі, што яно “абсалютна не згодна з каталіцкай верай” і “парушае правы найбольш падвергнутых зраненню”.
☞ Пантыфік прыняў у Доме св. Марты сям’ю а. Паола Даль’Оліа, езуіта, які быў выкрадзены ў Сірыі ісламскімі фундаменталістамі. Ужо 6 гадоў пра святара няма ніякай інфармацыі. Нават невядома, ці ён яшчэ жывы. А. Паола заснаваў у Сірыі экуменічную манаскую супольнасць Мар Муса. Яго высока цанілі за прыхільнасць справе міру і супрацоўніцтва паміж мусульманамі і хрысціянамі. Аўдыенцыя мела форму прыватнай і прайшла ў асабліва сардэчнай атмасферы. На ёй прысутнічала маці выкрадзенага святара, 4 сястры і брат.
☞ У 2019 годзе 10 кардыналаў будуць святкаваць сваё 80-годдзе і страцяць права на ўдзел у магчымым канклаве. У цяперашні час Калегія кардыналаў налічвае 223 іерархі, у тым ліку 123 упаўнаважаных да ўдзелу ў выбары Папы і 100 тых, хто ў сілу ўзросту больш не мае такога права. Самаму пажылому кардыналу 18 лютага споўніцца 100 гадоў, а самы малады на дадзены момант мае 51 год.
☞ Больш за 200 карт высокай якасці, у тым ліку спутнікавых, а таксама напісаныя даступнай мовай каментарыі, прысвечаныя біблійным падзеям, уключае “Біблійны атлас”. Апрацаванне задумвалася як геаграфічна-гістарычны аповед усёй гісторыі Старога і Новага Запавету. Сваім прасторавым дыяпазонам ахоплівае вобласць ад Месапатаміі на ўсходзе да Італіі на захадзе і ад Турцыі на поўначы да Егіпта на поўдні. Часавы ж дыяпазон уключае ў сябе перыяд ад XVIII стагоддзя да н.э. да I стагоддзя пасля нараджэння Хрыста. Выдаўцы адзначаюць, што “Біблійны атлас” дазволіць адправіцца ў незвычайнае падарожжа па месцах, звязаных з гісторыяй Божага Аб’яўлення.
ekai.pl; credo.pro; vaticannews.va; niedziela.pl
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 87 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.